галадо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. Разм. Тое, што і галаданне. // Галодны час. Шчупак пасля доўгай зімовай галадоўкі робіцца асабліва пражэрлівым. Шашкоў.

2. Адмаўленне ад яды ў знак пратэсту. Аб’явіць галадоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спі́нінг, ‑а, м.

Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна, шпулькі з лёскай і блясны. [Рыбак] пачынае круціць шпульку спінінга — і шчупак на беразе. Вірня. Летам вы зможаце адправіцца ў цікавыя падарожжы з вудай ці спінінгам. Матрунёнак.

[Англ. spinning.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Мерзнучы, страчваць рухомасць, адчувальнасць. Прабіраў мароз. Дубянелі рукі і ногі, трэслася ўсё цела ад холаду. Капыловіч.

2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп). — Праз паўгадзіны [жывец] дубянее, а нежывога шчупак не бярэ. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. гл. цягнуць.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. тонкім слоем якога-н. рэчыва або абшыць паверхню вопраткі якім-н. матэрыялам.

П. падлогу лакам.

П. кажух сукном.

3. Тое, што і заважыць.

Шчупак пацягнуў пяць кілаграмаў.

4. перан., што. Змагчы выканаць, зрабіць што-н. (разм.).

Ён гэтай работы не пацягне.

5. Пачаць цягнуць (у 1—9, 12—16 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.

Утаміць, змарыць; змучыць. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! І натаміў, як мае быць. Колас. Першы знямогся хранаметражыст. Ён добра натаміў ногі і апоўдні прылёг пад сасной. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пражо́ра ’абжора’ (ТСБМ, Мат. Гом.), прожо́ра, пражы́ра (Сл. ПЗБ), про́жар ’калі шчупак адразу хапае ўсю прымашчу’ (паўн.-усх., КЭС). Рус. прожо́ра, прожера, укр. про́жирь, про́жра ’тс’. Да этымалогіі гл. абжора. Сюды ж прыметнікі: пражорны, пражорлівы, пражырны, пражарысты ’пражорлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́раснік, ‑у, м.

Густа парослыя дрэвы, кусты, травы. На абодвух берагах.. [рэчкі], раслі чаромха і крушына, пераплеценыя хмелем і калючай ажынай, а над усім гэтым зараснікам узвышаліся верхавіны старых алешын. Хомчанка. Часам там, у чаротавых зарасніках, чуўся гучны ўсплеск: жыраваў шчупак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віравы: віравая вада, віравы шчупак ’які мае адносіны да вір1 (КТС). Укр. вирови́й ’вірны, віровы, бяздонны, дрыгвяны’, рус. вирово́й, вырово́й ’тс’, польск. wirowy ’вярчальны; віхравы’, чэш. vírový, vířivý ’тс’, славац. vírový ’віравы’. Адназоўнікавы прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (< прасл. ov‑ъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кука́н, ‑а, м.

Вяровачка, на якую нанізваюць злоўленую рыбу, каб апусціць яе ў ваду да канца лоўлі. Тады хлопец згінаецца, выцягвае з вады кукан, на які нанізаны акуні, а зверху вялізны толькі што злоўлены шчупак кілаграмаў на шэсць і працягвае ўсю гэту здабычу Лявону. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуба́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак і сяляў. В. Вольскі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык. — Славік у мяне зубасты хлапчук, стойкі ў сваіх намерах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)