То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор 3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штурхе́ль,
Разм.
1. ‑хяля, м. Тое, што і штуршок. — Даволі вёрз, нахаба! — У грудзі даў штурхель. Лужанін.
2. выкл. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. штурхаць — штурхнуць і штурхацца. Старая, як купчыха, Старога ў бок штурхель. Барадулін. Пасажыраў сыходзіла нямнога. Гляджу, з апошняга вагона нясмела выйшаў смуглявы чалавек з чамаданам у руцэ, спыніўся і глянуў вакол. Мяне быццам хто штурхель у спіну: «Ён». Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Туўка́ць ‘таўхаць, піхаць’, туўкануць ‘піхнуць’ (Бяльк.), ту́вкаты ‘штурхаць’, ту́вкатысь ‘штурхацца’ (брэсц., ЛА, 2). Фанетычныя варыянты дзеясловаў шматразовага дзеяння, утвораныя ад агульнаславянскай асновы *tъlk‑, гл. таўкаць. Заднеязычны ‑х‑ у паралельных формах туўхану́ць ‘штурхнуць’ (Бяльк.), туўха́ць ‘штурхаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), магчыма, пад уплывам лексем піха́ць, штурха́ць ‘тс’. Гл. таўхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́рма: даць пірма ’даць выспятка’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ). Відаць, балтызм. Параўн. літ. spyrimas ’брыканне’, spirti ’брыкнуць’, ’пхнуць, піхнуць, штурхнуць нагой’. Букявічуце (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 68–69), выходзячы з тлумачэння фразы даць пірма як ’аддаць перавагу’, звязвае слова пірма з літ. pirma ’раней, спачатку’, ’спераду’, ’па-першае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́нціць, ‘выдаваць неўласцівы прадмету пах’, ‘дрэнна пахнуць’, ‘прыпахваць’ (Нас., Некр. і Байк., Сержп. Казкі, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). З польск. trącić ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 125–126).
Тро́нціць 2 ‘штурхнуць, піхнуць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тронтити, тронцити ‘стукнуць, штурхануць’ (1638 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trącić ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр. тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус. труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб. тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ. trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́хаця, прысл.
Неахвотна, без жадання. Працаваў .. [Язэгі] нехаця, .. на яго паласе заўсёды быў самы дрэнны ўраджай. Лупсякоў. [Стары:] — Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся і нехаця пасунуўся ў будку. Грахоўскі. На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч. // Без намеру, незнарок, міжвольна. Штурхнуць суседа нехаця. □ На будоўлі не заснеш, ад брыгады не схаваешся. Гэта не каса і не граблі, што кінуў пад куст, а сам у цянёк. Тут нехаця падставіш плячо, падхопіш бервяно, паможаш таварышу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дви́нуть сов.
1. (переместить) пасу́нуць; (толкнуть) штурхну́ць, пхнуць;
2. (пошевелить) паварушы́ць, варухну́ць, крану́ць;
3. (заставить идти вперёд, направить) ру́шыць;
4. перен. ру́шыць;
дви́нуть рабо́ту ру́шыць рабо́ту;
5. (ударить) прост. сту́кнуць, урэ́заць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
То́рскаць (то́рскыць) ’штурхаць’ (Юрч. Вытв.), сюды ж то́рснуць ’штурхнуць’ (Юрч.), то́рснуцца ’штурхануцца’ (Юрч. СНЛ), торсь — пра грубае штурханне (мсцісл., Нар. лекс.). Параўн. укр. то́рсати ’торгаць, рухаць, штурхаць, трэсці’, торсону́ти ’моцна штурхаць’, чэш. trsati ’дрыгаючыся, танцаваць’, ’дабываць рэзкія, кароткія гукі з музычных інструментаў’. Ад гукапераймальнага тор 3 з нарашчэннем ‑с‑, параўн. пялёх/пялёсь пра пялёсканне (мсцісл., Нар. лекс.), торк/торсь — пра штурханне (там жа) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуць ’даваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)