Пуці́на1 ’сцежка’ (Жд. 1), рус. пути́на ’дарога’. Да пуць ’тс’.

Пуці́на2 ’каліна; ягады каліны’ (навагр., шчуч., Сл. ПЗБ; лід., Сцяшк. Сл.), памянш. пуці́нка (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (там жа), запазычанне з літ. pùtinas ’тс’, параўн. літ. putinúotiчырванець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пыла́ть несов.

1. пала́ць, палымне́ць; (вспыхивая) шуга́ць; (гореть) гарэ́ць;

2. (от прилива крови) чырване́ць;

3. перен. пала́ць, гарэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ірдзе́ць і рдзець, ‑дзее; незак.

Вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець. Ірдзее сцяг чырвоны, Як водбліскі зарніц. Колас. За дрэвамі маленькага парку слаба рдзела вечаровае неба. Савіцкі. // чым. Быць ярка-чырвоным ад чаго‑н. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч. / у безас. ужыв. Толькі стала рдзець на ўсходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус. пуры́ш ’індык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв. пу̏рити ’падсмажваць’, укр. пи́ритичырванець ад гневу’, славен. piriti seчырванець (ад злосці)’, польск. zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж. pyrić ’паліць’, што да *pyrь ’агонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус. пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус. дыял. опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус. дыял. пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск. porzeczki ’парэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саромецца, бянтэжыцца, канфузіцца; стыдацца (абл.); чырванець (перан.) □ свяціць вачамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Разразі́ць ’растрывожыць’: пабіў калена і так разразіў рану, што аж гніць пачала (Сцяшк. Сл.), розразі́ць ’сапсаваць, атруціць’ (ТС), з іншым трываннем, разража́ць ’раздражняць’ (Ян.), ’узбуджаць’ (Юрч.), разража́цца ’запаляцца, чырванець’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад раз- і разіць (гл.). Паводле Варбат (Зб. Трубачову, 26), сюды ж рус. дыял. разрази́ть ’растрывожыць, растравіць (рану)’, ’раздражніць, расстроіць’, укр. разрази́ти ’раздражніць, растравіць’ (< прасл. *orzraziti), а таксама стараж.-рус. раздразити ’разбіцца’, ст.-польск. rozdrazic się ’тс’, ст.-слав. роздразити ’разбіць’ з выдзяленнем асновы *draziti > *dražiti, гл. дражніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сем’яні́н, ‑а, м.

1. Сямейны чалавек. Для рабочага трэба тое, каб ён працаваў не больш 8 гадзін у суткі, маючы час для адпачынку, для свайго развіцця, для карыстання сваімі правамі, як чалавека, як сем’яніна, як грамадзяніна. Ленін. Падумаць толькі... Сем’янін, А вырабляе... Жах адзін! Здавалася, Касы пачырванее, Але вось чырванець не ўмее. Корбан. // Чалавек, які мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці. А на наступным прыпынку сеў і Вадзім. Ён здалёк ужо ўсміхаўся Міколу, паказваючы яму вялікую гаспадарчую сумку. — Раблюся прыкладным сем’янінам. Гаўрылкін.

2. Разм. Член сям’і. Новы сем’янін ляжаў у калясцы на высокіх рысорках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́цьчырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вспы́хивать несов.

1. (о пламени) успы́хваць; шуга́ць, загара́цца;

2. перен. (о войне, забастовке и т. п.) выбуха́ць, успы́хваць, пачына́цца;

3. (краснеть) чырване́ць, загара́цца чы́рванню;

4. (быть охваченным гневом, страстью) ускіпа́ць, узгара́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца ружовым, афарбоўвацца ў ружовы колер. Неба на паўночным усходзе святлела, і срэбная паласа паўзла на ўсход і паступова шырылася, ружавела. Шамякін. Ледзь-ледзь пачаў ружавець усход і змрок ночы змяніўся перадранішняй бледнасцю. Краўчанка. // безас. Пра наступленне раніцы. За акном ужо ружавела.

2. Чырванець, пакрывацца румянцам. Чорныя .. [Рыгоравы] вочкі гарэлі, як вугалькі, і смуглыя шчокі сарамліва ружавелі. Колас. Янка маўчыць, толькі вушы яго ружавеюць яшчэ больш. Брыль.

3. Выдзяляцца сваім ружовым колерам, віднецца (пра што‑н. ружовае). Сям-там ружавеюць шапкі цыбатых мухамораў. Кандрусевіч. Ён [Нішка] з дарогі звярнуў адзінока І кароткі зрабіў адпачынак, Дзе на ўзмежку самотная вішня Ружавела дарамі галінак. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)