пале́гчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Зрабіць менш цяжкім; зменшыць цяжар чаго‑н. Каб палегчыць пераправу, насустрач «дняпроўцам» быў высланы партызанскі атрад Сівака. Шамякін. // Змякчыць, паслабіць. [Ліда:] — Я прывыкла ўжо і цяпер здаволена тым, што хоць трохі магу палегчыць боль людзям, уцішыць стогны іх. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вага́, -і́, ДМ вазе́, мн. ва́гі і (з ліч. 2, 3, 4) вагі́, ва́гаў, ж.

1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.

Вызначыць вагу тавару.

Вагой у дваццаць кілаграмаў.

Меры вагі.

Барэц цяжкай вагі.

2. толькі адз., перан. Уплыў, аўтарытэт, значэнне.

Мець вагу ў калектыве.

3. Прылада для ўзважвання чаго-н.

Аўтаматычныя вагі.

На вагу золата — вельмі дорага.

|| прым. вагавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Вагавыя катэгорыі барцоў.

В. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крапі́цца 1, краплюся, крэпішся, крапіцца; незак.

Разм. Трымаць сябе ў руках, стрымлівацца, мацавацца. Юзік з усяе моцы крапіўся, каб не ўмяшацца [у сварку]. Крапіва. // Бадзёрыцца. Рыгор і сам адчуваў цяжар дарогі і бяссоннай ночы, але крапіўся, змагаўся з утомай і млявасцю, адганяў дрымоту. Гартны.

крапі́цца 2, крапіцца; незак.

Зал. да крапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навата́жыць (наватижытсь) ’нагрузіць, загрузіць’ (Шпіл.). Відаць, нельга разглядаць асобна ад укр. навантажити ’наўючыць, нагрузіць’, якое звязваюць з вантажцяжар, груз’, што ў сваю чаргу з франц. avantager ’садзейнічаць; павялічваць долю’ або з ватига ’атрад, натоўп; чарада’. Беларускае слова, магчыма, сведчыць на карысць другой версіі. Гл. ЕСУМ, 1, 329. Параўн. вантижыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Вызначыць вагу, цяжар каго‑, чаго‑н.; узважыць. Паважыць мяшок. □ [Гаспадар] вынес з сянец торбу жыта з бязменам, паважыў: — На, бяры свае фунты. Лобан. [Клемс] памацаў зерні пальцамі, наважыў іх на руцэ і сыпнуў. Галавач.

2. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паважыць усю бульбу.

3. і без дап. Важыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пама́к ’звязка вычышчаных канапель’ (Інстр. III), ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), ’намоклае палена’ (Нар. сл.), пачала ’калода, якая доўга ляжала ў вадзе’ (Шн. 2), ’жэрдка, кладка’ (Сцяшк. Сл.), паманіцяжар, які накладаюць на лён або пяньку пры замочванні’ (Касп.), памок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. помік ’канопля, намочаная ў рацэ’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памокнуць або памакаць < мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абу́за (БРС, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп.) ’лішняя турбота, распуста, брыда, гультай’, абузны ’непрыемны, прыкры, завадны, што перашкаджае’ (Нас., Гарэц., Касп.), абузніца ’распусніца, гультайка’ (Нас. Сб.) < ob‑vǫza (параўн. абвязаць). Ст.-рус. обузъ ’завязка’, ст.-слав. обѧзъ ’тс’. Семантычны зрух у напрамку ’павязка’ > ’прывязаны груз’ > ’усё, што гняце’ (Баханькоў, Бел. мова, 163; Фасмер, 3, 109). Параўн. в.-луж. wóbuza, н.-луж. hobuza ’прыкрасць, цяжар’ (Махэк, Slavia, 28, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тыць (пры́тыты) ’несці цяжкае, валачыць’ (Клім.). Параўноўваюць з серб.-харв. пр̏тити ’накладваць, узвальваць на спіну’, у̀прити ’ўзваліць цяжар на спіну’ (Талстой, Лексика Пол., 17). Запрудскі (дыс., 27) адносіць сюды ж запры́ць ’туга завязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ) і пры́тны ’круты’ (гл.) (навагр., Сцяшк.), выводзячы зыходную семантыку ’круціць’. У такім выпадку з’яўляецца працягам прасл. *prъtiti, прадстаўленага ў пры́ткі ’хуткі, вёрткі’ (гл.); да семантыкі параўн. кру́чаны ’непаседлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адка́знасць, ‑і, ж.

1. Ускладзены на каго‑н. або ўзяты кім‑н. абавязак; даваць справаздачу пра якія‑н. свае дзеянні і быць гатовым адказваць за іх вынікі. Несці адказнасць. Баяцца адказнасці. Ускласці адказнасць. Браць на сябе адказнасць. Пад асабістую адказнасць. Прыцягнуць да адказнасці. Павысіць адказнасць. Крымінальная адказнасць. Адчуваць цяжар адказнасці.

2. Сур’ёзнасць, важнасць чаго‑н. Адказнасць моманту. Адказнасць даручэння.

•••

Несці адказнасць гл. несці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэс, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для апрацоўкі матэрыялаў піскам. Ручны прэс. Гідраўлічны прэс. Вінтавы прэс. // Прылада або цяжар для надання формы чаму‑н., ушчыльнення чаго‑н., выціскання вадкасці з чаго‑н.

2. Тое, што і прэс-пап’е.

3. перан. Пра тое, што прыгнятае, прыціскае каго‑, што‑н. Цэнзурны прэс буржуазнага друку.

•••

Брушны прэс — група мышцаў брушной поласці і дыяфрагмы.

[Ад лац. pressus — ціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)