цяжа́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цяжа́р цяжа́ры
Р. цяжа́ру цяжа́раў
Д. цяжа́ру цяжа́рам
В. цяжа́р цяжа́ры
Т. цяжа́рам цяжа́рамі
М. цяжа́ры цяжа́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цяжа́р, -у, м.

1. Вага чаго-н., звычайна цяжкага.

Ц. ношы.

2. Груз вялікай вагі.

3. перан. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым-н. адказным, непрыемным і пад.

4. Адчуванне чаго-н. цяжкага, непрыемнага (у целе, галаве і пад.).

Непрыемны ц. адчуваўся ва ўсім целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжа́р, -ру м.

1. в разн. знач. тя́жесть ж.;

ц. но́шы — тя́жесть но́ши;

падня́ць ц. — подня́ть тя́жесть;

ц. ка́ры — тя́жесть наказа́ния;

ц. у галаве́ — тя́жесть в голове́;

2. перен. бре́мя ср.;

непасі́льны ц. — непоси́льное бре́мя;

цэнтр ~ру — центр тя́жести;

скі́нуць ц. — сбро́сить бре́мя;

быць ~рам — (для каго) быть в тя́жесть (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяжа́р, ‑у, м.

1. Вага чаго‑н. (звычайна цяжкага). Пад цяжарам .. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. [Чалавек] грудзьмі, жыватом, усім цяжарам свайго цела ўпаў на спіну леапарду. Караткевіч.

2. Цяжкая ноша, груз вялікай вагі. Цяжары падвозіць, Як волат нястомны, Наш «МАЗ» — грузавік Дваццаціпяцітонны. Нядзведскі. // У спорце — снарады для падымання.

3. Абавязкі, павіннасці, цяжкасці, звязаныя з чым‑н. адказным, непрыемным і пад. Цяжар няволі. Цяжар турбот. Цяжар вайны. □ Гады праз два калгас узбуйніўся, і Шалюта адразу пачуў на сваіх плячах непамерны цяжар гаспадарскіх клопатаў. Дуброўскі.

4. Адчуванне (звычайна непрыемнае) чаго‑н. цяжкага (у целе, галаве і пад.). Распраналася яна [Маша] марудна — ад утомы, якая роўным цёплым цяжарам наліла цела. Мележ. Ва ўсім целе і асабліва ў нагах адчуваўся нейкі цяжар. Кулакоўскі. // перан. Тое, што гняце, прыгнятае, выклікае сумны, змрочны настрой. І лепш аддайся светлым марам, Каб месца не было жальбе, Калі каханне не цяжарам, А песняю жыве ў табе. Астрэйка. Кожны раз, як душа натоміцца, Я, каб скінуць з яе цяжар, Прыпадаю да Вашых томікаў — Вашых думак і Вашых мар. Тармола. І чуцен ціхі сэрца голас, Хоць на душы ва ўсіх цяжар. Дзень добры, друг, Наш бацька Колас — Народа нашага пясняр! Прыходзька. Прыгінае і самых высокіх Да зямлі вечны цяжар гадоў. І цішэюць, цішэюць крокі У людзей і старых гарадоў. Сіпакоў.

•••

Цэнтр цяжару гл. цэнтр.

Скінуць цяжар гл. скінуць.

Цяжар з душы спадзе — пра пачуццё палёгкі, якое наступае пасля вызвалення ад таго, што гняло, заклапочвала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжар, цяжкасць, вага, груз, паклажа / нясуць на сабе: ноша

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

надме́рны, -ая, -ае.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад.

Н. цяжар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тя́жесть ж., в разн. знач. цяжа́р, -ру м.; (трудность — ещё) ця́жкасць, -ці ж.;

центр тя́жести физ., перен. цэнтр цяжа́ру;

си́ла тя́жести физ. сі́ла цяжа́ру;

тя́жесть но́ши цяжа́р но́шы;

тя́жесть невелика́ няця́жка, цяжа́р невялі́кі;

подня́ть тя́жесть падня́ць цяжа́р;

тя́жесть наказа́ния цяжа́р ка́ры;

тя́жесть в голове́ цяжа́р у галаве́;

ложи́ться тя́жестью кла́сціся цяжа́рам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тягота́ ж.; тя́готы мн. цяжа́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свінцо́вы, -ая, -ае.

1. гл. свінец.

2. перан. Цёмна-шэры, колеру свінцу.

Свінцовае неба.

3. перан. Цяжкі.

С. удар.

Свінцовая галава (пра боль і цяжар у галаве). Свінцовае маўчанне (панурае, гнятучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обремени́тельность ж. ця́жкасць, -ці ж., цяжа́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)