жёстко нареч.

1. цвёрда, каля́на, му́лка;

2. перен. жо́рстка;

мя́гко сте́лет, да жёстко спать погов. мя́кка сце́ле, ды му́лка спаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́рна,

1. Прысл. да верны (у 1–4 знач.).

2. у знач. вык. Вельмі надзейна, абавязкова. [Бародзіч:] — Пакуль гэта ўсё будзе, справа, вядома, зацягнецца, але затое гэта будзе верна і цвёрда. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзяўбці́, удзяўбу́, удзяўбе́ш, удзяўбе́; удзяўбём, удзеўбяце́, удзяўбу́ць; удзёўб, удзяўбла́, -ло́; удзяўбі́; удзяўба́ны; зак.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць, зрабіць паглыбленне ў чым-н.

Зямля так умерзла, што не ў. яе.

2. каго-што. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан., што ў каго (што) або каму (разм.). Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што-н.; убіць.

У. сабе ў галаву.

|| незак. удзёўбваць, -аю, -аеш, -ае (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упа́рты, -ая, -ае.

1. Вельмі ўстойлівы, паслядоўны ў ажыццяўленні чаго-н., які ажыццяўляецца цвёрда і паслядоўна.

У. чалавек.

Упартая барацьба.

Аказваць упартае супраціўленне.

2. Незгаворлівы, які імкнецца рабіць толькі па-свойму, наперакор каму-н.

У. як асёл.

Факты — упартая рэч (супраць фактаў спрачацца бескарысна).

3. Які выражае ўпартасць, рашучасць.

Упартыя вочы.

4. перан. Зацяжны, непрымірымы.

Упартыя баі.

|| наз. упа́ртасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самавы́значыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Знайсці, вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве. Малады аўтар цвёрда самавызначыўся і пачаў працаваць у аб ранай ім галіне. «Маладосць».

2. Атрымаць самастойную нацыянальную дзяржаўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым, каляным. На страсе ў хляве зацвярдзелымі грудкамі зелянее мох. Скрыган.

2. Які вымаўляецца заўсёды цвёрда (пра гукі беларускай мовы дж, ж, р, ц, ч, ш). Зацвярдзелыя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўга́д, прысл.

Не будучы цвёрда ўпэўненым; як выйдзе, як прыйдзецца. Я пастаяў яшчэ трохі і пайшоў наўгад па мокрым і слізкім полі, пайшоў у цемру. Сачанка. Немцы стралялі наўгад, без карэкціроўкі свайго агню. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злара́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць злараднасць; радавацца пры няшчасці, няўдачы другіх. [Калгаснікі] сталі задумвацца, які ўпарты і надзейны чалавек іх старшыня. Яны ж не верылі [у электрыфікацыю], упіраліся, пасмейваліся з яго намаганняў, нават злараднічалі, а ён цвёрда рабіў сваё. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу. Рэгулярная інфармацыя. Рэгулярныя заняткі.

2. Які мае цвёрда ўстаноўленую пастаянную арганізацыю і сістэматычны курс ваеннага навучання (пра армію, войска і пад.). Рэгулярная армія. Рэгулярныя войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр. переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус. перестать, стараж.-рус. перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск. przestać, н.-луж. pśesiaś, в.-луж. přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш. přestati ’тс’, славац. prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен. prestáti, серб.-харв. прѐстати, макед. престане, балг. преста́на ’тс’, ст.-слав. прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл. *perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац. per‑stāreцвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)