Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньняхітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілаво́дзіць ’блытаць; зводзіць з прамога шляху’; ’зблытваць справу, цягнуць яе’ (Нас.). Складаным словам стала пад уплывам народнай этымалогіі. Насовіч (Нас., 57) справядліва суадносіць яго з літ. žviluóti ’хістацца, калыхацца’, параўн. паўн.-рус. вила́вить ’хітраваць’, пск., цвяр., пецярб. вила́ ’хітрун, чалавек, які лёгка пераключаецца з адной справы на другую’. З падобным значэннем ужываецца і бел. вілавло́днік, вілаво́дніца ’хлус, спрытны чалавек, які ўжывае выкруты, хітрыкі’ (Нас.). Сюды ж вілаводны, вілаводства, вілавожанне, звілаводзіць (Нас.). Магчыма, таксама да вірла (гл.), хаця словаўтварэнне няяснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плутовство́ ср.

1. (плутни) махля́рства, -ва ср.; круце́льства, -ва ср.; ашука́нства, -ва ср.; шахра́йства, -ва ср.;

2. (лукавство) хітру́нства, -ва ср., хі́трыкі, -каў ед. нет, хі́трасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камбіна́цыя, ‑і, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне якіх‑н. прадметаў, з’яў (пераважна аднародных). Камбінацыя лічбаў. Камбінацыя гукаў.

2. перан. Хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення карыслівай ці іншай нядобрай мэты. — Трэба было б знайсці чалавека, ды падаслаць да .. [партызан] нібы іх хаўрусніка .. Усім спадабалася такая камбінацыя, і яны сталі падшукваць адпаведнага чалавека. Колас.

3. Рад прыёмаў гульні, аб’яднаных агульнай мэтай — дасягнуць перавагі, перамогі. Шахматная камбінацыя. □ [Валя] лёгка разгадвала Паўлавы камбінацыі і выігрывала адно ачко за другім. Шыцік.

4. Жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку і пад.

[Лац. combinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уло́вка ж. хі́трасць, -ці ж., хі́трыкі, -каў ед. нет; (увёртка) выкру́чванне, -ння ср., вы́крут, -ту м., выкрута́с, -су м.;

прибега́ть ко всевозмо́жным уло́вкам ужыва́ць усяля́кія хі́трасці (выкру́чванні, вы́круты, выкрута́сы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́хіна ’машына’, ’вялікая прастора’, ’бялізны, велікан’ (Нас.), махі́на ’што-небудзь вялікае, грувасткае’, ’высокі чалавек, вярзіла’ (Мядзв., ТСБМ, Мат. Гом.; чавус., Нар. сл.), махі́ня ’высокая жанчына’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ма́хінны, махі́нны, ма́хіны, махіне́зны, махіле́зны ’вельмі вялікі, высокі’ (Нас., Мат. Гом.; нараўл., Арх. ГУ; ТС), ма́хінь ’дрэва, паваленае бурай’ (Нікан.). Ст.-бел. махина ’вялікае збудаванне’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. machina ’ваенныя дзеянні’, ’будынак, канструкцыя’, якое з лац. machina ’будынак; механізм’, ’асадныя прыстасаванні’ ст.-грэч. μηχανή, дар. μαχανά ’тс’, ’выдумкі, хітрыкі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 99; Кюнэ, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́верзня ’бесталковы, хлуслівы’, накаверзнічаць ’схлусіць’ засведчаны ў Барысаўскім р‑не (Жакава, Совещание по ОЛА, 1975, 199). Укр. каверзахітрыкі, штука’, каверзник не выглядае як народнае, аднак Грынчэнка з паметай «Лебед. у.» прыводзіць слова каверзякати ’верзці лухту’. Рус. каверза вядома ў літар. мове (з 1641) і ў гаворках: пск., асташ., цвяр. каверза ’пра чалавека, які прыносіць іншым непрыемнасці’, перм., алан., арх. ’пляткар, пляткарка’, валаг. ’штукар’, алан. ’назола’, смален. кавирзу сплесть ’схлусіць, сказаць плётку, узвесці паклёп’. Усх.-слав. утварэнне ад коверзати ’плесці’, гл. кавярзаць. Семантыка празрыстая, параўн. рус. сплетня, польск. plotki. Бел. каверзь ’лухта’ можна параўнаць з рус. пск., асташ., цвяр. каверзь ’дрэнь, брыдота’ (параўн. адзначанае на той жа тэрыторыі каверзяниться ’пэцкацца’), ’пра пустога, нікчэмнага чалавека’; бел. каверзня ’пра бесталковае, хлуслівае’ з рус. пск., асташ., цвяр. каверзня ’неверагоднае, або такое, якое не заслугоўвае даверу, апавяданне’. Гл. кавярзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусці́цца сов., в разн. знач. пусти́ться; (о быстром беге — ещё) припусти́ться;

п. ў даро́гу — пусти́ться в доро́гу;

п. ў ско́кі — пусти́ться в пляс;

п. разважа́ць — пусти́ться в рассужде́ния;

п. на хі́трыкіі́трасць) — пусти́ться на хи́трости;

перахрышчу́ся ды пушчу́ся! — была́ не была́!;

п. з усі́х ног — бро́ситься со всех ног;

п. ў саба́чую шку́ру — потеря́ть со́весть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изощре́ние ср.

1. (действие) вытанчэ́нне, -ння ср.; абвастрэ́нне, -ння ср.; развіва́нне, -ння ср.; удаскана́льванне, -ння ср.; рафінава́нне, -ння ср.; см. изощря́ть;

2. (состояние) вы́танчанасць, -ці ж.; абво́странасць, -ці ж.; удаскана́ленасць, -ці ж.; см. изощря́ться 1, 2;

3. (хитрость) хі́трасць, -ці ж.; хі́трыкі, -каў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Анцімо́нія ’доўгая пустая гутарка’ (Бяльк.). Рус. антимо́ния (у выразе «разводить антимонию» — весці доўгую непатрэбную гутарку), фіксуецца з сярэдзіны XIX ст., смален. антимонияхітрыкі’ (Дабр.). Форма анцімонія ўказвае на рус. паходжанне (Шанскі, 1, А, 115). Антымонія, магчыма, узнікла ў выніку метатэзы з антыномія або ў жаргоне семінарыстаў (Фасмер, 1, 79), або пад уплывам назвы нямецкай секты антыномаў, якія не лічылі патрэбным выкананне рэлігійных загадаў (слова antynom у гэтым значэнні вядома польскай мове XVI ст. — Sł. XVI w.). Аб магчымасці польск. пасрэдніцтва для бел. слова (пры метатэзе) БМ, 48. Менш верагодна Зяленін, РФВ, 54, 113: семінарская пераробка слова антифоны ’царкоўныя спевы з частымі паўторамі’, а тым больш Міхельсон (Рус. мысль, 1, 21) ад антымоній — хім. элемент, які, паводле падання, паволі атручваў манахаў нейкага манастыра. Параўн. назву сурмы: Antymon у польск. і шэрагу еўрапейскіх моў (с.-лац. antimonium, магчыма, з араб. *ithmid), адкуль і ўсх.-слав. назвы мінералаў антыманіт (БелСЭ) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)