лічы́ць, лічу́, лі́чыш, лі́чыць; лі́чаны; незак.

1. Называць лікі ў паслядоўным парадку.

Л. да ста.

2. Вызначыць колькасць, суму чаго-н.

Л. грошы.

3. каго-што. Прымаць у разлік, пад увагу.

Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.

4. каго-што. Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць, расцэньваць.

Балота лічылі непраходным.

Л. каго-н. добрым чалавекам.

Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н., не паважаць каго-н.

|| зак. злічы́ць, злічу́, злі́чыш, злі́чыць; злі́чаны (да 1 і 2 знач.) і палічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны (да 2 і 4 знач.).

|| наз. лічэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і лік, -у (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перева́ривать несов.

1. (заново варить) перава́рваць;

2. (слишком долго варить) перава́рваць;

3. (о желудке) ператраўля́ць;

4. перен. с отриц. (терпеть, переносить) перано́сіць, цярпе́ць;

я не перева́риваю лжи я не перано́шу (не магу́ цярпе́ць) хлусні́ (маны́);

5. перен. (усваивать, воспринимать) засво́йваць, успрыма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак.

1. без дап. Валодаць пачуццём зроку.

Совы добра бачаць ноччу.

2. каго-што. Успрымаць зрокам.

Б. лугі і палі.

3. каго-што. Сустракаць каго-, што-н.

Учора бачыў яго ў клубе.

4. Уяўляць у думках.

Б. на стагоддзі ўперад.

5. каго-што. Звяртаць увагу, заўважаць.

Б. чалавечыя пакуты.

6. што і з дадан. Адчуваць, усведамляць, разумець.

Бачу, што Сяргей праўду кажа.

Бачыць навылёт (навылет), бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.

Бачыш ты! (разм.) — пры выказванні здзіўлення.

Свету белага (божага) не бачыць (разм.) — быць вельмі занятым.

|| зак. уба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2—6 знач.) і паба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. ба́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ню́хацьуспрымаць пах; высочваць, шукаць’ (Бяльк., ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ню́шыты ’тс’ (камян., Сл. ПЗБ), укр. ню́хати, рус. ню́хать, польск. niuchać, чэш. ňuchati, славац. ňuchať, в.-луж. nuchać, н.-луж. nuchaś, славен. njuhati, серб.-харв. њу̏шити, аддзеяслоўны назоўнік њух, балг. дыял. ню́ам, ню́шкам. Прасл. *njuchati, паводле Махэка₂ (402), — вынік экспрэсіўнага змякчэння *nuchati, што мае ў аснове гукаперайманне (параўн, рус. ну́хрить ’мурлыкаць (пра ката)’ і ’нюхаць, вынюхваць, шукаць’), якое можа быць звязана з і.-е. *neu‑(k)s‑, *sneu‑ ’нюхаць, фыркаць’, параўн. гоц. bi‑niuhsjan ’высочваць’, нарв. nuska ’шукаць’, ’пах’, ст.-ісл. nysa ’нюхаць’ і пад. (Коген, Запіскі, 238; Бязлай, 2, 225). Тлумачаць таксама як вынік перараскладання прыставачных утварэнняў з *ǫxati (ст.-слав. ѫхати, польск. wąchać: *sъn‑ǫchati (Фасмер, 3, 93), параўн. знюхацца (Карскі, 1, 325), *vъn‑ǫchati (Скок, 3, 615), параўн. уню́хацца і пад. Гл. таксама Рыкаў, БЕ, 37, 472–474.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́хацьуспрымаць слыхам’, ‘разглядаць (судовую справу)’, ‘прымаць пад увагу чые-небудзь указанні’ (ТСБМ, Ласт., Нас., Шымк. Собр., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. слухати, слышати, слышети ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр. слу́хати, рус. слу́шать, дыял. слу́хать, польск. słuchać ‘слухаць’, słuszać ‘слухацца’, в.-луж. posłuchać, słušeć, н.-луж. słuchać, słušaś, чэш. slušeti ‘падыходзіць, быць да твару’, славац. slušať, серб.-харв. слушати, славен. slúšati, балг. слу́шам, макед. слуша, ст.-слав. слоушати. Прасл. *sluchati і *slušati < *sluxěti, якія ад *sluchъ ‘слых’ (Фасмер, 3, 679), гл. слых. Адпаведнікі літ. klausýti ‘слухаць, слухацца’, ст.-прус. klausiton ‘пачуць’, ст.-в.-ням. hlosên ‘слухаць, слухацца’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд. śróṣati ‘ён чуе’, ст.-сакс. hlust ‘слых; вуха; слуханне’, якія працягваюць і.-е. *kʼleu̯‑s‑ ‘чуць’. Гл. яшчэ Махэк₂, 558–559; Сной₁, 583; Глухак, 564; Борысь, 560; ЕСУМ, 5, 310–311.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым і пад.). Дым туманіць далягляд. // Засціць што‑н. чым‑н. Часамі пастушкі .. туманілі неба дымам сухога [бульбоўніку]. Чорны.

2. Завалакаць (вочы), перашкаджаць добра бачыць. [Антосіха] глядзіць на сваіх кватарантаў, і вочы яе туманяць слёзы. Кулакоўскі. // перан. Засціць (свядомасць, думкі); пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць. Хмель помсты туманіў .. [Соміку] свядомасць. Крапіва. Скрыпелі да болю зубы, скрыпелі масніцы, злосць туманіла розум. Шашкоў. Усё цела .. [Яўхіма] поўнілася нецярплівай, гарачай прагай, якая ап’яняла, паліла, туманіла развагу. Мележ. // Разм. Рабіць няясным, незразумелым, блытаць. [Антон:] — Ведаеш, брыгадзір, давай на чыстату. Выкладвай, як яно было... І не тумань мне галавы! Савіцкі. І Змітрок не заходзіць. Яшчэ туманіць, што па справах да старасты. Разам на полі — не могуць дамовіцца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаві́ць, лаўлю́, ло́віш, ло́віць; ло́ўлены; незак.

1. Хапаць, імкнуцца схапіць каго-, што-н. на ляту.

Л. мяч.

2. Імкнуцца дагнаць, схапіць таго, хто (тое, што) аддаляецца, ухіляецца.

Л. хлопцаў.

3. Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваць.

Л. у цемры матчыну руку.

4. Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

Л. вудай.

5. Вышукваць, высочваць каго-, што-н., каб спыніць, затрымаць; старацца заспець.

Л. дырэктара.

Л. таксі.

6. Высочваць, каб арыштаваць, абясшкодзіць.

Л. шпіёна.

7. Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго-н., выбраць зручны момант.

Л. кожную хвіліну.

8. перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам; убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваць.

Л. кожнае слова.

Л. погляд.

9. перан. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы (разм.).

10. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. сказаным, зробленым, выкрываць, абвінавачваць.

Л. на хлусні.

Лавіць на слове — прымусіць каго-н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што-н. з таго, аб чым было сказана.

|| зак. злаві́ць, злаўлю́, зло́віш, зло́віць; зло́ўлены.

|| наз. ло́ўля, -і, ж. (да 4, 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́чат1 ’аднастайнасць, падабенства; узор’: на почат гэтага здзелай, боты не адным початам пашыты (Нас.). Можна меркаваць, што мае тое ж паходжанне, што і рус. дыял. чи́тать ’лічыць’, ’рабіць тое, што патрабуе падлічэння: плесці сетку, вышываць, вязаць’, параўн. счёт ’падлік’, не счесть ’не злічыць’, польск. poczet ’лічба; колькасць; падлік; рахунак’ (XVI–XIX стст.), чэш. počet ’лічба, падлік, рахунак’, славац. počet ’лічба, мноства, колькасць’, якія ўзводзяць да *počьtъ з *po‑čisti ’пачытаць’ = *po‑čitati ’падлічыць’ > бел. чыта́цьуспрымаць вачамі, вымаўляць няпісанае’), г. зн. класці прадметы (і літары) адзін за адным або адзін пад адным (Голуб-Копечны, 282; Трубачоў, Эт. сл., 4, 123; Банькоўскі 2, 651). Сюды ж, відаць, ст.-бел. почотъ ’світа, картэж’, г. зн. лік суправаджальных, тых, хто едзе адзін за адным.

По́чат2 ’павага, пашана’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, архаізм, звязаны з папярэднім словам, параўн. укр. по́чет, рус. почёт, балг. по́чет, по́чит, макед. почит ’тс’, ст.-слав. почьтениѥ ’павага, пашана’ і пад. Усе да *počisti, *‑čьtǫ, гл. почтаваць, пачцівы. Гл. таксама пачо́т, хутчэй за ўсё, з рус. почет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́ласць, ‑і, ж.

1. Здольнасць успрымаць знешнія раздражненні органамі пачуццяў. Чуласць пальцаў музыканта. □ [Нявідны] абярнуўся ў нежывога, страціўшага чуласць і прытомнасць чалавека. Колас. // Тонкае, вострае ўспрыманне. Вясна і праца выгналі з думак [Зосі] рэшткі хваравітай чуласці да ўспамінаў. Чорны. З чуласцю прыслухоўваецца .. [Ілька] да вясковых зыкаў, як скрыпяць вароты і стукаюць цапы, як спяваюць вясковыя, дзяўчаты. Каваль. // Адчувальнасць. Унутраная чуласць да навакольнага памагае герою зліць душу з прыродай, і, наадварот, тонкае адчуванне прыроды выклікае прыліў унутраных сіл і творчасці. Гіст. бел. сав. літ. Паэт валодае павышанай чуласцю да хараства жыцця, ён улюбёны ў родную прыроду, ва ўсё светлае, чыстае, высакароднае. Перкін.

2. Увага да людзей; спагадлівасць, спачувальнасць. Максім быў маўклівы, і за маўклівасцю яго недзе глыбока ў душы хавалася чуласць. Брыль. Максім Танк — паэт-лірык, які заўсёды вызначаўся чуласцю да гора і радасці народа. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сна,

1. Прысл. да ясны.

2. безас. у знач. вык. Пра добрую бясхмарную пагоду. На небе было ясна. Чарнышэвіч. Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна. Лупсякоў. Едзе восень на рабым кані, Тут дажджы ліюць, а тут і ясна. Астрэйка. // Пра наяўнасць дзе‑н. святла; празрыста, светла. Кусты і трава.. слухалі звонкую музыку крышталёва-чыстага патоку. Тут было ціха, ясна і радасна. Самуйлёнак.

3. безас. у знач. вык. Зразумела, відавочна. Усё было ясна. Усё акрэслена. Усё безумоўна. Ні сумненняў, ні мрояў, ні дзіўных сноў... Кірэенка. // Пра здольнасць лагічна, свядома мысліць, успрымаць што‑н. На душы было светла, у галаве ўсё ясна. Ермаловіч.

4. у знач. пабочн. Несумненна, безумоўна, вядома. І куды ж Андрэй Шэмет можа ісці на Устроні? Ну ясна, у райком. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)