◎ Мячэўнік ’трыснёг звычайны, Phragmites communis Trin.’ (паўн.-усх., Кіс.), ’чарот, Scirpus L.’ (смарг., Сцяшк. Сл.), ’сіт, Juncus L.’ (віл., Сл. ПЗБ), ’касач, Iris pseudacorus L. (круп., Нар. сл.), ’зараснік касачоў’ (Бяльк.), ’пухоўка, рагоз шыракалісты, Typha latifolia L.’ (маг., чэрв., Сл. ПЗБ; расон., Шатал.; Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.), слаўг. мёчаўнік ’тс’ (Яшк.). Усе да меч (гл.). Аб суфіксе ‑оунік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171. Параўн. аналагічна ст.-рус. мечевник ’трыснёг’ (XV ст.), польск. mieczyk ’касач’, ’гладыёлус’, чэш. mećik ’тс’, харв. mącić, тайнае ’тс’ — ад теіь — пераклад лац. gladiolus. Названы паводле падабенства па форме лістоў раслін да мяча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мэндрыкі ’печыва з мукі ці бульбы’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. mėndrė ’трыснёг’. Параўн. палачкі (кукурузныя, салёныя і да таго пад.). Не выключаецца запазычанне з польск. maldrzyk ’коржык з сырам’ ці укр. мандрык ’тс’ (Брукнер, 319; ЕСУМ, 3, 381).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кана́л ’штучнае рэчышча, прызначанае для злучэння асобінах вадаёмаў, для арашэння і асушэння’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-бел. каналъ (XVII ст.), якое са ст.-польск. kanał ’канал’ < ням. Kanal < лац. canālis ’труба, канал, роў’ < canna ’трыснёг, труба’ < ст.-грэч. κάννα ’тс’ (Булыка, Запазыч., 136; Слаўскі, 2, 41; Шанскі, 2 (К). 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плёса 1 пустое, голае месца’ (Жд. 1), ’абсевак’ (стаўб., ЛА, 2), плёса ’агрэх на засеяным полі’ (ганц., Сл. ПЗБ). Ад плеш, плех (гл.) пры ад’ідэацыі плёсі ’адкрытае месца ў полі, у лузе’.
◎ Плёса 2 (плёса) ’разнавіднасць асакі’ (баран., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё — літуанізм, параўн. літ. plūšos ’рагоз’, pliuse ’трыснёг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плюшча́й, плюшчэй ’расліна Sparganinm LT (маг., Кіс.; Гарэц., Шат., Касп.), ’пухоўка шыракалістая, Typha latifolia L.’ (віл., Кіс.), ’касач, Iris L.’ (чэрв., барыс., бяроз., гродз., рагач., Сл. ПЗБ), плюшчай ’расліна, падобная на аер’ (стаўб., карэліц., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plušos, plušai ’рагоз’, pliūšė/ pliuše/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 1969, 4, 125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плю́шнік, плюшня ’аер трыснёгавы, Acorus calamiis L.’ (ТСБМ; ТС; Бейл.; брагін., Нар. словатв.; брагін., З нар. сл.), ’зараснік плюшчаю, Sparganitim simplex Mert. et Koch’ (брагін., Яшк.), ’зараснік аеру’ (БРС). Палескае (Карскі, Труды, 479). Сюды ж: плюшнік ’касач, Iris L.’ (ганц., Сл. ПЗБ), (буськова) плюшня ’тс’ (ТС), плюшня ’подсціл, балотная трава, падобная на аер; яе косяць, як замерзне балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.), плюшняй ’чарот, Scirpus L.’ (карэліц., нясвіж., Весці, 4, 169), ’рагоз, Typha L.’ (ганц., Сл. ПЗБ). Адаптаваны балтызм. Параўн. літ. plušos, plušai ’рагоз’ (Атрэмбскі), pliūšė/pliūšė/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 4, 1969, 125), plūšė ’асака, Carex yracilis’. Сюды ж таксама плюсняг ’чарот’ (тамсама) — у выніку кантамінацыі лексем плюшняй і трыснёг (гл.), плюшнік ’месца на балоцістых лугах, дзе растуць асака, плюшчай, цыкута ядавітая’ (Яшк.). Гл. таксама плюшчай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плюснік 1 ’лішай на дрэве, асабліва на дубе, Lichen palmenaria’ (Нас.). Відаць, адаптаваны балтызм. Параўн. літ. pliūsnė ’лісцесцябловы мох, Neckera crispa’.
◎ Плю́снік 2 ’падбел, Tussilago farfara L.’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 4, 20), паходзіць з літ. pliūsnė ’тс’.
◎ Плю́снік 3 ’аер. плюшнік, Acorus calamus L.© плюсни, плюс- цяг ’касач, Iris L.’ (баран., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. pliuše ’трыснёг’ (Грынавяцкене, тамсама, 4, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачаро́т ’чарот’ (гом. Кіс., ЭШ, Ян., Федар.), ’зараснік трыснягу’ (слаўг., Яшкін), о́чэрэт (Бесар.), очару͡од ’трыснёг’ (Федар.), укр. очерет, рус. очерёт, о́черет, польск. дыял. oczeret (з усходнеславянскіх моў). Да чарот, гл. Фасмер, 3, 178. Трубачоў (Рем. терм., 247) і Мяркулава (Очерки, 48) узнаўляюць для праславянскага стану два варыянты слова čert і o(b)čert (да і.-е. *ker‑, у якім супалі дзве зыходныя асновы са значэннямі ’рэзаць’ і ’плясці). Карскі (1, 160) тлумачыць варыянтнасць чарот//ачарот як ладкі//аладкі, гарод//агарод і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раго́жа, раго́жка ’грубая ўпаковачная тканіна’, ’посцілка’, ’тканіна рэдкага перапляцення’ (ТСБМ), рого́жа, рэдка рого́га ’сплеценая з травы посцілка’ (ТС), раго́шка ’мачалка з лубяных палосак’ (Сл. ПЗБ), раво́шка ’мачалка’ (Сцяшк. Сл.), рус. рого́жа, укр. рого́жа, польск. rogoża, чэш. і слав. rohož ’рагожа’, ’пляцёнка з чароту, саломы’, славен. rogóža ’чаротавы верх вазка’, серб. ро̀гожина, харв. rógožina ’цыноўка з рагожы’, балг. рого́жка ’тс’. Прасл. *rogoža вытворане ад *rogozъ ’чарот, трыснёг’ (Фасмер, 3, 490). Махэк₂ (420) адносіць слова разам з нова-в.-ням. Rohr ’камыш’, гоц. raus, герм. *rauza‑ да рэліктаў “праеўрапейскага”. Гл. таксама наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
са́харный
1. цукро́вы;
са́харная промы́шленность цукро́вая прамысло́васць;
са́харный заво́д цукро́вы заво́д (цукрава́рня);
са́харный песо́к цу́кар-пясо́к (пескавы́ цу́кар);
са́харная пу́дра цукро́вая пу́дра;
са́харная свёкла цукро́выя буракі́;
са́харный тростни́к цукро́вы трыснёг;
са́харный клещ зоол. цукро́вы клешч;
са́харная боле́знь мед. цукро́вая хваро́ба;
са́харная кислота́ хим. цукро́вая кіслата́;
2. перен. (льстивый) мядо́вы, ліслі́вы;
са́харные ре́чи ліслі́выя (мядо́выя) сло́вы;
са́харные уста́ мядо́выя ву́сны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)