Жэ́ўрэцьтлець’ (КСТ). Укр. жевріти ’гарэць, тлець’, дыял. ’гаварыць’, балг. дыял. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’. Варыянт адлюстравання ў бел. і.-е. кораня *geur, які прадстаўлены таксама ў жураць (гл). Параўн. жэўлець, жуляць. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–79, дзе адзначаецца і сувязь значэнняў ’гаварыць’ — ’гарэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перацьме́ць (піряцьмець) ’перагарэць без агню: пражыць ціха’ (Юрч. СНЛ). Пад уплывам народнай этымалогіі з ператлець < пера- і тлець (гл.) ці з цямяна гарэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тля́на (тля́но) ’сыра, мокра, туманна’ (бяроз., Шатал.), тлатля́но ’вельмі мокра, сыра’ (там жа). Прыслоўе ад тлець ’гніць’ (гл.), магчыма, з экспрэсіўным падваеннем першага складу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́лецьтлець’ (Янк. I; брагін., З нар. сл., 156; жыт., Мат. Гом.), ужале́ць, ужале́цца, ужа́ліцца ’упрэць, добра зварыцца’ (Юрч., Бяльк., Жд. 1; беш., Нар. сл., 97; полац., Вусн. інф. А. Я. Баханькова). Рус. сімб. жа́леть ’награвацца, брадзіць’, укр. бук. жа́літи ’псавацца (пра харчовыя прадукты)’. Параўн. жаліць ’пячы (пра крапіву)’. Памор. żaləc ’гарэць, тлець’, н.-луж. žalny ’палымнеючы, гарачы’. Выгонная (Бел.-польск. ізал., 22–27) упершыню звярнула ўвагу на гэтыя суадносіны, указвае на сувязь жалецьтлець’ са ст.-польск. żal ’гарэнне’ і словамі тыпу жальня (гл.), жальнік ’могілкі’. Жаль (гл.) і пад. адносяцца да і.-е. *g​el‑ ’калоць’, ’боль, мука, смерць’; значэнне ’гарэць’ у яго і.-е. паралелях амаль не прадстаўлена (толькі лат. dzel̃t). Таму жа́лецьтлець’, відаць, суадносіцца з жар (гл.); і.-е. коранем *g​her‑ (Покарны, 1, 495) і *g​hel‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272; Куркіна, Этимология, 1981, 164; Бернштэйн, Чередования, 12; Пятлёва, Этимология, 1973, 44–47. Гл. жу́ляць, жу́раць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызнія́ць ’прыгарэць’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *знія́ць ’гарэць’ з коранем зн(і/о)‑ < прасл. znʼ‑, які рэалізуецца ў назоўніку *znoj і дзеяслове *zněti (< *znoįti) ’гарэць’ (гл. зніч, зно́іць), параўн. чэш. zněť, zňatтлець; паліць’, рус. знеть, зне́ятьтлець, распаляцца’. Відаць, у сувязі з наяўнасцю пры‑знія́ць можна прапанаваць магчымы карэлят для *zněti, а менавіта *zniti/*znijati. Аб сувязях з прасл. *gnětiti ’распальваць, запальваць, паліць’ гл. Анікін, Этимология, 431–433.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыжу́рыць ’змяніць колер ад агню, але не прыгарэць’ (бяроз., Жд. 3), прыжаўрэ́ць ’зачырванець, запунсавець’ (Ласт.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад жу́раць/журэ́ць (гл.), якое працягвае прасл. *žur‑тлець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić soтлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання журацьжуляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дымі́цца, ‑міцца; незак.

Выпускаць дым; тлець, вылучаючы дым. Дымяцца трубы заводаў і фабрык. □ У зубах .. [бацькі] дымілася люлька, на галаве красаваўся саламяны капялюш. Гамолка. Ад моста засталіся толькі абгарэлыя палі, дыміўся яшчэ ўцалелы насціл ля самага берага. Лынькоў. // Вылучаць пару. На стале дыміліся талеркі з супам. Пестрак. Пасля дажджу пацела, Дымілася зямля. Калачынскі. // Падымацца клубамі (пра туман, пару). Сырая зямля дыміцца лёгкаю параю — падсыхае. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлумі́ццатлець’ (ТС). Няясна; хутчэй за ўсё, да тлуміць ’прыгнятаць, стрымліваць, заглушаць’ (гл.), што адпавядае зыходнай семантыцы ’душыць; таўчыся’, характэрнай для асновы *telm‑/*tolm‑/*tъlm‑ (Куркіна, Этимология–1983, 25), параўн. польск. dym tłumi ’ідзе клубамі, клубіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыне́цьтлець, прэць’ (Юрч.), ‘гніць ад сырасці’ (Юрч. Сін.), тыне́нне ‘гніенне, прэласць’ (Юрч. СНЛ), параўн. серб. тѝњатитлець, гарэць’, славен. tínjatiтлець’. Беларуска-паўднёваславянская ізалекса, што дае падставы для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма *tinʼati ‘слаба гарэць’, звязанага з прасл. *tajati (Куркіна, Этимология–1986–1987, 76; Диал. структура, 153), гл. таяць. Запрудскі далучае сюды сціняці́цца ‘пакрывацца тонкім лядком, замярзаць’, сціняце́ць ‘зрабіцца кволым, змарнець (пра гародніну)’, якія праз стадыю ‘сціскацца’ ўзводзіяцца да *tęti ‘біць, сячы’ (БЛ, 36, 58), параўн. сцінаць, сцяць (ЭСБМ, 13, 99, 112), што, дарэчы, можа быць звязана з *tinati ‘падразаць’ як тэрмінам падсечна-агнявога земляробства, гл. Куркіна, Культура, 67. Верагодна, да названага праславянскага дыялектызма прымыкае па форме балг. дыял. тиня́е ‘прапускае ваду (пра гляняны збанок)’, што ўзводзіцца да *tęti ‘цягнуць’ (Рачава, Этимология-2003–2005, 192). Адносіны паміж названымі паралелямі застаюцца да канца не высветленымі, параўн. сумненні Сноя (Бязлай, 4, 181). Для беларускага дзеяслова не выключана сувязь з тыня, тыніна ‘зараснік, забалочанае месца’, тынь1 ‘ціна, плесень’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)