мудраге́лісты разг.

1. мудрёный, замыслова́тый; хи́трый;

мы не разуме́лі яго́ ~тай мо́вы — мы не понима́ли его́ мудрёного языка́;

~тая прычо́ска — замыслова́тая причёска;

2. причу́дливый, зате́йливый; вы́чурный;

м. ўзор — зате́йливый (причу́дливый) узо́р;

~тая ра́мка люстэ́рка — вы́чурная ра́мка зе́ркала

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рата́й ’араты’ (ТСБМ), ’араты, земляроб’ (Сл. ПЗБ, Кольб., ПСл; стол., Нар. лекс.; З нар. сл., Мат. Гом.; івац., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС, Лексика Пол.), ріта́й ’тс’ (Бяльк.), ората́й ’тс’ (Лексика Пол.); арата́й ’тс’ (Ян.), параўн. укр. рата́й, рус. ра́тай ’араты’, польск., н.-луж. rataj ’парабак, падзёншчык; земляроб’, палаб. råtoj, чэш., славац. rataj ’араты, парабак’, славен. rátaj, серб. ра̀тај ’тс’, балг. рата́й ’парабак’, макед. ратај, ратеј ’хто цяжка працуе’, ст.-слав. ратаи ’араты’. Праслав. *ra + tajь < *or‑tajь, ад прасл. дзеяслова *orti ’араць’. Параўн. літ. artojas ’тс’, ст.-пруск. artoys ’тс’; у аснове якіх зыходнае і.-е. *er‑/*or‑/*ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’, параўн. разараць (гл. разарыць). Старажытная мадэль з суф. тай сустракаецца ў назвах выканаўцаў дзеяння, напрыклад, гультай, рус. ходатай, глашатай (Фасмер, 3, 447; Бязлай, 3, 155; БЕР, 6, 190). Мартынаў (Лекс. балтызмы, 25) лічыць лексічным пранікненнем прыбалтыйскага *artojis > прасл. *ortajь, паколькі суфікс ‑ta‑ з нарашчэннем ‑io не сустракаецца ў іншых індаеўрапейскіх мовах, акрамя балтыйскіх і славянскіх. Паводле Шустэра–Шэўца (2, 1208) гутарка ідзе пра суфікс *‑ajь, а ‑t‑ адносіцца да асновы *ar(t)‑ ’араць’, як у рус. ра́тай ’воін’ (гл. раць, ратнік), аналагічна літ. árti ’араць’ > artójis ’араты’, што не пераконвае. Гл. таксама араты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкры́ты

1. прич. откры́тый; (о частях тела — ещё) обнажённый; см. адкры́ць;

2. прил. (искренний) открове́нный; прямо́й;

а. чалаве́к — открове́нный (прямо́й) челове́к;

3. прил. (явный, не скрываемый) откры́тый, открове́нный, неприкры́тый;

~тая варо́жасць — откры́тая (открове́нная, неприкры́тая) вражде́бность;

4. прил. (не закрытый) откры́тый;

~тае галасава́нне — откры́тое голосова́ние;

~тае мо́ра — откры́тое мо́ре;

~тае пісьмо́ — откры́тое письмо́;

~тае пыта́нне — откры́тый вопро́с;

а. складлингв. откры́тый слог;

а. ўрок — откры́тый уро́к;

з ~тымі вача́мі — (рабіць што) с откры́тыми глаза́ми (делать что);

з ~тай душо́й — с откры́той душо́й;

пад ~тым не́бам — под откры́тым не́бом;

ісці́ ў ~тую — идти́ в откры́тую;

з ~тым сэ́рцам — с откры́тым се́рдцем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́мень ’вялікі балотны лес’ (Яшк.). Параўн. з рус. дыял. ра́мень ’суседні з ворнай зямлёй лес’, ’лес, які акаймляе поле’, ра́менье ’густы лес, што прымыкае да палеткаў’, ра́менка/обра́менье ’край, акраіна поля, абрамленне’, ’клін, паласа аднароднага лесу’, рям ’ельнік вакол балота’, рама ’акраінная вобласць’, ст.-рус. рама ’мяжа’, ’поле, што прымыкае да лесу’, рамение ’лес па краі ворнай зямлі, ускраек лесу’. Відаць, не звязана з рамя́ный ’вялізны, моцны, багаты’, як падае Фасмер (3, 440 з ранейшай літ-рай). Аткупшчыкоў (Из истории₂, 193–194) звязвае рус. дыял. ра́менье з *orati ’араць’, вызначаючы архаічную семантыку *orati як ’раздзяляць’. Адсюль першаснае значэнне не было звязана з лесам, і зыходнай базай з’яўляецца і.-е. *orə‑ ’араць, *er‑ ’зямля’, што ўзыходзіць да і.-е. *er‑/*or‑/*ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’ з набыццём значэння ’пракопваць разоры’, параўн. літ. arti ’араць’, ardýti ’раздзяляць’ (Куркіна, Этимология–1997–1999, 82; там жа, 84–85, пра магчымую сувязь з раме́нь/рэ́мень, гл.). Паводле Аткупшчыкова (Из истории₂, 194) форма чляніцца на ра‑мень і стаіць у адным шэрагу з ра‑ло, ра‑тай (гл.), структурна падобная да рус. зна‑мень, ка‑мень і пла‑мень. Адсюль рамень < *ar‑mōn з семантыкай ’адараны ад лесу’ альбо ’узараны кавалак зямлі, пазбаўлены лесу’. Сной (гл. Бязлай, 3, 149) звязвае з славен. ramica ’мыта з тавару, пасланага праз мяжу’ і рэканструюе прасл. *ormy, *orma ’мяжа’ (= поле або лес) < і.-е. *orH‑men‑, *órH‑mā, да якіх узыходзіць прасл. *oriti (гл. разарыць). Беларускі матэрыял узяты з “другіх рук” (гл. Яшкін, Слоўнік, 573) і на фоне пераважна паўночнарускага ўжывання слова падаецца маланадзейным.

Раме́нь ’паласа вырабленай скуры’, ’скураны пояс, папруга’, рэ́мень ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян.), ра́мень ’тс’ (ПСл), раму́шак ’папружка’ (свісл., Сл. рэг. лекс.), рэмушо́к ’тс’ (ТС), рэме́нь ’тс’ (ТС), рамі́нык ’тс’ (Сл. Брэс.), раме́нны, рамя́ны ’зроблены з рэменя, скураны’ (ТСБМ, Бяльк.; астрав., Сл. рэг. лекс.), параўн. укр. ремі́нь, ре́мінь, ст.-рус. ремык, рус. реме́нь ’тс’, польск. rzemień/rzemyk ’тс’, чэш. řernen ’рамень’, славац. remeň, в.-луж., н.-луж. rjemjeń, серб. ре̏мен, харв. rȅmēn, славен. jérmen, rȇmen, балг. ре́мък, ре́мен ’тс’, ст.-слав. ремень. Прасл. *remy, Р. скл. *remene. Далейшае паходжанне цьмянае. Мяркуецца, што першаснае значэнне ’папруга да ярма’ узыходзіць да і.-е. *or(ə)men‑ (гл. ярмо, яром). Малаверагодна запазычанне з ням. Riemen ’рэмень’ (Брукнер, 475). Шустар-Шэўц (2, 1226) лічыць іх роднаснымі. Лявіцкі (2, 89) вызначае германскую лексічную базу *rium‑ з семантыкай ’звязваць’ < і.-е. reum ’тс’, ст.-в.-ням. riomo ’скураная павязка, пояс, рэмень’. Гл. таксама Фасмер, 3, 468; Махэк₂, 530; Сной₂, 240; Глухак, 524.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́сты

1. в разн. знач. чи́стый;

ч. пако́й — чи́стая ко́мната;

~тая бялі́зна — чи́стое бельё;

ч. ліст папе́ры — чи́стый лист бума́ги;

~тыя фа́рбы — чи́стые кра́ски;

ч. го́лас — чи́стый го́лос;

~тая ру́ская гаво́рка — чи́стая ру́сская речь;

~тая рабо́та — чи́стая рабо́та;

~тае зо́лата — чи́стое зо́лото;

~тае паве́тра — чи́стый во́здух;

~тае сумле́ннеперен. чи́стая со́весть;

ч. прыбы́так — чи́стая при́быль;

~тая вага́ — чи́стый вес;

2. разг. (истинный) настоя́щий, по́длинный;

ч. арты́ст — по́длинный арти́ст;

ч. зло́дзей — настоя́щий вор;

~тае маста́цтва — чи́стое иску́сство;

у ~тым по́лі — в чи́стом по́ле;

~тай вады́ — чи́стой воды́;

вы́весці на ~тую ваду́ — вы́вести на чи́стую во́ду;

з ~тым сэ́рцам — с чи́стым се́рдцем;

~тая пра́ўда — чи́стая пра́вда;

з ~тым сумле́ннем — с чи́стой со́вестью;

прыма́ць за ~тую мане́ту — принима́ть за чи́стую моне́ту;

ад ~тага сэ́рца — от чи́стого се́рдца;

шука́й до́лі ў ~тым по́ліпосл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)