се́яны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сеяць.
2. у знач. прым. Прасеяны праз сіта. Сеяная мука. // Выпечаны з прасеянай мукі. Сеяны хлеб.
3. у знач. прым. Пасеяны чалавекам (у адрозненне ад дзікарослага). Сеяныя травы. // З пасеянай расліннасцю. Сеяныя лугі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сітаві́на ‘пора’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Варл.), сітаві́нка ‘тс’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр. ситови́на ‘трухлявасць дрэва’, рус. сито́вина ‘гніль у дрэве’. Да сітавы, сіта (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
цадзі́ць, цаджу́, цэ́дзіш, цэ́дзіць; цэ́джаны; незак.
1. што. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.
Ц. малако.
2. што. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.
Ц. квас у шклянку.
3. што. Павольна піць, цягнуць праз зубы.
Ц. напітак праз саломінку.
4. Ісці (пра дробны невялікі дождж).
Пад раніцу пачаў ц. дождж.
5. перан., што і без дап. Гаварыць павольна; вымаўляць праз зубы (разм.).
Ён не гаварыў, а цадзіў словы.
|| наз. цаджэ́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
праце́рці, пратру́, пратрэ́ш, пратрэ́; пратро́м, пратраце́, пратру́ць; працёр, -це́рла; пратры́; працёрты; зак., што.
1. Прадзіравіць трэннем.
П. паперу гумкай.
2. Расціраючы, прапусціць праз што-н.
П. ягады праз сіта.
3. Выціраючы, ачысціць.
П. шкельцы акуляраў.
4. Пракласці, утварыць частай яздой, хадой (разм.).
П. дарогу саньмі.
◊
Працерці вочы (разм.) — прачнуцца, адысці ад сну.
|| незак. праціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. і праціра́нне, -я, н.
|| прым. праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
імжа́, ‑ы, ж.
Тое, што і імгла. Зарана насунуліся з захаду хмары, нізка аселі над зямлёй, і дождж пайшоў то дробнай, лянівай імжой, то буйнымі пырскамі. Хадкевіч. Густая імжа, як праз сіта, сыпалася і сыпалася зверху, нібы нехта высокі на злосць трос намоклай шапкай-вушанкай. Пташнікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) у рус. (дыял. до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав. *dorbъ звязана з літ. darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд. darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на аснове ўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
праце́рці, пратру, пратрэш, пратрэ; пратром, пратраце; пр. працёр, ‑церла; заг. пратры; зак., што.
1. Тручы, зрабіць дзірку. Працерці паперу гумкай. Працерці падэшвы ботаў.
2. Выціраючы, зрабіць чыстым. Макар працёр спацелую шыбу далон[ню] і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Сямён Львовіч зняў акуляры, працёр шкельцы крысом белага халата. Кавалёў.
3. Расціраючы, прапусціць праз рэшата, сіта і пад. Працерці ягады праз сіта.
4. Разм. Пракласці (дарогу, сцежку). Яшчэ не працерлі саньмі дарогі — замецена была вуліца ў Вязавічах. Калюга. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся. Колас.
5. Церці некаторы час. Працерці лён цэлы дзень.
•••
Працерці вочы — а) прачнуцца; б) апамятацца (ад чаго‑н. нечаканага).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сі́тніца 1 ‘ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (маг., Кіс.), ‘ажына, Luzula (Байк. і Некр., Інстр. 2). Да сіт, сі́тнік (гл.); назва дадзена з прычыны змяшэння з сітнікам (гл. Аненкаў, 200).
Сі́тніца 2 ‘хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны (або белы) хлеб’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Ян., Жд. 1, Янк. 2, Варл.), ‘сітная мука’ (Нар. сл.), сі́тнік ‘сітны хлеб’ (Касп., Нік., Оч., Мат. Гом., Нар. сл.), сітня́к (Сцяшк.), сі́тны (Нас., Др.), сі́тны хлеб (Сл. ПЗБ) ‘тс’, сі́тні ‘пшанічны’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад сі́тны ‘прасеяны праз сіта’, якое ад сіта (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
самакры́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Крытычныя адносіны да сваёй дзейнасці, сваіх памылак, недахопаў у паводзінах з мэтай іх пераадолення. Пракоп цэлымі гадзінамі .. спаў і разважаў, прапускаючы праз сіта самакрытыкі свае паводзіны, няяснасць і неакрэсленасць свайго стану. Колас. [Напорка:] А сапраўднай самакрытыкі ад таварыша Лютынскага мы яшчэ не чулі. Крапіва.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Паўка́шак ’негустая каша’ (КЭС, лаг.). Першая частка слова паў⇉у выніку народнай этымалогіі за па- ў рэгіяналізме + пакашак (< прасл. *pa‑kaš‑ъkъ, дэмінутыўны суфікс якога мае значэнне ’другасны, не стопрацэнтны, падобны’ (Борысь, Prefiks., 53–54). Аналагічна ўтворана пасітак ’рэдкае сіта’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)