Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сі́та, -а, М сі́це, мн. -ы, -аў, н.
Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.
Прасеяць муку на с.
Працадзіць варыва на с.
|| памянш.сі́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым.сі́тавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сі́таср. си́то
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сі́та, ‑а, М сіце, н.
Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы.Аўрамчык.Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІ́ТА (стараж.-інд. — баразна),
у старажытнаіндыйскай ведычнай міфалогіі багіня раллі, у вішнуізме — аватара (увасабленне) жонкі бога Вішну Лакшмі, у эпасе «Рамаяна» — жонка героя Рамы. Паводле «Рамаяны», С. выкрадзена царом злых дэманаў (ракшасаў) Раванам. Пасля многіх подзвігаў Рама перамог Равану і вызваліў С., аднак неўзабаве прагнаў яе ў лес, бо яго падданыя падазравалі С. ў шлюбнай нявернасці. Пустэльнік Вальмікі (легендарны аўтар «Рамаяны») даў прытулак С. і выхаваў двух яе сыноў, а пасля, разам з імі, вярнуў яе Раме. Аднак пры сустрэчы з мужам С., па яе просьбе, паглынула яе маці — Зямля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сі́тан.с.-г. Sieb n -es, -e; Háarsieb n (валасяное);
прасе́йваць праз сі́та dúrchsieben vtаддз.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СІ́ТА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас.р. Друйка, за 16 км на З ад г. Браслаў. Пл. 1,88 км², даўж. 3,8 км, найб.шыр. 790 м, найб.глыб. 28,5 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 9,45 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складзена з 3 плёсаў. Схілы выш. 10—12 м (на Пд і З 5—6 м), параслі лесам і хмызняком, часткова пад лугам. Пойма шыр. 4—12 м. На ПнЗ, ПнУ і Устараж. берагавы вал выш. да 0,6 м. Берагі моцна парэзаныя, нізкія, пад хмызняком, на Пд забалочаныя. Востраў пл. 2,3 га. Дно да глыб. 7—9 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, глыбей ілам і сапрапелем. Вада з паніжанай мінералізацыяй (160—180 мг/л), высокай празрыстасці (5,2 м). Мезатрофнае з прыкметамі алігатрафіі. Шыр. паласы надводнай расліннасці 6—10 м (у паўн. і паўд. залівах да 50 м), падводная расце да глыб. 6—6,5 м. У возеры жыве рэлікт ледавіковага перыяду — лімнакалянус. Упадаюць некалькі ручаёў, на Пд выцякае ручай у воз. без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сі́та ‘прылада для прасейвання’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан., Сл. ПЗБ), сі́то ‘тс’ (ТС), сіто́ ‘тс’ (воран., Сл. ПЗБ), сі́тка ‘сіта’ (Сл. ПЗБ), сі́тко, сітко́, сітцо́ ‘пчалярская сетка для засцярогі ад пчол’ (Шат., Сцяшк., Скарбы, Мат. Гом., З нар. сл., Сл. ПЗБ). Укр., рус.си́то, польск.sito, н.-луж.syto, чэш.síto, славац.sito, серб.-харв.си̋то, славен.síto, балг.си́то, макед.сито ‘тс’. Прасл.*sito утворана ад *sěti (гл. сеяць) з суф. ‑to; гл. Слаўскі, SP, 2, 39. Слова мае балтыйскія адпаведнікі, параўн. літ.síetas ‘дробнае сіта’, лат.siêts ‘тс’ (Траўтман, 254; Мюленбах-Эндзелін, 3, 836, 861; Міклашыч, 296; Фасмер, 3, 628). Інакш Махэк₂ (545), які ўтварае ад дзеяслова *sějati ‘сеяць’ < *sēi‑o‑ з першасным значэннем ‘трэсці нечым’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1403; БЕР, 6, 709. Ужо Міклашыч (296) дапускаў сціранне розніцы паміж зыходнымі лексемамі са значэннем ‘сеяць’ і ‘прасяваць’, якія ўспрымаюцца як амонімы, гл. ESJSt, 13, 810.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіта́
1. Сярэднеазёрная водмель, якая прыгодна для рыбалоўства і зарасла чаротам Phragmites communis Trin., сітняком Scirpus lacustrus L. (Віц.Нік. 1895). Тое ж трыста́ (Віц.Нік. 1895).
2. Зараснік сітняку Scirpus lacustrus L (Кузн.Касп., Міёр., Смален.Дабр.). Тое ж сіт, сі́тнік (Выс.Касп., Лёзн., Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865, Сал., Слаўг., Стол.), жа́бічы сі́тнік (Стол.), сітнічок (Уш.), сітня́к (Рэч.).
3. Зараснік чароту Phragmites communis Trin. (Віц.). Тое ж сі́тнік (Стол.).
□в. Сіцяне́ц Староб., р. Сі́ціца каля в. Зімніца Слаўг. і р. Сыціца (1783) каля в. Зімніца Слаўг., в. Сі́тніца Лун., в. Малая Сітна Пол., ур. Сі́тнікі (лог) каля в. Чарнякоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)