сі́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сі́та сі́ты
Р. сі́та сі́т
Д. сі́ту сі́там
В. сі́та сі́ты
Т. сі́там сі́тамі
М. сі́це сі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́та, -а, М сі́це, мн. -ы, -аў, н.

Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.

Прасеяць муку на с.

Працадзіць варыва на с.

|| памянш. сі́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. сі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́та ср. си́то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́та, ‑а, М сіце, н.

Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы. Аўрамчык. Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́та ‘прылада для прасейвання’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан., Сл. ПЗБ), сі́то ‘тс’ (ТС), сіто́ ‘тс’ (воран., Сл. ПЗБ), сі́ткасіта’ (Сл. ПЗБ), сі́тко, сітко́, сітцо́ ‘пчалярская сетка для засцярогі ад пчол’ (Шат., Сцяшк., Скарбы, Мат. Гом., З нар. сл., Сл. ПЗБ). Укр., рус. си́то, польск. sito, н.-луж. syto, чэш. síto, славац. sito, серб.-харв. си̋то, славен. síto, балг. си́то, макед. сито ‘тс’. Прасл. *sito утворана ад *sěti (гл. сеяць) з суф. ‑to; гл. Слаўскі, SP, 2, 39. Слова мае балтыйскія адпаведнікі, параўн. літ. síetas ‘дробнае сіта’, лат. siêts ‘тс’ (Траўтман, 254; Мюленбах-Эндзелін, 3, 836, 861; Міклашыч, 296; Фасмер, 3, 628). Інакш Махэк₂ (545), які ўтварае ад дзеяслова *sějati ‘сеяць’ < *sēi‑o‑ з першасным значэннем ‘трэсці нечым’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1403; БЕР, 6, 709. Ужо Міклашыч (296) дапускаў сціранне розніцы паміж зыходнымі лексемамі са значэннем ‘сеяць’ і ‘прасяваць’, якія ўспрымаюцца як амонімы, гл. ESJSt, 13, 810.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́та-цадзі́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сі́та-цадзі́лка сі́ты-цадзі́лкі
Р. сі́та-цадзі́лкі сі́таў-цадзі́лак
Д. сі́ту-цадзі́лцы сі́там-цадзі́лкам
В. сі́та-цадзі́лку сі́ты-цадзі́лкі
Т. сі́там-цадзі́лкай
сі́там-цадзі́лкаю
сі́тамі-цадзі́лкамі
М. сі́це-цадзі́лцы сі́тах-цадзі́лках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сі́тца гл. сіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

си́то сі́та, -та ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́тны, -ая, -ае.

1. Прасеяны праз сіта.

Сітная мука.

2. Спечаны з такой мукі.

С. хлеб.

Купіць паўбулкі сітнага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́тца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да сіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)