Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргацьсёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гаць ’прагна піць, хлябтаць’ (Нас., Варл.), ’многа і часта піць’ (кір., Нар. сл.; бых., Жыв. НС; стаўб., З нар. сл.), ’многа піць, піць вялікімі глыткамі’ (Жд. 2; дзярж., Нар. сл.; Сцяшк. Сл.), ’многа піць вады або есці вадкай стравы’ (карэл., Нар. сл., Сцяшк.), ’прагна есці, сёрбаць’ (Скарбы, мядз., Нар. словатв.; жлоб., Жыв. сл.), ’жэрці’ (полац., Янк. 2), ’разліваць’: не пугай, напу́гаў, што стол не ўспяваю выціраць (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Дзеяслоў гукапераймальнага паходжання, у аснове — выклічнік пу! (пуг!), што імітуе уцягванне вадкасці ротам, параўн. пупа ’вада’ (у размове з дзецьмі), славен. pupati ’піць’ (у дзіцячай мове), у аснове якога гукаперайманне pup (Сной, 515), або пу́льгатысёрбаць; разліваць’ (драг., Сл. Брэс.) (гл.), у аснове гукаперайманне пуль(г)!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пурля́ць экспр. ’кідаць’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. purlióti ’ірваць, дзерці’, што малаверагодна па семантычных прычынах. Параўн. шпурляць ’кідаць’ (гл.), а таксама пурну́і(ь/шпурну́ць ’кінуць’. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага (“гукаімітатыўнага”) паходжання; да словаўтварэння параўн. пу́ргацьсёрбаць’ і балг. хеьргам/хвьрлям ’кідаць’. Параўн. і папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серб ‘серб, прадстаўнік народа Сербіі’, сербія́нін ‘тс’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сербія́нка ‘від хуткага танца’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сербія́ночка ‘тс’ (ТС). Яснай этымалогіі не мас. Прасл. *sьrbi ‘сербы’ звязваюць з *sьrbati (гл. сёрбаць), што не пераконвае; грэч. Σερβοι паводле Трубачова (Этногенез₂, 313), сведчыць пра індаеўрапейскае паходжанне назвы. Гл. Фасмер, 3, 604; Глухак, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́баць ’многа, прагна піць, жлукціць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), балг. паўн.-зах. ли́бам ’хутка і прагна сёрбаць лыжкай’, зах. ’усхліпваць’, серб.-харв. чарнаг. лѝбати ’калыхацца’, ’хвалявацца’, чэш. libotať sa і lybotať sa ’дрыжаць (аб лістах дрэва)’, славац. libačka ’бліскаўка’, н.-луж. libotaś se, в.-луж. libotać so ’дрыжаць (аб лістах асіны)’. Гукапераймальнае, роднаснае да рус. хлипать (Фасмер, 4, 244; Скок, 2, 292; БЕР, 3, 386–387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (Касп., Шн., 3, 35), рус. ворзать ’прагна глытаць, хлябтаць’. Рус. слова Шахматаў (ИОРЯС, 16, 4, 20) звязвае з варза́ть ’рабіць абы-як, дрэнна; брудзіць; жартаваць’ (гл. таксама Фасмер, 2, 275 і 351), паходжанне якога застаецца няясным. Магчыма, звязана з прус. warzus ’губы’ якое Брукнер (602) з пэўнымі агаворкамі звязвае з польск. warga, аднак больш верагодна — гукапераймальнага паходжання; параўн. чэш. vrzati ’скрыпець, выдаваць гук’, пра апошняе гл. Махэк₂, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сербану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да сёрбаць (у 1, 2 знач.).

2. чаго. Разм. З’есці колькі‑н. (чаго‑н. вадкага). Марыля сербанула разоў колькі квашанай капусты з грыбамі-апенькамі, адставіла міску, зноў аб нечым задумалася. «Беларусь».

3. перан.; чаго. Разм. Многа перанесці, зазнаць гора. [Ячны:] — Каб сербануў і ты [Шарэйка] за век таго, што я ці, скажам, бацька твой — таксама прафесарам стаў бы. Брыль. На.. [вайне] Карпенку давялося сербануць ліха, яго параніла. Быкаў.

4. Абл. Сцебануць. Хацеў яшчэ [дзед Купрыян] параіць Васілю ўзяць лейцы ды лепей лейцамі сербануць разы са два, калі.. [Аўгіня] вінавата. Колас. [Дзед:] — Мне лазовы дубчык сербануў па воку. Чорны.

•••

Сербануць лішняга — хапіць (выпіць) занадта многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел. лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус. лабзить ’падлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр. лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш. labužiti ’ласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац. lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням. laffen ’тс’ < і.-е. */ßb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ. lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напу́ганы ’празмерна адзеты’, напугацца ’празмерна надзець на сябе, начапляць лішняга’, ’надзьмуцца, натапырыцца’, ’абкружыцца імглістым кругам (пра месяц)’ (ТС). Можа разглядацца разам з напугацца ’нажлукціцца, напіцца’ (Нас., Янк., Сцяц.; стаўбц., Нар. сл.; жлоб., Нар. словатв.; Сцяшк.), ’напіцца чаго-небудзь настолькі, каб нельга было самому ўстаць з месца’ (Шпіл.), ’нажэрціся’ (Янк. 1, Клім., Мат. Гом.), што да пу́гацьсёрбаць, хлябтаць’ (гл.), гукапераймальнага паходжання; значэнне ’празмерна надзець на сябе’ праз стадыю ’стаць тоўстым (ад піцця, яды)’. Аднак не выключана, што гэта значэнне развілося на іншай базе, параўн. напу́галаса, бы пугич (ТС), што звязваецца з вобразам птушкі, якая натапырвае пер’е, надзімаецца пры пагрозе; тады хутчэй Да *Pǫ§y ’патаўшчэнне’, параўн. рус. пуговина ’узвышэнне, горб’, пуговица ’гузік’, літ. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́серб, писэрб, пЛсярба* ’пасынак’ (Нас., Бес.; ветрае., Сл. ПЗБ), писербіца, писірбыця, пасёрбай, писярбіца, писырба, пбсырныця, писэрбныця ’падчарка’ (Нас., Бес., Сл. Брэс.; ветрае., трон., ігн., Сл. ПЗБ), ’жонка пасынка’ (Нас.). Укр. пасерб, рус.-ц.-слав. паеръбъ (пасербъ, пасерба), польск. pasierъ, ст.-польск. pasirzb (1391 г.), pasirъ (1397 г.), posierzb, pasirbica (1404 г.), pasirzbica (1424 г.), каш. pasefb, памор. paspjef ’пасерб’. Паўн.-слав. pasbrbь. На поўдні, на чэш. і славац. тэрыторыях пашыраны pasiorbto (pastorek, pastor‑ купі, pastorok, pastorča, pastorkyha), славен. pasterek, серб.-харв. päs tor ak, макед. пасторок, пасторче ’тс’, балг. пасторок ’тс’ і ’айчым’, новабалг. пастрой Яшчэ Шафарык (Slov. starožitnosti, 1, 207) заўважыў, што paserъ і pastorek з’яўляюцца сінонімамі, а paserъ мае той жа корань, што і sirotek ’сірата’. Сольмсэн (KZ, 37, 592) мяркуе, што pa‑ далучылася да swbь, якое (ў выніку метатэзы) ўзыходзіць да stbrъ ’сусед, сябар’ < sębbrъ ’член вялікай сям’і, рода’. Гэтак жа Праабражэнскі (2, 20 і 276). Педэрсэн (KZ, 38. 421) і Фасмер (3, 211) не згаджаюцца з Сольмсэнам. Зубаты (AfslPh, 13, 316–317) адкідае версію аб па‑ як прэфіксе. Ільінскі (ИОРЯС, 24, 113–140) разумее этнонім серб як ’член рода’, г. зн. ’той, хто сёрбае з агульнай талеркі’, а пасерб — ’хто не з’яўляецца членам агульнага стала’. Аналагічна Брукнер (398), а за ім і Борысь (Prefiks., 26) асновай для pasi̯bь лічаць дзеяслоў si̯batiсёрбаць, хлябтаць’, а значэннем будзе ’той, хто ссе, дзіцё’. Оштыр (Drei vorslav.-etrusk. Vogelnamen, Любляна, 1930, 45) супастаўляе слав. лексему з дагрэч. sirbos ’дзіцё’. Каліма (ZfSIPh, 17, 342) бачыць у ёй уграфінізм. Найбольш верагоднай можа быць версія Шаўэра (Miscellanea Brunensia, Praha, 1979, 147–160). £н лічыць, што pastorek паходзіць з sirota > pasbrofokv > прачэш. pasrotek, у якім ‑t‑ суфіксальнае «перасунулася» паміж sr (як straka, streda, stin), а рс^ыЬъ узыходзіць да pasbroba, у якой канчатак скараціўся ў ‑Ьъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)