сёрбаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап.

1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы.

С. зацірку.

2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу.

Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў кампот.

|| зак. вы́сербаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. сербану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і сёрбнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сёрбанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сё́рбаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сё́рбаю сё́рбаем
2-я ас. сё́рбаеш сё́рбаеце
3-я ас. сё́рбае сё́рбаюць
Прошлы час
м. сё́рбаў сё́рбалі
ж. сё́рбала
н. сё́рбала
Загадны лад
2-я ас. сё́рбай сё́рбайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сё́рбаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сёрбаць несов.

1. в разн. знач. хлеба́ть;

с. капу́сту — хлеба́ть щи;

с. чай — хлеба́ть чай;

2. (пить небольшими глотками время от времени) прихлёбывать;

гаво́рачы, ён уве́сь час ~баў малако́ — разгова́ривая, он всё вре́мя прихлёбывал молоко́;

3. отхлёбывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Разм. Есці вадкую страву, прысмоктваючы. [Дзеці], завіхаючыся, сёрбалі, і гэта... [Ганну] цешыла, — раней ёй заўсёды прыходзілася ўгаворваць сына есці, расказваць яму казкі. Гурскі. Уладзік клаў лыжку і хацеў вылазіць з-за стала, але бацька кідаў такі выразны позірк, што нехаця будзеш сядзець і сёрбаць зацірку... С. Александровіч.

2. Піць, прысмоктваючы. Віцька, нагінаючыся над сталом, сёрбаў са сподачка чай, раз-пораз шморгаючы кірпатым носам. Асіпенка. Мараканцы ў кафэ гучна сёрбаюць мятны чай і прыцмокваюць з вялікім задавальненнем. В. Вольскі.

3. Піць невялікімі глыткамі час ад часу. Хросны не піў, а патроху сёрбаў з конаўкі саматужную гарэліцу. Асіпенка.

4. Утвараць у час яды характэрныя гукі сёрбання. Хто захапляўся, гучна сёрбаў, дзед таго лыжкай па лбе хрысціў. Калачынскі. Тацянка ўмее трымаць кубачак і не сёрбае так, як Марынка. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёрбаць ‘гучна есці ці піць’, ‘сморгаць’, ‘сцябаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Чач., Мядзв., Бес., Нар. лекс.), сярба́ць ‘тс’ (Нас., Бяльк.), серба́ць ‘тс’ (ТС), сёрб ‘глыток’ (Байк. і Некр., Нас., Нар. лекс.), ‘выклічнік ад сёрбаць’ (Нас., Янк. 3.). Укр. сьо́рба́ти, рус. дыял. серба́ть, сёрбаць, стерба́ть, ст.-рус. серебати, польск. sarbać, sorbać, siorbać, в.-луж. srěbać, н.-луж. sŕebaś, чэш. střebati, славац. strebať, харв. srȅbati, славен. srẹ́bati, балг. съ́рбам, макед. срба, ст.-слав. сръбати. Прасл. *sьrb‑/*sъrb‑/*serb‑. Бліжэйшыя адпаведнікі: літ. sur̃bti, srė̃bti, лат. surbt, strèbt, лац. sorbeō, sorbēreсёрбаць’, ст.-в.-ням. sürpfeln ‘тс’; гл. Траўтман, 294; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1125; Торп, 445; Брукнер, 481; Махэк₂, 585; Фасмер, 3, 604. Сной₁ (600) узводзіць да і.-е. базы *ser‑bh‑ ‘смактаць’ і сцвярджае роднасць з прасл. *srъkati ‘смактаць, ссаць’, параўн. чэш. srkati, якое Махэк₂ (572) лічыць гукапераймальным. Паводле Глухака (577), абедзве асновы маюць гукапераймальны характар. Борысь (549) прыводзіць апафанічны рад: і.-е. *sr̥b(h)‑/*serb(h)‑/*sreb(h)‑. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1348; ЕСУМ, 5, 493.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́сербаць гл. сёрбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сёрбнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. гл. сёрбаць.

2. Тое, што і сербануць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прихлёбывать несов., разг. сёрбаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засёрбаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць сёрбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отхлёбывать несов. адсёрбваць, сёрбаць, адхлёбваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)