◎ Па́серб, писэрб, пЛсярба* ’пасынак’ (Нас., Бес.; ветрае., Сл. ПЗБ), писербіца, писірбыця, пасёрбай, писярбіца, писырба, пбсырныця, писэрбныця ’падчарка’ (Нас., Бес., Сл. Брэс.; ветрае., трон., ігн., Сл. ПЗБ), ’жонка пасынка’ (Нас.). Укр. пасерб, рус.-ц.-слав. паеръбъ (пасербъ, пасерба), польск. pasierъ, ст.-польск. pasirzb (1391 г.), pasirъ (1397 г.), posierzb, pasirbica (1404 г.), pasirzbica (1424 г.), каш. pasefb, памор. paspjef ’пасерб’. Паўн.-слав. pasbrbь. На поўдні, на чэш. і славац. тэрыторыях пашыраны pasiorbto (pastorek, pastor‑ купі, pastorok, pastorča, pastorkyha), славен. pasterek, серб.-харв. päs tor ak, макед. пасторок, пасторче ’тс’, балг. пасторок ’тс’ і ’айчым’, новабалг. пастрой Яшчэ Шафарык (Slov. starožitnosti, 1, 207) заўважыў, што paserъ і pastorek з’яўляюцца сінонімамі, а paserъ мае той жа корань, што і sirotek ’сірата’. Сольмсэн (KZ, 37, 592) мяркуе, што pa‑ далучылася да swbь, якое (ў выніку метатэзы) ўзыходзіць да stbrъ ’сусед, сябар’ < sębbrъ ’член вялікай сям’і, рода’. Гэтак жа Праабражэнскі (2, 20 і 276). Педэрсэн (KZ, 38. 421) і Фасмер (3, 211) не згаджаюцца з Сольмсэнам. Зубаты (AfslPh, 13, 316–317) адкідае версію аб па‑ як прэфіксе. Ільінскі (ИОРЯС, 24, 113–140) разумее этнонім серб як ’член рода’, г. зн. ’той, хто сёрбае з агульнай талеркі’, а пасерб — ’хто не з’яўляецца членам агульнага стала’. Аналагічна Брукнер (398), а за ім і Борысь (Prefiks., 26) асновай для pasi̯bь лічаць дзеяслоў si̯bati ’сёрбаць, хлябтаць’, а значэннем будзе ’той, хто ссе, дзіцё’. Оштыр (Drei vorslav.-etrusk. Vogelnamen, Любляна, 1930, 45) супастаўляе слав. лексему з дагрэч. sirbos ’дзіцё’. Каліма (ZfSIPh, 17, 342) бачыць у ёй уграфінізм. Найбольш верагоднай можа быць версія Шаўэра (Miscellanea Brunensia, Praha, 1979, 147–160). £н лічыць, што pastorek паходзіць з sirota > pasbrofokv > прачэш. pasrotek, у якім ‑t‑ суфіксальнае «перасунулася» паміж s…r (як straka, streda, stin), а рс^ыЬъ узыходзіць да pasbroba, у якой канчатак скараціўся ў ‑Ьъ.