косого́р м. спад, род. спа́ду м., спа́дзіна, -ны ж., адхо́н, -ну м., схіл гары́; (холм) узго́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берагавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да берага (у 1, 2 знач.). Берагавая лінія. □ Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл. Чорны. // Які знаходзіцца на беразе, каля берага. Берагавы лёд. Берагавая дарога. Берагавы лес. // Які мае сувязь з берагам. Берагавая ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Склон1 грам. ‘склон’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб., Стан.). Утварэнне на ўласнай глебе ад запазычаных граматычных тэрмінаў склане́нне (гл.), скланя́ць, параўн. рус. склоне́ние, склоня́ть. Крукоўскі (Уплыў, 42) лічыць беларускае слова запазычаннем з рускай мовы.

Склон2схіл’ (Гарэц., Ласт., Сл. ПЗБ, Др.-Падб., Яшк.), ‘нахіл’ (ТС). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус. склонсхіл’, аднак у народнай мове можа быць самастойным утварэннем, параўн. кланіць (гл.) і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

склон схіл, род. схі́лу м.; адхо́н, -ну м.;

на скло́не лет пад ста́расць, на ста́расці год, у пажылы́м ве́ку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адхо́н, ‑у, м.

Пахілая паверхня гары, берага і пад.; схіл. Тры дзесяткі хат з ліпавымі прысадамі ўздоўж.. вуліцы.. звязалі па адхоне ўзгорка да ручая. Хадкевіч. // Бакавая паверхня дарожнага палатна. У туманах павольна, засцілаючы дарожны адхон густым дымам, пад’язджаў да горада поезд. Галавач.

•••

Пусціць пад адхон гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухадо́л, ‑у, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад дажджавой або снегавой вады. І ўлетку, калі на сухадолах пабляклі ўжо фарбы, пойме, .. [крыніцы] вабіла вока веснавой свежасцю. Шамякін. Вагончык стаяў цяпер на мяжы залужскіх палёў і «Новага свету», над сухадолам, што спускаўся на прырэчны поплаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стром ‘спілаванае завіслае дрэва’, ‘схіл страхі’, ‘куча галля’ (ТС), ‘прыстасаванне для лазення на дрэва’ (ЛА, 1), ‘строп страхі’ (узд., ЛА, 5), стро́ма ‘дах’ (Шушк., Сл. Брэс.), ‘круты схіл, абрыў’ (ТСБМ, Гарэц.), страмо́віна ‘выварочанае з коранем дрэва’ (Нар. Гом.). Укр. дыял. стром ‘фруктовае дрэва’, ‘круча’, стрімсхіл; тое, што тырчыць угору’, рус. стро́мы ‘кроквы; поручні’, польск. дыял. strom ‘дрэва; фруктовае дрэва’ (ведаць, з чэш., славац.Борысь, 580), чэш., славац. strom ‘дрэва’, старое н.-луж. strom ‘дрэва’, старое серб. стром, харв. strum ‘ствол дрэва’, славен. strȍm ‘тс’, ‘страха над загарадкай для авец’. Прасл. *stromъ ‘тое, што ўзносіцца ўгару, стаіць вертыкальна’, адпрыметнікавы назоўнік ад прым. *stromъ ‘стромкі, круты’ (Борысь, 580) ці паралельны да прыметніка аддзеяслоўны назоўнік ад *strьměti ‘тырчаць, выдавацца’ (Борысь, Etymologie, 181); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781 з аглядам літ-ры. Бязлай (3, 332) праславянскае слова лічыць першасным nomen agentis ад дзеяслова *strēmti > прасл. *stręti, *stręnǫ, параўн. застра́ць ‘застрагнуць у праходзе, захраснуць’ (Нас.). Сюды ж строме́ц ‘козлы, якія прыціскаюць салому на вільчыку’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кру́шня1схіл гары з плоскімі выступамі’ (Яшк.). Гл. крушня2.

Кру́шня2 ’куча камення’ (ТСБМ, Федар., Яшк., КЭС, лаг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. крушня ’тс’, якое з літ. krū́snis ’тс’ (Булыка, Запазычанні, 179).

Кру́шня3 ’пажарышча’ (Мат. Гом.). Гл. крушня2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. спадаць — спасці (у 2, 3 знач.); паніжэнне ўзроўню, сілы, аб’ёму і пад. чаго‑н. Пераважная большасць апавяданняў Коласа напісана ў гады спаду рэвалюцыйнай хвалі. Навуменка. Так, усё ў жыцці мае ўздым і спад, пачатак і канец. Мележ. Жанчыны падхапілі песню .. з узлётамі і спадамі да шэпту. Грахоўскі.

2. Пакаты схіл, спуск з гары, абрыў. Вось і бераг... Жоўты спад і круча. Прад вач[амі] — імклівыя стрыжы. Кірэенка. // Месца, дзе пачынаецца схіл. Толькі ж вельмі пятляе Выстранка, нібы мітусіцца, у хваляванні шукаючы спаду. Брыль.

•••

На спад (ісці, пайсці, хіліцца і пад.) — змяншацца (па сіле, колькасці і пад.).

На спадзе чаго — на схіле, у канцы. Сяргей любіў гэтыя пагодныя, на спадзе лета, дні. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мар’яна ў песні: «Ой, на моры, на марʼяні, на востраві, на кургані, — там бывала старына» (рэч., Доўн.-Зап., Св.), мар’янка ’невялічкі астравок’ (мазыр., Яшк.). Параўн. рус. іркуцк. моря́на (схіл камяністай высокай гары, якая парасла лесам’, ’месца на гары, якое поўнасцю зарасло лесам’. Няясна. Магчыма, лексема ўтварылася з уласнай назвы пэўнага вострава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)