берагавы, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да берага (у 1, 2 знач.). Берагавая лінія. ▪ Вада бесперапынна білася ў берагавы схіл. Чорны. // Які знаходзіцца на беразе, каля берага. Берагавы лёд. Берагавая дарога. Берагавы лес. // Які мае сувязь з берагам. Берагавая ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)