успе́ецца, безас. зак.

Можна паспець, няма куды спяшацца. А чаму яны [каровы] такія мурзатыя ды лахматыя? Гэта бачыла і раней даярка, але неяк адкладвалася само сабою: ат, успеецца, пачышчу, мае не горшыя за іншых... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяле́таць ’дзьмуць’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, таго ж паходжання, што і сялітавацьспяшацца’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змары́цца, змаруся, зморышся, зморыцца; зак.

Адчуць знямогу, стомленасць; знясіліцца, стаміцца. Відаць, ішоў .. [дзядок] .. здалёку, бо змарыўся і цяжка дыхаў, шукаючы вачамі вольнага месца. Якімовіч. Галоўнае пры касьбе — не спяшацца, не высільвацца, каб не змарыцца да пары. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сібары́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Неадабр. Весці жыццё, уласцівае сібарыту. «А ўставаць няма чаго спяшацца», — вырашыў ён [Венькя] і хацеў змоў захутацца ў коўдру з галавой, затаіцца, але ў спальню ўвайшла бабуля і рашуча загадала: — Годзе сібарытнічаць... Уставай. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́шна, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Разм. Стан паводле дзеясл. спяшацца (у 1 знач.); паспешнасць. Пісьмо, відаць, пісалася ў спешцы. Было яно напісана вялікімі, нязграбнымі літарамі, без усялякіх знакаў прыпынку. Асіпенка. [Таўлай] працаваў, як сапраўдны мастак, многа, але без спешкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.

Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.

2. каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.

Доктар р. лекі як сродак ад болю.

3. Раіцца, меркаваць.

Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.

Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.

|| зак. пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Завіха́ццаспяшацца працаваць’ (Жд. 3). Рус. пск. завиха́ться ’качацца’, бранск. ’ламацца, вярцецца, мітусіцца’. Ад віхаць (гл.) з прэфіксам за‑ і постфіксам ‑ца (< -ся).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спех разг. спех, род. спе́ху м.;

э́то не к спе́ху з гэ́тым мо́жна не спяша́цца, гэ́та не к спе́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Напярэ́спяхі ’навыперадкі’ (зэльв., Жыв. сл.), на‑піраспехі ’наперагонкі, хто каго перагоніць у чым-небудзь’ (Нік., Оч.). Ад незафіксаванага *пярэспех ад спех ’спешка’, гл. спяшацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурбо́ліць ’старанна есці, спяшацца’ (Бір. Дзярж.). Мабыць, да бу́рбалка, бурбо́лка, бу́рбаліць (гл.). Першапачаткова ’есці паспешна, пускаючы бурбалкі, захлынаючыся’. Параўн. яшчэ Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)