задра́ться разг.

1. в разн. знач. задра́цца, мног. пазадзіра́цца;

руба́ха задрала́сь кве́рху кашу́ля задра́лася ўго́ру;

ко́жица на па́льце задрала́сь ску́рка на па́льцы задра́лася;

2. (затеять ссору, драку) задра́цца, заве́сціся;

мальчи́шки задрали́сь ме́жду собо́й хлапчукі́ задра́ліся (завялі́ся) памі́ж сабо́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плёнка ’плеўка’, ’пузыр на метале ці шкле’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сіло’ (Янк. I; Шат.; Бяльк., Растарг.; паўн.-усх., КЭС), ’покрыва кукалкі пчалы’ (Нікан.), ’абалонка асінага гнязда’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пле́нка ’пенка на малацэ’ (брасл., ЛА, 4; Сл. ПЗБ, Нас.), ’плеўка на паверхні стаячай вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Рус. плёнка ’плеўка’, ’сіло і прыстасаванне з начэпленых на вяроўку, палку сілаў для лоўлі птушак’. Да прасл. *plěna, якому генетычна адпавядае літ. plenė̃скурка, абалонка’, ’плеўка на малацэ’ аналагічна прасл. *plěva (гл. плева1) і літ. plėvė̃ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяздра́, мездра́, міздра́ ’падскурная клятчатка ў жывёл, адваротны бок шкуры’, ’благі бок вырабленай скуры’, ’мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне’, ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай’ (ТСБМ, Яруш., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС; в.-дзв., Шатал.; КЭС, лаг.), міздря́ ’нікчэмнасць’, міздрычка ’нікчэмны, дробязь’ (Бяльк.), ашм. мяздрава́ты хлеб ’ацеслівы’ (Сл. ПЗБ), мяздроны ’не вельмі добра ачышчаны ад мяздры’ (Нас.). Укр. міздря́, міздро, мездро, ніздра́, ніздря́, мяздра ’кара’, ’унутраны бок скуры’, рус. мяздра́, мездра́, рус.-ц.-слав. мяздрица ’абалонка яйка’; польск. mizdra, miazdra, miązdra, miazda, mięzdra ’мяздра’, ’эпідэрміс’, каш. miåzdra ’колер твару’, в.-луж. mjazdro ’бяльмо’, mjadresko ’плеўка на яблыку вока’, чэш. mázdraскурка, плеўка’, валашск. mʼazgra, miígra, mjazdro ’слабы (чалавек)’, mázderko ’кавалачак’, mazgera ’малы чалавек’; славен. mezdro ’лыка’, mézdra, mȇzdra ’ўнутраны бок скуры’, ’смятана на малацэ’, ’абалона пад карой дрэва’, ’маладая плеўка на ране’, серб.-харв. ме́здраскурка, плеўка’, макед. мездра ’мяздра’, ’брушына’, балг. мездра ’ныркавы тлушч’, ’сала’. Многія этымолагі выводзяць прасл. męzdra (Копечны, Zákl. zás., 203; Махэк₂, 356; Шустар-Шэўц, Этимология–1970, 88; Бязлай, 2, 182), якое не мае яснай этымалогіі. Рэканструюецца і.-е. *memsdhrom (Бругман, 38, 437) і супастаўляецца з лац. membrum ’член’, membrānaскурка’, іншыя выводзяць *memsro‑, якое мусіла б даць *męstra (а не męzdra). Мее (129 і 409), Фасмер, (3, 29) выводзяць лексему з мяса і драць, супраць чаго Ільінскі (RS, 6, 224). Аткупшчыкоў (Из истории, 148), падкрэсліваючы змешванне ў слав. дыялектах слоў мязга і мяздра па семантыцы, бачыць блізкае словаўтварэнне: ст.-слав. мѧ‑з‑д‑ра мае суфіксальнае ‑(z)d‑; назіраецца чаргаванне d/g, параўн. мез‑д‑ра і мез‑г‑а, якія ўзыходзяць да кораня *men‑ ’мяць’, і першапачаткова абедзьве абазначалі ’мякаць, цёртае, патоўчанае рэчыва’. Карпенка (у канд. дыс. «Слав. терминол. обработки кожи (назв. сырья и ремесленников)», Киев, 1984) выводзіць наступны шлях развіцця лексемы мездра: і.-е. meig̑h ’кіпець, віраваць, цячы’ > *moig̑zghā, *moighsqā ’тое, што цячэ, вільготнае’ > мезга ’ўнутраная слізкая абалонка дрэва’ > мездра ’падскурная клятчатка, адваротны бок скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бало́нь ’абалонь, верхнія слаі драўніны’ (Бяльк.), боло́на (Нас.), болона́ ’абза, верхні слой дрэва’ (Мядзв.), болонь ’не смалістая частка сасны’ (палес.). Рус. болона́ ’нарасць на дрэве’, бо́лонь ’верхні слой, мяккая кара дрэва’. У іншых слав. мовах формы з іншай семантыкай. Параўн. бало́на1, бало́на2, бало́нкі ’перапонкі’ (там і формы). Да прасл. bolna, bolnь, якое мае шмат значэнняў — ’перапонка, плеўка, верхні слой, мяккая кара, скурка і г. д.’ і, мабыць, ідэнтычнае з *bolna ’паляна, луг’. Адпавядае літ. bálnas ’белы’, грэч. φολίς ’луска’. Гл. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 189; Траўтман, 25; Слаўскі, 1, 37; Шанскі, 1, Б, 157. Гл. абалонь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́, укр. кора, рус. кора, чэш. kura, славац. kôra, польск. kora, балг. кора, серб.-харв. ко̏ра, славен. kóra узводзяцца да прасл. kora, якое мае ў якасці найбольш блізкіх адпаведнікаў лац. coriumскурка, скура’, cortex ’кара’. Трэба таксама мець на ўвазе адпаведнікі да прасл. skora (Трубачоў, Эт. сл., 11, 44–45).

Ка́ра, укр. кара, рус. кара, чэш. kára, славац. kára, польск. kara, серб.-харв. ка́ра, ст.-слав. кара. Прасл. kara ўтворана ад дзеяслова karati ’караць’. Так, Трубачоў (Эт. сл., 9, 151), які насуперак Слаўскаму, 2, 65, мяркуе, што не karati < kara (тады б мы чакалі kariti, як slaviti < slava).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́ўзлы ’аблезлы’ (Янк. БП, 467, Касп., Янк. I, Янк. Мат.); у выразе жаба апоўзлая (варыянт — жаба аблезлая — Янкоўскі, докт. дыс., 1, 188) указвае на нікчэмнасць чалавека. Апоўзлік ’нязграбны, нікчэмны, слабы, закажанелы чалавек’ (Мядзв., Інстр. III, Янк. Мат., Касп.), ’нязграбнае, непаслухмянае дзіця’ (Мядзв., Янк. Мат., Сцяц.); апо́ўзіна ’неахайны чалавек’ (Сцяшк., Янк. II). Параўн. ст.-рус. опълзти ’апляшывець’. Выключна беларускія пераносныя значэнні даюць уяўленне аб жабе пасля лінькі (параўн. рус. выползина, выползокскурка жывёлы пасля лінькі’; выползень ’насякомае, якое выпаўзла з лічынкі’, ’цёмны чалавек, які з’явіўся невядома адкуль’) ці аб абвіслым, азызлым, лысым чалавеку (параўн. рус. оползень ’аблезлае футра’, славен. opolzniti ’аблысець’). Нельга цалкам адкінуць і магчымасць іншага семантычнага развіцця, зафіксаванага ў чэш. oplzlý слізкі’, адкуль ’бессаромны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynàскурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рка

1. (кора) кара́, -ры́ ж., ко́рка, -кі ж.;

2. (хлеба) скары́нка, -кі ж.;

3. (верхний затвердевший слой чего-л.) скары́нка, -кі ж.;

4. (кожура) лупі́на, -ны ж.; (кожица) ску́рка, -кі ж.;

5. (обложка) разг. во́кладка, -кі ж.;

от ко́рки до ко́рки ад во́кладкі да во́кладкі;

руга́ть на все ко́рки ла́яць на чым свет стаі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лушпа́ ’грэцкія высеўкі (пасля прасейвання)’ (навагр., Жыв. сл.), лун., стол. лу́шпа ’шалупайка яйка’ (ЛАПП). Укр. лушпа́ ’тс’, ’шалупіны, шалупайкі, скурка’, луска рыбы’, макед. лушпа ’тс’, балг. лу́шпа ’шалупайка яйка’ — з экспрэсіўнай заменай с > ш. Але амаль усе слав. мовы маюць формы, якія адпавядаюць прасл. luspa: бел. лушпі́на, лушпі́ны, лушпі́нне, лушпэ́нэ ’лупіна, лупіны’ (ТСБМ; лях., Янк. Мат.; Вешт. дыс., Сцяшк., Сл. ПЗБ), укр. лу́спа, луспа́, лушпи́на, лушпе́на, рус. луспа́, паўд., разан. лушпи́на, лушпайка, ст.-рус. луспа, польск. łuspina, серб.-харв. љу̏спа, лушпи̏на, макед. луспа, lúspitʼạ, лю́спа, лушпа, балг. лу́спа, луспъ, луспи, люспа, люспъ, ц.-слав. луспа. Прасл. luspa (< lou‑sp‑a < і.-е. *leu‑) > luspina ’покрыва пладоў, насення’, ’лупіна’, ’луска’, ’шалупайка’ (Слаўскі, 5, 361–363; БЕР, 3, 523–524, 531–532; Фасмер, 2, 535–536, 538; Куркіна, Этимология–82, 68–73). Сюды ж пін. лушпаві́на (Нар. лекс.), лушпа́і (Жд. 1), лушпа́іна (ТС), нараўл. лупша́йкі (Мат. Гом.), лушпа́йка, ‑кі, лушупа́йка (ТСБМ, Уладз., Вешт. дыс., Некр., Сцяшк.; шкл., Мат. Маг., Янк. 1), лушупа́йкі (ТС; браг., Нар. словатв.), лушпа́ўка (пін., Нар. лекс.), лушпая́ ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́ва1, пле́вы, пле́ўкі ’высеўкі з грэчкі’ (смарг., ЛА, 4), ’мякіна, адходы пры паланні’ (ЛА, 2), пле́ўкі ’высеўкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. пле́ва, пле́вы́ ’мякіна’, польск. plewa ’мякіна’, plewy ’пустазелле, смецце’, палаб. plåvoj, н.-луж. plowy, plowky, в.-луж. pluwy ’мякіна, адходы’, чэш. pleva, славац. pleva, славен. plẹ́va, серб.-харв. пле̏ва, макед. плева, балг. плява, плевица, ст.-слав. плѣва ’тс’. Прасл. *pelva роднаснае лат. pęlus, pęl(a)vas, ст.-прус. pelwo, літ. pẽlūs, pelaĩ ’мякіна’, лац. palea ’тс’, ’высеўкі’ (Траўтман, 213; Мюленбах-Эндзелін, 3, 198; Махэк₂, 459; Варш. сл., 4, 235; Бязлай, 3, 57). Апрача гэтай лексемы на ўсх.-слав. тэрыторыі пашырана полова, палова (гл.), якія адносяцца да прасл. *polva, у той час як у зах.- і паўн.-славянскіх пераважае *pelva (Банькоўскі, 2, 608).

Пле́ва2 ’перхаць’ (гарад., ЛА, 1; Касп.; гарад., віл., ЛА, 3), ’шалупінне скуры’ (гарад., віц., ЛА, 3), рус. пск., цвяр., наўг., калуж. пле́ва, плева́ ’перхаць’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1970, 175) — да прасл. *pleva, роднаснага літ. plėvė̃скурка, тонкая абалонка’ (Буга, Rinkt., 2, 302). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)