Сураджа́ць ’збіраць, рыхтаваць (у дарогу)’ (віц., Рам.; Нар. Гом., Ян.), суріджа́ць ’тс’ (Бяльк.), сураджа́ннік ’той, хто збірае, рыхтуе’, сураджа́цца ’збірацца, рыхтавацца’ (Гарэц.). Да рад, радзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́іць¹, стро́ю, стро́іш, стро́іць; строй; незак., што.

1. Наладжваць, рыхтаваць да чаго-н. (разм.).

С. касу.

С. цымбалы.

2. У думках планаваць, намячаць (планы і пад.).

С. праекты.

3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка (разм.).

С. грымасы.

Строіць вочкі — какетліва паглядаць на каго-н.

Строіць дурня з каго — выстаўляць каго-н. дурнем.

|| зак. састро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.

Выкапаць яму.

Памыйная я.

Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

Хаваць бульбу ў яме.

Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).

Вёска стаіць у яме.

|| памянш. я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыгаша́ць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’ (Ласт.). Да незафіксаванага о́шыць/*гашы́ць ’прыводзіць у належны стан; гатаваць, рыхтаваць і пад.’, параўн. ст.-рус. гоши(ти) ’рыхтавацца’ (берасцяная грамата XII ст., Зализняк, Древненовг., 318), гошити ’рабіць, рыхтаваць’ (наўг., Сразн., помнік XVI ст.), рус. смал., пск., наўг., цвяр., ярасл. гоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць; збіраць у дарогу; назапашваць’, укр. закарп. гоши́ти, гоші́ти ’падпільноўваць каго-небудзь; што-небудзь вельмі любіць’, гоши́тися, гоші́тися ’гатавацца; узбуджацца’. Філін (Происх., 593) лічыў гошити старажытным паўночна-заходнім лексічным дыялектызмам, які быў вядомы і на крайнім паўднёвым захадзе. Звязваюць таксама з гоноши́ть ’нагрувашчваць, збіраць’, гоноши́ться ’рыхтавацца’ (так ЕСУМ, 1, 578), што не падаецца пэўным (параўн. у гэтым кантэксце прасл. *gonositi ў ЭССЯ, 7, 25–26). Этымалогія беспрэфіксальных форм няясная. Ва ўсякім выпадку, не мае рацыі апеляцыя да вельмі сумнеўнага о́ха ’харчовыя прыпасы’ (ЕСУМ, 1, 578). Параўн. рус. пск., цвяр. пригоша́ть, пригоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць на запас’, пск. приго́ха ’страва; харчовыя прыпасы’. На семантыку наўг. приго́ха ’прыгожая дзяўчына, жанчына; прыгажуня’, як і бел. прыгашаць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’, паўплывала, безумоўна, семантыка лексем з коранем прыго́ж‑. Гл. Антропаў, Palaeoslavica, XII, 1, 2004, 141–142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́тирыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жондзіць ’гатаваць страву’ (клец., Жыв. сл., 180). З польск. rządzić ’уладаць, кіраваць’, дыял. ’быць у парадку’; параўн. przyrządzaćрыхтаваць ежу, лекі’. Магчыма, з пэўнага дыялектнага семантычнага варыянта, а магчыма, у выніку адцягнення з прэфіксальнага варыянта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыладня́цца ’прыстасоўвацца’ (жлоб., Нар. словатв.). Верагодна, як і ладна́цьрыхтаваць’ (гл.), з укр. приладна́тися ’прыладзіцца’, приладна́ти ’прыладзіць’. Аб гэтым жа сведчыць арэал рус. дыял.: кур. приладня́ться ’падладжвацца, падлізвацца да некага’, бранск., арл. приладня́ть ’прыладзіць, прымацаваць што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рыхтава́цца I несов.

1. гото́виться, подгота́вливаться; пригота́вливаться;

2. (запасаться всем необходимым) снаряжа́ться;

3. страд. гото́виться, подгота́вливаться, пригота́вливаться; снаряжа́ться; см. рыхтава́ць I

рыхтава́цца II несов., страд., тех. рихтова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паказа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тыповы, характэрны, які дае падставу для якіх‑н. вывадаў. Вельмі паказальнай для ідэйна-творчых пошукаў Бядулі з’яўляецца яго работа над паэмай «Беларусь». Перкін.

2. Які арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення. Паказальны суд. □ У той жа вечар ваенна-палявы суд атрымаў загад рыхтаваць паказальны працэс. Мехаў.

3. Узорны, які служыць прыкладам для другіх. Паказальная гаспадарка. Паказальны ўрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Будара́жыць ’бударажыць’ (БРС), будура́жыць (Нас.), будура́жыць, бутара́жыць ’тс’ (Касп.), бутара́ж ’скандал’ (Касп.). Рус. будора́жить, бутара́жить ’тс’, будара́га ’ўзбуджэнне; неспакойны чалавек’, укр. будора́жити, будара́жити. Няяснае слова. Шахматаў (ИОРЯС, 7 (2), 354) думаў пра сувязь з рус. дыял. буторга́ неспакой, шум’, торга́ть ’рваць’. Трубачоў (ЭИРЯ, 3, 1961, 44) зыходзіць з укр. будара́житирыхтаваць будары, лодкі’ (< будара ’лодка’) і лічыць, што слова запазычана з укр. мовы. Але ўкр. будара́житирыхтаваць будары’ сустракаецца ў фальсіфікаванай думе (так Грынч.!). Шанскі (1, Б, 212–213) зыходзіць з рус. дыял. будорага ’неспакойны чалавек’ (ад будор ’шум’, рус. дыял. бутор ’тс’). Версія Шанскага, мабыць, найбольш верагодная, бо тлумачыць і бел. варыянт бутара́жыць (як і рус. бутара́жить).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)