рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.
1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).
Р. глебу пад пасевы.
Р. хворага да аперацыі.
Р. кадры.
2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.
Р. матэрыялы для даклада.
Р. дыпломную работу.
3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.
Р. удар па праціўніку.
4. што. Варыць ежу, гатаваць.
Р. вячэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыхтава́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
рыхту́ю |
рыхту́ем |
| 2-я ас. |
рыхту́еш |
рыхту́еце |
| 3-я ас. |
рыхту́е |
рыхту́юць |
| Прошлы час |
| м. |
рыхтава́ў |
рыхтава́лі |
| ж. |
рыхтава́ла |
| н. |
рыхтава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
рыхту́й |
рыхту́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
рыхту́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рыхтава́ць I несов.
1. в разн. знач. гото́вить, подгота́вливать; пригота́вливать;
2. (обеспечивать всем необходимым) снаряжа́ть;
р. у даро́гу — снаряжа́ть в доро́гу;
3. (предназначать) гото́вить; про́чить
рыхтава́ць II несов., тех. рихтова́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рыхтава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Прыводзяць што‑н. у стан гатоўнасці, рабіць што‑н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. □ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну. Шамякін. З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс. Шахавец. // Вучыць для якой‑н. мэты, даваць каму‑н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. □ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля. Казлоў. [Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі. Скрыган.
2. Працаваць над выкананнем чаго‑н., распрацоўваць што‑н. Рыхтаваць даклад. □ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі. Колас. У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу. Хадкевіч.
3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру. Гаўрылкін. Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Дубоўка.
4. Рабіць запас чаго‑н.; набываць што‑н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду. Пестрак. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.
5. Збірацца, намервацца зрабіць што‑н., задумваць што‑н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар. Колас. [Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго. Шамякін.
рыхтава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец. Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.
[Ад ням. richten.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням. richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́ць ’парадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рихтова́ть несов., техн. рыхтава́ць, раўнава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рыхтава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыхтаваць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сенава́ць
‘рыхтаваць сена’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
сяну́ю |
сяну́ем |
| 2-я ас. |
сяну́еш |
сяну́еце |
| 3-я ас. |
сяну́е |
сяну́юць |
| Прошлы час |
| м. |
сенава́ў |
сенава́лі |
| ж. |
сенава́ла |
| н. |
сенава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
сяну́й |
сяну́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
сяну́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
заспасабля́ць
‘гатаваць, рыхтаваць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
заспасабля́ю |
заспасабля́ем |
| 2-я ас. |
заспасабля́еш |
заспасабля́еце |
| 3-я ас. |
заспасабля́е |
заспасабля́юць |
| Прошлы час |
| м. |
заспасабля́ў |
заспасабля́лі |
| ж. |
заспасабля́ла |
| н. |
заспасабля́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
заспасабля́й |
заспасабля́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
заспасабля́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
угато́ўваць
‘гатаваць, рыхтаваць што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
угато́ўваю |
угато́ўваем |
| 2-я ас. |
угато́ўваеш |
угато́ўваеце |
| 3-я ас. |
угато́ўвае |
угато́ўваюць |
| Прошлы час |
| м. |
угато́ўваў |
угато́ўвалі |
| ж. |
угато́ўвала |
| н. |
угато́ўвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
угато́ўвай |
угато́ўвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
угато́ўваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)