саймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

Разм. іран. Удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца. А мы ўсё цікуем так, каб саймаваць у чатырох сценах ды яшчэ і дзверы шчыльней зачыніць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзіцца, раіцца, меркавацца, саймавацца, кансультавацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Раёўка (rajoŭka) ’густы зростак сучкоў на дрэве’ (Варл.). Да рай2, раіцца (гл.), параўн. тлумачэнне ў слоўніку: “раёўкі вешаюць у хлевя, каб статак вёўся” (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йма ’беспарадак’ (Жд. 3). Да рой1 (гл.). Утворана ад дзеяслова раі́цца (гл.) пры дапамозе суф. ‑ма, як кры́чма, сі́дзьма і інш., які ўяўляе сабой канчатак Тв. скл. парнага ліку (Карскі 2-3, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахава́ць ’рабіць разлікі, падлікі’ (ТСБМ, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), рахава́ццараіцца, меркаваць’ (слуц., Гіл.; Сл. ПЗБ), рахова́ць ’улічваць, браць пад увагу’, рахова́ццараіцца, меркаваць’ (ТС), ст.-бел. раховати ’лічыць’ (Ст.-бел. лексікон; 1388, Булыка, Запазыч.). Параўн. рус. дыял. раховать, укр. рахувати ’тс’. Праз польск. rachować (Булыка, Лекс. запазыч., 81), што ад ням. rechnen ’рабіць падлікі, лічыць’ (Брукнер, 451). Борысь (507) дадаткова падае ад с.-в.-ням. rechen ’лічыць, падлічваць’. Адаптацыя карнявога ненаціскнога е > а пасля зацвярдзелага р, што было ўласціва для фанетыкі польскай мовы і праяўляецца ў іншых запазычаннях з нямецкай мовы (параўн. ратаваць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́тьсяраіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пара́іцца, ‑ра́юся, ‑ра́ішся, ‑ра́іцца; зак.

1. Папрасіць парады ў каго‑н. Параіцца з доктарам. □ Да Кірылы Арлоўскага прыязджалі камандзіры суседніх партызанскіх атрадаў, каб параіцца, як лепш арганізаваць.. тую ці іншую баявую аперацыю. Паслядовіч. — Трэба ўсё ж з металургам параіцца, — сказаў Міхал. Карпаў. Старога Юстыня ў засценку паважалі, нават параіцца да яго прыходзілі. Чарнышэвіч.

2. Абмяняцца думкамі, парадамі. Мы яшчэ параіліся між сабой, што нам рабіць з нашымі прапыленымі трафеямі, ці браць іх з сабою ці аддаць назад. Лынькоў. Параіліся мужчыны, пагаманілі і пастанавілі: аддаць гэтых дзяцей Тарасу пад апеку. Нікановіч. Хлопцы адпаўзлі метраў на дзвесце ад дарогі ў лес, каб параіцца і падсілкавацца. Краўчанка.

параі́цца, раі́цца; зак.

Утварыць новы рой (пра пчол). У Хілімона на пасецы цяпер асаблівай работы не было: пчолы параіліся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райні́к, райні́ца ’прыстасаванне для лоўлі пчалінага рою’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ) ро́йнік ’тс’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), рае́льнік ’тс’ (Сл. ПЗБ), раяўні́ца, раёўня ’тс’ (ЛА, 1). Параўн. укр. ройни́ця ’тс’, польск. (з XVI ст.) rojownik ’тс’. Імаверна, семантычная кандэнсацыя састаўной назвы ройны вулей (падобныя мадэлі — Сцяцко, Афікс. наз., 103). Да рой, раіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раі́ць ’радзіць’ (ТСБМ; даўг., паст., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ра́іцца ’радзіцца, прасіць парады’ (ТСБМ), ра́інне ’парада’ (Нас., Бяльк.). Аднакарэннае да ра́дзіць (гл.). I на месцы д, т з’яўляецца тыповай фанетычнай асаблівасцю беларускіх і польскіх гаворак, параўн. бел. дыял. айце́ц (рус. оте́ц), во́йчым (рус. о́тчим). Першапачаткова, відаць, у вытворным ст.-бел. радца > райца ’член рады’ (Ст.-бел. лексікон).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сейм ‘саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай’ (ТСБМ), се́ймік ‘зборка дэлегатаў ВКЛ перад сеймам у Варшаве’ (ТСБМ), се́юм ‘бяседа’ (Сл. Брэс.), сеймікаваць ‘радзіцца, меркаваць’ (Сцяшк. Сл.), сеймікава́ццараіцца, дагаворвацца’ (стаўб., Нар. сл.), сэймікава́цца ‘тс’ (Скарбы), посемова́ць ‘параіцца’ (Сл. Брэс.). Ад ст.-бел. сеймъ, сэймъ, съемъ ‘тс’ з польск. sejm ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Гл. сойм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)