ра́іцца, ра́юся, ра́ішся, ра́іцца; ра́йся; незак.

Пытацца, прасіць парады ў каго-н.

Р. з мудрымі людзьмі.

|| зак. пара́іцца, -а́юся, -а́ішся, -а́іцца; -а́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., раі́цца; незак.

1. Утвараць новы рой.

2. Лятаць, збірацца роем.

3. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці (пра думкі, пачуцці, сны і пад.).

Думкі раяцца ў галаве.

|| наз. рае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. раі́цца рая́цца
Прошлы час
м. раі́ўся раі́ліся
ж. раі́лася
н. раі́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́іцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ра́юся ра́імся
2-я ас. ра́ішся ра́іцеся
3-я ас. ра́іцца ра́яцца
Прошлы час
м. ра́іўся ра́іліся
ж. ра́ілася
н. ра́ілася
Загадны лад
2-я ас. ра́йся ра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ра́ячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раі́цца несов., прям., перен. рои́ться;

пчо́лы рая́цца — пчёлы роя́тся;

ду́мкі рая́цца ў галаве́ — мы́сли роя́тся в голове́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раі́цца, ра́юся, ра́ішся, ра́іцца; незак.

Пытацца, прасіць парады ў каго‑н. Раіцца з настаўнікам. □ У .. [камісара] была каштоўкая прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі. Шамякін. Ружыцкі некалькі разоў бачыўся з войтам, раіўся з асаднікамі, судовымі выканаўцамі. Бажко. // Абменьвацца думкамі; радзіцца. Старыя і пажылыя людзі раіліся, што рабіць, складалі свае планы. Колас. Потым піянеры пачалі раіцца між сабой, калі і куды накіравацца па жалуды. Якімовіч.

раі́цца, раі́цца; незак.

1. Утвараць новы рой (пра пчол і падобных да іх насякомых). Дык жа па цэлых днях бабка сядзіць у садку і пільнуе, каб не зляцеў рой. Пчолы цяпер вельмі раяцца, і раі высыпаюцца ледзь не кожны дзень. Баранавых. Стары пчалавод Тодар Юрко дык, як толькі пачыналі раіцца пчолы, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.

2. Лятаць, збірацца роем. Мухі раіліся ля яго гнойных вачэй — конь, небарак, быў сляпы. Чорны. // Кружыцца ў паветры (аб сняжынках). Над полем раіліся сняжынкі.

3. Паяўляцца адразу ў вялікай колькасці (пра думкі, пачуцці, сны і пад.). Пазней, калі .. вочы, стомленыя ўгляданнем у цемру, закрыліся .. павекамі, у галаве пачалі раіцца сны. Галавач. Розныя думкі раіліся ў галаве старога. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раі́цца ’здавацца, мігцець’: раіцца ўваччу (Сержп. Прык.). Метафарычны перанос раі́цца (пра пчол), гл. рой. Гл. таксама роіццараіцца’, ’здавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пара́іцца гл. ра́іцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рае́нне гл. раіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сове́товаться ра́іцца, ра́дзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)