Рыба́к1 ’рыбалоў’ (ТСБМ; шальч., пух., Сл. ПЗБ; Сцяшк., ТС), ’рачная чайка’ (ТС), руск. дыял. рыбак ’тс’. Ад ры́ба (гл.)

Рыбак2 ’рабак’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’дажджавы чарвяк’ (кар., Шат.), ’гліст’ (ПСл). Ад раба́к (народнаэтымалагічнае асэнсаванне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́лтус ’прамысловая рыба сямейства камбалавых’ (ТСБМ). З рус. па́лтас, па́лтус ’тс’. Крыніца рус. слова — фін. palias, родн. скл. paltann ’камбала (рачная)’ або саам. кольск. pāldes, родн. скл. pāltazi ’від камбалы’ (Фасмер, 3, 193; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цясні́на, ‑ы, ж.

Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі. Далёка, там, дзе роў злучаўся з глыбокай цяснінай рэчкі, стаялі машыны. Асіпенка. На працягу гадоў [рачулка] .. стварыла цясніну са стромкімі, як муры, берагамі. Маўр. // Вузкі праход паміж гарамі, скаламі і пад. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддалі, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор. Самуйлёнак. Ёсць у Альпах далёкіх сяло, Ледзь бялее між горных цяснін. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́тка1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу ярка ’яравая пшаніца’.

Летка2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.

Летка3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат. testeрачная камбала’, літ. tekstas ’плоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзёжнікрачная губка, бадзяга’ (Ян.), надочнік, ладаннік ’тс’ (ТС), параўн. рус. надожник, надошник ’тс’, укр. надошник ’тс’. Няясная зыходная форма слова не дазваляе даць надзейную этымалогію. Звяртае на сябе ўвагу збліжэнне розных форм са словамі надзёжа ’надзея’, ладны ’добры, прыгожы’, нада ’трэба’, параўн. рус. дыял. надошный ’патрэбны’ і інш., што можа сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне невядомай зыходнай формы як вынік яе дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піску́н1 ’рабіннік, Turdus pilaris’. Да пішчаць, піск (гл.). Параўн. польск. kwiczoł, kwiczal ’тс’ < kwiczeć ’віскатаць, вішчаць’.

Піску́н2рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус. дыял. писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падаро́жнік ’трыпутнік, Plantago- major L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceo- lata L.’ (Бейл.), ’панікніца рачная, Geum urbanum glabra L.’ (Кіс.), ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (Бейл.). Да nada‑ рожнысдарога (гл.) з суф. ‑ік. Назва розных раслін, якія растуць непадалёку дарог. Усходнеславянскае: рус. подорожник, укр. подорожник. У інш. слав. м. з іншай суфіксацыяй: чэш. podražec, славін. podražec, podrazek, ст.-польск. podrażecчэш.). Гл. Махэк, Jména rostlin, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

флаты́лія, ‑і, ж.

1. Злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах, у прыбярэжнай паласе мора. Рачная флатылія.

2. Атрад караблёў спецыяльнага прызначэння. Кітабойная флатылія. // Вялікая колькасць суднаў. За імі [першымі чоўнамі] адразу накіравалася цэлая флатылія, не менш дваццаці чоўнаў: гэта былі тыя хлопцы і дзяўчаты, якім карцела паглядзець, як будзе адбывацца ўся дзея. Дубоўка. / у перан. ужыв. Як плыты, гоніць вецер цяжкія хмары на поўдзень, і ахоплены роздумам аб лёсе народа пецярбургскі студэнт хоча плысці з флатыліяй хмар у родную Беларусь вестуном буры. У. Калеснік.

[Фр. flottille, іт. flottiglia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляжджа́й1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчык ’сена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitė ’балотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.

Ляжджа́й2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коўб1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).

Коўб2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр. ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коуп© (гл.).

Коўб3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)