нарассыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Рассыпаць, раскідаць у многіх месцах. Нарассыпаць зярнят. □ Мінула ноч, і сонца ўстала, На ясны выйшла небакрай, Пялёсткаў скрозь нарассыпала. Глебка. Федзю раптам кінулася ў вочы, што на пажоўклай траве .. валяецца шмат каменняў, як быццам хто іх знарок нарассыпаў тут. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; растро́с, -рэ́сла і -расла́, -рэ́сла і -расло́; -расі́; -рэ́сены; зак.

1. што. Трасучы, раскідаць, рассыпаць.

Р. сена.

2. што, перан. Страціць, згубіць (разм.).

Пакуль ехаў, растрос усе свае веды.

3. што. Разбурыць, прымусіць распасціся.

Р. воз.

4. каго-што. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе (разм.).

За дарогу яго растрэсла (безас.).

|| незак. растраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і растрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растраса́нне, -я, н. і растрэ́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўшчыня́, ‑і, ж.

1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.

2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́сіць1 ‘дрыжаць ад страху, хвалявання’, ‘баяцца’ (ТСБМ, Др.-Падб., Жд. 1): тру́сіць трасца ‘трасца трасе’ (лун., стол., калінк., добр., лельч., ЛА, 3), трусі́ць ‘калаціць, трэсці ад тэмпературы’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘калаціць, аббіваць, абтрасаць’ (Ян., Мат. Гом.; петрык., Шатал., Пятк. 2), ст.-бел. трусити ‘тузаць, штурхаць; хутка рухаць уверх і ўніз, туды і назад’ (ГСБМ). Сюды ж тру́скі ‘дрогкі, няроўны, трасучы’ (Байк. і Некр., Растарг., Сцяшк. Сл.), тру́скій ‘тс’ (Янк. 3.; брагін., Шатал.), трускі́й ‘выбіты (пра дарогу)’ (Мат. Маг.), тру́ска ‘дрогка, трасучыся’ (Нас., Янк. 3., Ян.). Параўн. укр. труси́ти ‘калаціць, трэсці’, труси́тися ‘трэсціся, дрыжаць’, рус. труси́ть ‘трэсці’, труси́ться ‘трэсціся, баяцца’, н.-луж. tšusyś ‘трэсці’. Да прасл. *trǫsiti, якое з’яўляецца каўзатывам да прасл. *tręsti ‘трэсці’ (Фасмер, 4, 102; Чарных, 2, 268; Махэк₂, 653; ЕСУМ, 5, 658), якому адпавядае лат. traušâtiês ‘баяцца’, што да і.-е. *tres‑ ‘трэсціся (са страху)’, гл. Бязлай, 4, 221; ESJSt, 16, 983. Сюды ж: трусі́ць чало на верацяно ‘трэсці чало (=кужаль) — для кудзелі’ (петрык., Шатал.), трусі́ць ‘трэсці, шукаючы што-небудзь’ (петрык., Шатал.; ТС), трусі́ць ко́міна ‘ачышчаць яго ад сажы’ (ТС, Мат. Гом.), трусі́ць рыбу ‘выбіраць рыбу з сеткі’ (калінк., Арх. ГУ), трусі́ць жолу́д ‘збіваць жалуды на корм’ (ТС).

Тру́сіць2рассыпаць, патроху сыпаць тонкім слоем’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Байк. і Некр., Федар. 7, Гарэц.), ‘імжаць’ (Бяльк.) трусі́ць ‘церусіць’ (карэліц., Нар. сл.), ‘сыпаць, церушыць’, ‘крапаць’, ‘пасыпаць соллю’ (Шымк. Собр., Сцяцк. Сл.; зэльв., Нар. словатв.), трусі́цца ‘растрасацца, рассыпацца (пра сена)’ (Бяльк:, Байк. і Некр.), ‘церушыцца, растрасацца’, ‘падаць маленькімі кроплямі, ісці паціху (пра дождж)’ (ТСБМ, Бяльк.; зэльв., Нар. словатв., Сцяшк. Сл.; іўеў., ЛА, 2), ‘сыпацца, натрасацца’ (смарг., лід., Сл. ПЗБ), ‘сыпацца патроху’ (Нас.). Параўн. укр. труси́ти ‘рассяваць’, рус. труси́ть ‘сыпаць’, в.-луж. trusyć ‘пасыпаць, рассыпаць, рассяваць’, чэш. trousitiрассыпаць’, славац. trúsiť ‘сыпаць, рассыпаць’, славен. trósitiрассыпаць, раскідваць’, балг. дыял. тръ́са ‘растрасаць, раскідваць віламі салому пры малацьбе’. Прасл. *trǫsiti — форма ітэратыва да прасл. *tręsti ‘трэсці’ (Фасмер, 4, 110; Махэк₂, 653; Бязлай, 4, 233; ЕСУМ, 5, 658). Шустар-Шэўц (1539–1540) узводзіць сучасныя славянскія формы да прасл. *trǫs(k)‑/*trus(k)‑, параўн. трушыць, трухнуць, гл.

Трусі́ць3 ‘разбіваць, раскідваць гной’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, да трусіць1 ‘калаціць’, параўн., аднак, літ. trę̃šti ‘ўгнойваць’, што звязана з trèsti ‘гніць’ (Смачынскі, 688). Магчыма, балтызм пры другаснай ад’ідэацыі трусі́ць2 ‘расцярушваць, растрасаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек, ж.

1. Дробная манета, адна сотая рубля.

Рассыпаць капейкі.

2. зб. Грошы, грашовыя сродкі.

Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.

Да (апошняй) капейкі — без астатку патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.

Жывая капейка — пра ўсё, што дае даход.

Капейка ў капейку — пры падліку грошай: абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.

Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.

|| памянш. капе́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Абысціся ў капеечку — дорага каштаваць.

|| прым. капе́ечны, -ая, -ае.

Капеечная манета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рлы, ‑аў; адз. перл, ‑а, м.

1. Тое, што і жэмчуг. Там зліткі золата былі, І перлы, і каралы. Танк. Былі прадэманстраваны розныя тканіны: цяжкія парчовыя з шоўкавых, залатых і срэбных нітак, упрыгожаныя перламі і самацветамі. «ЛіМ». // перан.; чаго або якія. Каплі дажджу, расы і пад., якія блішчаць, пераліваюцца, як жэмчуг. Малады бярэзнік, які густа парос ля самай шашы, блішчаў тысячамі перлаў-расінак, што віселі і пераліваліся на лісцях. Сіўцоў. Ты чуйна слухаеш, прынік, Як звоняць перлы вадзяныя. Танк.

2. перан.; чаго. Пра што‑н. самае выдатнае, цудоўнае па сваіх якасцях. «Грубае жыццё» сапраўды пераплаўлялася ў грудзях паэта ў перлы паэзіі. Лойка. Вунь, злева, перл готыкі, збудаваны ў шаснаццатым стагоддзі касцёл Святой Ганны. Арабей. // Іран. Пра што‑н. бязглуздае, недарэчнае і пад. Тувім прыводзіць узор прадукцыі аднаго з .. [графаманаў]: Калі цябе ўбачыў, як кроіла сала, Маё сэрца зразу, як пёс у ваду, ўпала.. Нічым не горшыя перлы можна набраць з часопісаў, нават з некаторых кніг і ў нас. Лужанін.

•••

Рассыпа́ць перлы гл. рассыпаць.

[Фр. Perle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарава́ты ’памяркоўны; не скупы’ (карм., ЛА, 3), ’шчодры’ (Янк. БП), тырыва́тый ’добры, шчодры’ (Бяльк.), сюды ж тарава́ціцца (торова́цицьца) ’дэманстраваць шчодрасць’, ’абяцаць; прапанаваць мала’ (Нас.). Рус. тарова́тый, торова́тый перакладаюць як ’спрытны, дасціпны; шчодры, гасцінны’ (Некр. і Байк.), ’маторны’ (Ласт.). Звязваюць з тор ’дарога, шлях; след’, тары́ць ’пракладваць след, шлях’ (гл.), што да *torъ, *toriti, роднасных да *terti (гл. церці), гл. Фасмер, 4, 84; Новое в рус. этим., 233. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, падзець невядома дзе’, славен. tóritiрассыпаць, растрачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ссып, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. рассыпа́цьрассы́паць (у 1 знач.).

2. Разм. Пра што‑н. рассыпанае ў вялікай колькасці. «Анюціны вочачкі», — расчульвалася цётка над сітам з мікраскапічным россыпам насення. Брыль. // перан. Пра вялікую колькасць, мноства чаго‑н., быццам бы рассыпанага на паверхні. Мацвей Сымонавіч за якія два дзесяткі метраў убачыў россып лісічак. Мяжэвіч. На траве ляжаў бліскучы россып вадзяных кропель. Савіцкі. Каленік уздымае вышэй галаву і ўзіраецца ў густы россып зор на Млечным шляху, аж пакуль стамляюцца вочы. Галавач.

3. Спец. Лес, які сплаўляецца асобнымі бярвеннямі, а не плытамі.

4. Спец. Страты пры пагрузцы і перавозцы сыпкіх рэчываў.

5. Спец. Адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў (золата, плаціны і пад.). Алмазны россып.

6. Спец. Вялікая колькасць каменных глыб рознай велічыні і формы, якія ўтвараюцца пры выветрыванні горных парод. Пароды, якія выветрываюцца, утвараюць вялікія каменныя россыпы.

7. у знач. прысл. ро́ссыпам. Хто куды, у розныя бакі; урассыпную. Зноў пачуўся ўсё большы і большы гул матораў. Людзі кінуліся россыпам. Гурскі.

8. у знач. прысл. ро́ссыпам. У рассыпаным, разрозненым стане. Лес сплаўляюць россыпам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. набіраць — набраць (у 3–5 знач.).

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння. Набор хірургічных інструментаў. Туалетны набор. // Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго году паступлення. У інстытут прыйшоў новы набор.

3. Сукупнасць металічных літар, якія перадаюць які‑н. тэкст. Рассыпаць набор. □ Бацька і сын Воранавы часткамі пераносілі набор да сябе на кватэру, якая знаходзілася на Шорнай вуліцы. Пятніцкі.

4. Аздабленні з металічных прадметаў на вупражы, рэмені і г. д.

•••

Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрані́ць, зро́ніваць ’заўчасна нарадзіць нежывое дзіця’ (Нас.). Рус. валаг. изроня́ть ’страціць’, вяцк. изрони́ть ’пражыць у бядзе’, укр. зрони́ти ’не ўтрымаць, упусціць’, ’сказаць’, польск. zronić ’упусціць’, ’нарадзіць заўчасна’, чэш. zroniti ’змачыць (слязьмі, потам)’, славац. zroniť ’скінуць уніз, забіць’, в.-луж. zronić ’упусціць’, н.-луж. zroniś ’упусціць, рассыпаць’, серб.-харв. изро̀нити ’выйсці з-пад вады на паверхню’, ’выйсці на свет’, ’узнікнуць’, ’праліць, прасыпаць’, балг. изо̀нвам (се) ’крышу́ на дробныя часцінкі’, ’падаю (пра лісце, пот, зерне, слёзы)’, макед. изрони ’тс’. Ст.-рус. изронити ’дазволіць упасці, утраціць’ (XII ст.). Прасл. jьz‑ron‑i‑ti верагодна, мела значэнне ’ўпусціць, праліць, прасыпаць’, якое развілося ў бел., польск. да значэння ’нарадзіць заўчасна’ (аналагічнае развіццё ў выкінуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)