рассы́паць, -плю, -плеш, -пле; -паны; зак.

1. што. Высыпаць, раскідаць, рассеяць па паверхні.

Р. вішні.

Р. грыбы.

2. што. Насыпаючы, размеркаваць, размясціць.

Р. бульбу ў два мяхі.

3. перан., каго-што. Размясціць уроскідку на якой-н. прасторы.

Р. роту ўздоўж дарогі.

|| незак. рассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рассыпа́нне, -я, н. і рассы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рассы́плю рассы́плем
2-я ас. рассы́плеш рассы́плеце
3-я ас. рассы́пле рассы́плюць
Прошлы час
м. рассы́паў рассы́палі
ж. рассы́пала
н. рассы́пала
Загадны лад
2-я ас. рассы́п рассы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час рассы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рассыпа́ю рассыпа́ем
2-я ас. рассыпа́еш рассыпа́еце
3-я ас. рассыпа́е рассыпа́юць
Прошлы час
м. рассыпа́ў рассыпа́лі
ж. рассыпа́ла
н. рассыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. рассыпа́й рассыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рассыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассыпа́ць несов.

1. рассыпа́ть, просыпа́ть;

2. (распределять) рассыпа́ть;

3. (разбрасывать по поверхности) рассыпа́ть;

4. перен. (разбрасывать кого-, что-л.) рассыпа́ть; рассе́ивать;

1-4 см. рассы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак., што.

1. Высылаць, рассеяць па паверхні (што‑н. сыпкае, дробнае). Рассыпаць пацеркі. □ Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч. // Даць магчымасць (валасам) свабодна легчы, упасці. Стася якраз скончыла пераабувацца, устрасянула галавой, рассыпала цёмна-русыя валасы, склала далоні ў прыгаршчы, правяла па валасах ад ілба да патыліцы з аднаго боку галавы, потым — з другога. Карпюк. // Раскідаць па якой‑н. паверхні, насыпаць на што‑н. з пэўнай мэтай. Калі б раскапаць Гімалаі і рассыпаць па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак. Усё пры сяўбе падначалена строгаму, дакладнаму рытму.. Нават адчуваеш вагу зерняў, якія трымаеш у жмені і павінен раўнамерна рассыпаць за ўзмах. Навуменка. // перан. Размясціць уроскідку на якой‑н. прасторы. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі. Хведаровіч.

2. Насыпаючы, раздзяліць, размеркаваць што‑н. сыпкае. Рассыпаць цукар па шклянках. Рассыпаць мяшок мукі на тры часткі.

3. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. На мяне пазіраюць Маўкліва цымбалы, якія Не паспелі рассыпаць Напевы свае трапяткія. Макаль. А воддаль на лазе і ліпах Чачотку салавей рассыпаў. Астрэйка.

рассыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да рассы́паць.

•••

Рассыпаць перлы — вельмі расхвальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парассыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Рассыпаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., што.

1. Рассыпаць роўным рыхлым пластом.

Р. сена тонкім слоем.

2. Рассыпаць, разгубіць, перавозячы, пераносячы.

Р. жыта па дарозе.

|| незак. расцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцяру́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассыпа́цьрассы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

просы́пать сов. рассы́паць, мног. парассыпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассы́пать сов., в разн. знач. рассы́паць, мног. парассыпа́ць;

рассы́пать соль рассы́паць соль;

рассы́пать муку́ по мешка́м рассы́паць муку́ ў мяшкі́;

рассы́пать ро́ту в цепь воен. рассы́паць ро́ту ў ланцу́г;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)