капе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек, ж.

1. Дробная манета, адна сотая рубля. Рассыпаць капейкі.

2. зб. Грошы, грашовыя сродкі.

Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.

Да (апошняй) капейкі — без астатку патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.

Жывая капейка — пра ўсё, што дае даход.

Капейка ў капейку — пры падліку грошай: абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.

Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.

|| памянш. капе́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Абысціся ў капеечку — дорага каштаваць.

|| прым. капе́ечны, -ая, -ае. Капеечная манета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)