ра́са 1, ‑ы, ж.

1. Група людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца некаторымі спадчыннымі асаблівасцямі: будовай цела, формай валасоў, пігментацыяй скуры, валасоў, вачэй і пад.

2. У заалогіі і батаніцы — сукупнасць індывідуумаў ўнутры арэала, віда або падвіда, якія вылучаюцца агульнымі біялагічнымі асаблівасцямі і звязаны агульным паходжаннем і раёнам распаўсюджання.

•••

Белая раса — устарэлая назва еўрапеоіднай расы.

Еўрапеоідная раса — адна з асноўных вялікіх рас чалавецтва, якая характарызуецца светлай скурай, роўнымі або злёгку хвалістымі валасамі, вузкім, з высокім пераноссем носам, параўнальна тонкімі губамі.

Жоўтая раса — устарэлая назва мангалоіднай расы.

Мангалоідная раса — адна з асноўных вялікіх рас чалавецтва, якая характарызуецца жаўтаватай скурай, прамымі чорнымі валасамі, плоскім скуластым тварам.

Негроідная раса — адна з асноўных вялікіх рас чалавецтва, якая характарызуецца цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам, тоўстымі губамі і інш.

Чорная раса — устарэлая назва негроіднай расы.

[Фр. race.]

ра́са 2, ‑ы, ж.

Верхняе доўгае адзенне праваслаўнага духавенства, сшытае ў талію, з шырокімі рукавамі. — А вы не з духоўных асоб? — Угадалі. Насіў расу, але адрокся ад сану. Хомчанка.

раса́, ы́; мн. ро́сы, рос; ж.

Вадзяныя кроплі, якія збіраюцца на паверхні раслін і розных наземных прадметаў вечарам, ноччу і раніцай пры паніжэнні тэмпературы ў цёплую пару года. Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас. Павялічацца ночы, пачнуць выпадаць росы і, нарэшце, пойдуць жа калі-небудзь дажджы. Дуброўскі.

•••

Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

Абагнаць (раннюю) расу гл. абагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскарпа́ць, раско́рпаць ’павялічыць паглыбленне, адтуліну ў чым-небудзь’ (ТСБМ), роско́рпаць ’раскатурхаць’ (ТС). З рас- і карпа́ць, ко́рпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тураві́ць ‘панукваць, падганяць (каня)’ (Касп., Др.-Падб.; рас., Шатал.), ‘прыспешваць, падганяць’ (Ласт.; мёрск., Нар. сл.), тураві́цца ‘спяшацца’ (в.-дзв., рас., Шатал., Рэг. сл. Віц., Сл. ПЗБ), ‘тс’, ‘шавяліцца’ (мёрск., Нар. сл.), турава́цца ‘імкнуцца, кіравацца’ (Гарэц., Др.-Падб.), турава́нне ‘падганянне, пануканне’ (в.-дзв., Шатал.). Параўн. рус. дыял. ту́ровить ‘падганяць, прыспешваць’, туро́вить ‘тс’, польск. дыял. turovać ‘напіраць, націскаць’. Гл. тура́ць, туры́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́нне (пе́ння) ’пер’е, якое адрастае пасля лінькі птушак’ (рас., Шатал.). Зборны назоўнік ад пеньпрасл. *pьnьje з суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераці́х: з пераціхае ’(дождж) з перапынкамі’ (рас., ЛА, 2). Утворана ў выніку кантамінацыі лексем перапын(ак) і сціхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свяце́ц ‘падстаўка для лучыны’ (рас., Шатал.), ‘свяцільня з лучынай’ (Анім. дад.). Рус. свете́ц ‘тс’. Ад свет‑ з суф. ‑ец‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшчапля́цца несов.

1. расщепля́ться, раска́лываться;

2. (распадаться, раздробляться) расщепля́ться;

3. хим. расщепля́ться;

4. разжима́ться, разъединя́ться, разнима́ться;

1-4 см. расшчапі́цца 1-4;

5. страд. рас-

щепля́ться, раска́лываться; разжима́ться; разъединя́ться, разводи́ться, разнима́ться; раздробля́ться, размозжа́ться; см. расшчапля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Натпа́шша ’наводмаш’ (Бяльк.). З *на‑от‑пашье, параўн. рус. пахать ’месці’, рас‑пахну́ть ’расхінуць’ і інш. Гл. пахнуць, параўн. натмашша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскура́т (рыскура́т) ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.). Няясна. Магчыма, з пракура́т ’прайдзісвет’ (гл.), з заменай атаясамленага з прыстаўкай пачатковага пра- прыстаўкай рас-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярож ’мярэжа’ (паст.), мярожа (в.-дзв., барыс., докш.), мірэжа (рас., в.-дзв.), мірожа ’тс’ (брасл., паст., лудз., Сл. ПЗБ). Да мярэжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)