Разары́ць, разара́ць ’пазбавіць дастатку, багацця’, ’давесці да беднасці’ (ТСБМ), разары́цца ’пагоршыцца’ (Ян.), укр. розори́ти ’зруйнаваць; спустошыць’, рус. разори́ть, серб.-харв. разо̀рити, ст.-слав. разорити. Да прасл. *orz‑oriti, гл. раз-, другая частка прадстаўлена ў балг. о́ря ’рушыць’, дыял. серб. о̀рити ’тс’, ст.-слав. орити ’казіць, разбураць’, суадносіцца з іншай ступенню рэдукцыі з літ. ìrti, лат. ǐřt ’аддзяліць, адлучыць’, роднаснага з хец. h̬arra‑ ’ламаць, разбураць, драбіць’ (Фасмер, 3, 435; Глухак, 520; ESJSt, 10, 593). Сюды ж разура́ць, разу́рывацьразбураць’, ’штурхаць на бушаванне, буянства’, разура́цца ’бушаваць, буяніць’, разура́нне ’бушаванне, буянства’, разура́ный, разура́тый, разу́рываный ’разбураны’ (Юрч. СНЛ), разарэ́нне ’разбурэнне’, ’рабаванне’ (ТСБМ), ’разбурэнне’, ’бяда, клопаты’, ’нашэсце ворага’ (Нас.), разо́р ’непрыемнае становішча’ (Нас.), ’разлад’ (Ян.), ’разарэнне’ (Гарэц.), разо́ра ’разарэнне’, ’трывога, непакой’, ’сварка, разрыў’ (Нас., Гарэц.), ’няпэўнасць думак’ (Бяльк.), з падобнымі значэннямі укр. розо́р, рус. разоре́ние ’разбурэнне, рабаване’, рус. дыял. разо́ровать ’бушаваць, буяніць, біць, ламаць’, серб.-харв. разу̀рити ’разбурыць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохацьразбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

опроки́дывать несов.

1. пераку́льваць, абаро́чваць; (вываливать) выва́льваць; выку́льваць; (валить) валі́ць, зва́льваць;

2. (заставлять отступать) воен. адкіда́ць, збіва́ць;

3. перен. (опровергать) абвярга́ць; (разрушать) разбура́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шитьразбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шитиразбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг. къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед. крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск. skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашчы́ць1 ‘злучаць, намотваць на клубок адначасова дзве ніткі’ (Касп.; Трух.), ‘сукаць (пражу)’ (слонім., Нар. словатв.; беласт., лід., шуміл., Сл. ПЗБ). Да трысці́ць1 (гл.).

*Трашчы́ць2, трошчы́ты, трошчы́ті ‘трушчыць, церушыць, разбураць, ламаць’, ‘рваць, не выбіраючы, матлашыць (яблыкі)’, ‘прагна, хутка есці’ (Сл. Брэс.; пін., ЖНС; драг., Ск. нар. мовы), ‘есці з апетытам’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. трушчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́кнуць ‘сказаць не падумаўшы’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, роднаснае рус. дыял. трёкать ‘гаварыць (пра пустыя, неабгрунтаваныя выказванні)’, тре́кать ‘біць, калаціць’, якія Куркіна (Этимология–1983, 27) пры чаргаванні асноў збліжае з балг. тра́кам ‘стукаць, трашчаць’, тре́ква, тре́кне ‘біць, калаціць’ і больш далёкім літ. trė̃kti ‘нішчыць, разбураць’ няяснага паходжання (Смачынскі, 684). Гукапераймальнае (?), параўн. балг. трак‑трак ‘грук-грук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

Знішчаць, разбураць, пустошыць, не даваць развівацца. Агонь перакідваўся з хаты на хату, без жалю спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху. Шчарбатаў. Раз’юшаныя безвыніковай барацьбой з народнымі мсціўцамі, акупанты нішчылі паселішчы. «Звязда». Хмара чорная не будзе Нішчыць градам каласы! Васілёк. / у перан. ужыв. У вобразе струхлелага дуба Я. Колас паказаў царскі лад, які душыў і нішчыў усё жывое ў краіне. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Ператвараць у руіны; разбураць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей. В. Вольскі. Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; у гэтую пору Струяцца апошнія хвалі І сохне няшчасны ставок. Багдановіч. // Ліквідаваць, знішчаць. А лепш за ўсё гаіла .. [Зосіны] душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткі недаверу яе да людзей і жыцця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́шить несов.

1. разбура́ць; (валить) валі́ць; (обрушивать) абва́льваць, абру́шваць, абу́рваць;

2. перен., прост., уст. паруша́ць;

3. спец., обл. драць, дзе́рці, абдзіра́ць;

ру́шить про́со драць (абдзіра́ць) про́са;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)