Лы́кус ’п’яніца’ (Нас.). Да лыкаць (гл.). Аб суфіксе ‑ус гл. Сцяцко (Афікс. наз., 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пропо́йца м., прост. п’янчу́га, -гі м. и ж., п’я́ніца, -цы м. и ж., прапо́йца, -цы м. и ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Піта́чка ’чарка’ (Бяльк.). Відаць, утварэнне ад піць, мардуй. піток ’п’яніца’, пітны ’прыгодны для піцця’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
п’янчу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. пагард. Тое, што і п’яніца. [Завішнюку] стала горка на душы, адчуў, што хочацца хутчэй выйсці з хаты, каб і не глядзець на гэтага п’янчугу Акцызніка. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́сціцца, ‑бэшчуся, ‑бэсцішся, ‑бэсціцца; зак.
1. Прывучыцца да дрэнных звычак, маральна распусціцца. Век жылі без ясляў, дзяцей пад копамі гадавалі.. А цяпер разбэсціліся. Давай ім лёгкае жыццё. Б. Стральцоў. — Твой Віктар проста п’яніца і бабнік! Зусім разбэсціўся... Ваданосаў.
2. Стаць непаслухмяным; разбалавацца, раздурэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мачыморда ’горкі п’яніца’ (Бес.). З польск. moczymorda, семантычна тоеснага з іншымі: moczygęba, moczypysk, moczywąs, першая частка якіх з moczyć ’мачыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́чка ’п’яніца-жанчына’ (навагр., Дзмітр.). Слова са значэннем асобы ж. р. ад піцец (гл.), утворанае пры дапамозе суф. ‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аргама́ка ’гультай, п’яніца’, аргама́чыць ’буяніць, п’янстваваць’ (Нас.). Рус. аргамак ’няўклюда’. Пераноснае ўжыванне — ад аргамак ’конь’ (гл.) падобнае да пераноснага огір, вогір, жарабец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
п’яню́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. пагард. Тое, што і п’яніца. Прыцягнуўся нарэшце і Паўлюк Гвардыян, старэйшы брат Цімафея Міронавіча Гвардыяна, але — не ў пару яму — зусім нікчэмны, шалапутны мужык — вялікі гультай і п’янюга. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́кша ’п’яніца’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. màktas, maũkas ’глыток’, maũkti ’піць’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 84; Лаўчутэ, Балтызмы, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)