Тапі́ла, топі́ло ’невялікі вадаём, у якім летам вада не высыхае’ (лун., Шатал.), ’невялікі прыродны вадаём’ (бабр., ЛА, 2), ’багна’ (Мат. Гом.), ’вадзяное месца на лузе’ (Мат. Маг.), ’топкае месца на балоце; твань’ (бабр., рэч., ЛА, 5), ’гразкае месца’ (ТС), ’вадаём са стаячай вадой; ставок’ (рагач., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’прорва’ (лун., ЛА, 5), тапі́лы ’багна, твань’ (пруж., Сл. ПЗБ), то́піла ’багна’ (рас., Шатал.). Параўн. укр. топи́ло ’лажбіна з вадой, куды сцякае вясенняя вада; карставы правал, дзірка, куды сцякае вада’. Адносна распаўсюджання, семантыкі і паходжання гл. Талстой, Геогр., 169, 243 (рэканструюе ўсх.-слав. *topilo). Казлова (БЛ, 21, 63) параўноўвае з балг. дыял. топи́ло ’сажалка ці месца ў рацэ, дзе мочаць каноплі’, макед. топило ’тс’ і ўзводзіць усе формы да прасл. *topidlo, звязанага з *topiti, гл. тапіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тузе́мец ‘карэнны жыхар якой-небудзь краіны, мясцовасці, абарыген’ (ТСБМ), ст.-бел. туземець: ꙗко…родивыисѧ оу васъ (Скарына, ГСБМ), сюды ж тузе́мскі ‘мясцовы паводле паходжання, прадукцыі’ (Нас.), тузе́мшчына ‘мясцовы выраб’ (там жа). Запазычана з ц.-слав. тъземьць ‘мясцовы жыхар’ (Арол, 4, 114), параўн. укр. тузе́мець, рус. тузе́мец, польск. tuziemiec, чэш. tuzemec ‘тс’. Паводле Праабражэнскага (Труды ИРЯ, 1, 14), Фасмера (4, 115), лексема ўтворана ад ту‑ ‘тут’ і земьцьпрыродны жыхар’. Не выключана, аднак, утварэнне ад тъ ’гэты’ < прасл. *tъ ‘тс’ і земьць ‘жыхар’ (< *zem‑ьcь ад *zemь ‘зямля’) — ‘жыхар гэтай зямлі’, параўн. аналагічнае рус.-ц.-слав. сеземьць ‘туземец’ (Сразн., 3, 324), стараж.-рус. тоземьць ‘жыхар той зямлі’. Апошняе схіляе да думкі пра першасную форму з *tъ‑, а формы з *tu‑ — вынік народнай этымалогіі (ESJSt, 17, 1004).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ра́ка, ‑і, ДМ ра́цы, ж.

У хрысціянскай царкве — грабніца, у якой захоўваюцца мошчы святых.

рака́, і́, ДМ рацэ́; мн. рэ́кі, рэк; ж.

1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця. На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі і густа стаяць лясы. Чорны. // перан.; каго-чаго або якая. Вялікая колькасць, няспынны паток чаго‑н. Па .. [вуліцы] плыла людская рака, павольная, але шумная. Шамякін. Людское шчасце палілося бурнаю ракой радасці. Кавалёў.

2. у знач. прысл. рако́й (рако́ю). Няспынным патокам, у вялікай колькасці. Паліліся слёзы ракою. □ І калі пахучыя зярняты У засекі хлынулі ракою, З радасцю ажыўшы элеватар Убачыў на акраіне лясной, як па рэйках да яго ізно[ў] Груз патрэбны везлі цягнікі. Танк.

•••

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі — прывольнае, забяспечанае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́зерапрыродны вадаём або штучны ставок’ (БРС, Яруш., Шат., Касп., Бяльк., КТС); ’ста́рык на лузе’; ’крыніца’ (Яшк.). Рус. о́зеро, дыял. о́зер, укр. о́зеро, ст.-рус. озеро, ст.-слав. ѥзеро, ѥезерь, польск. jezioro, чэш. jezero, славац. jazero, в.-луж. jezor, н.-луж. jazor, каш. jezor, серб.-харв. jȅzero, славен. jezȇro, jȇzer м. р., jézera ж. р., балг. е́зеро ’возера; крыніца ў рацэ або вільготнай глебе’. Прасл. *ęzęra — форма з перагаласоўкай jezero (БЕР, 1, 482). Роднаснымі з’яўляюцца літ. ẽžeras, ãžeras ’возера, сажалка, стаў’, лат. ezers ’тс’, ст.-прус. aśsaran ’тс’ (Бернекер, 1, 455), грэч. Ἀχέρων ’найменне ракі ў апраметнай’, ἀχερούσία ’балоцістыя воды’ (Траўтман, 73). Далей ёсць падставы для збліжэння з слав. ezъ (гл. яз) (Мейе, BSL, 25, 11 і наст.; 29, 38 і наст.; БЕР, там жа; Слаўскі, 1, 571; Машынскі, JP, 37, 299; Тапароў, Прус., 131 і наст.). Гл. таксама Фасмер, 3, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабя́к1 ’залобак’ (Янк. Мат.), ’вальма’ (Мат. Маг.), ’зашчытак у хляве’ (ДАБМ, к. 230), ’франтон’ (Мат. Гом.), лъбя́к ’тс’ ’падфрантонная сцяна ў будынку’ (міёр., Нар. сл.), ’вільчык’ (паст., Сл. паўн.-зах.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб3 і суф. ‑ʼак. Гл. таксама лаба́к1.

Лабя́к2 ’прыстасаванне, якім рэгуляваўся ход плыта’ (Інстр. 3), лобя́к ’прыстасаванне, прыс, жардзіна, шост, якімі на лодцы адпіхваюць ад берага’ (ТС). Да лоб1. Гл. таксама лаба́к2.

Лабя́к3, лабячокпрыродны курганок на полі з жоўтага пяску’ (КЭС, лаг., Юрч., Вытв. сл.), лыбя́к ’схіл ці верх пагорка’ (Яўс.), лъбя́к ’зямельны ўчастак на высокім, адкрытым месцы, па якім дрэнна родзіць’ (Нар. сл.), ’незасеяны кавалак зямлі’ (Мат. Маг.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб1 (гл.) і суф. ‑як. Сюды ж лыбікава́ты ’ўзгоркаваты’ (Яўс.).

Лабя́к4 ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

есте́ственный

1. (связанный с природой) прыро́дны;

есте́ственные бога́тства страны́ прыро́дныя бага́цці краі́ны;

2. (о науках) прыродазна́ўчы;

3. (обыкновенный, нормальный) натура́льны;

есте́ственный путь разви́тия натура́льны шлях развіцця́;

4. (прирождённый, не искусственный) натура́льны;

есте́ственный цвет ко́жи натура́льны ко́лер ску́ры;

5. (непринуждённый) натура́льны;

есте́ственная по́за натура́льная по́за;

есте́ственным о́бразом натура́льным чы́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разві́ць, разаўю, разаўеш, разаўе; разаўём, разаўяце; пр. развіў, ‑віла, ‑віло; заг. разві; зак., што.

1. Раскруціць, расплесці што‑н. звітае, завітае. Развіць вяроўку. □ І лёгкі вецер бестурботна Развіў завітую касу. Глебка.

2. Давесці да высокай ступені, высокага ўзроўню, найбольшай сілы. Развіць машынабудаванне. □ Але .. [Васіль Макаравіч] і сам адчуваў, бачыў па ўсім, што вораг развіў шалёную актыўнасць, што партызанам давядзецца вынесці нечуваныя цяжкасці. Шчарбатаў. // Паспрыяць узнікненню і ўмацаванню (якіх‑н. якасцей, уласцівасцей). Развіць любоў да роднага слова. Развіць апетыт. // Распачаць што‑н. у вялікіх памерах, шырока разгарнуць. Развіць бурную дзейнасць. // Паступова павялічваючы, давесці да значнай ступені. Самалёт развіў вялікую хуткасць.

3. Даць магчымасць раскрыцца духоўным і разумовым здольнасцям каго‑н., пашырыць кругагляд. Заняткі па музыцы развіваюць здольнасці дзяцей. □ [Шулевіч:] Трэба пажыць у горадзе, павучыцца, развіць і ўзброіць прыродны свой розум, тады і ў глушы не страшна. Колас.

4. Пашырыць, паглыбіць змест або ўжыванне чаго‑н. Развіць тэму. Развіць традыцыі. □ Пасля смерці Н. Маркса і Ф. Энгельса іх справу працягнуў У.І. Ленін, які развіў марксізм у новых гістарычных умовах. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газ I (род. га́зу) м. газ;

прыро́дны г. — приро́дный газ;

уду́шлівы г. — уду́шливый газ;

слёзатачы́вы г. — слезоточи́вый газ;

бало́тны г. — боло́тный газ;

вуглякі́слы г. — углеки́слый газ;

гарчы́чны г. — горчи́чный газ;

грыму́чы г. — грему́чий газ;

іне́ртныя ~зы — ине́ртные га́зы;

ча́дны г. — уга́рный газ;

даць г. — дать газ;

зба́віць г. — сба́вить газ;

на по́ўным ~зе — на по́лном га́зе (газу́)

газ II (род. га́зу) м., текст. газ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Роў1 ’доўгае паглыбленне ў зямлі, канава’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Бяльк., Стан., ТС, Сл. ПЗБ), ’яр, лагчына’ (Байк. і Некр.), ’баразна’ (Куч.), ’трэшчыны на пятах’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ), рове́ц ’раўчак’, ’разора’, ’паз у вушаку’, ’прабор у валасах’ (ТС), ро́вам, рава́мі ’моцным струменем’ (шум., навагр., Сл. ПЗБ), роў ’невялікі прыродны вадаём’ (ганц., ЛА, 2), рів ’мачулішча’ (драг., кобр., ЛА, 4), ров, роў, рӥв ’ручай, прамыіна, мелкае месца на рацэ’ (зах.-палес., ЛА, 5), ’доўгі, мелкі капец бульбы’ (кобр., Нар. сл.), ’круглая яма на высокім месцы для захоўвання бульбы зімою’ (віл., ст.-дар., Яшк.). Укр. рів ’роў, канава’, рус. ров ’канава’, карэл. ’баразна паміж градамі’, пск. ’палонка’, ро́вы ’ямы’; польск. rów ’канава’, ’акоп’, ’западзіна’, в.-луж., н.-луж. row ’магіла’, чэш. row ’тс’, славен. rȍv, ròv, rovíšče ’роў, канава’, ’акоп’, ’капальня, яма’, серб. ро̏в, ро̑в ’роў, глыбокая канава’, ’акоп’, харв. rȏv ’тс’, макед. ров ’роў’, балг. ров, дыял. ро́вът ’тс’, ст.-слав. ровъ ’яма’, ’роў’, ’магіла’. Прасл. *rovъ — утварэнне з суф. ‑vъ (як *kovъ < *kovati) ад *rovati < ryti (Міклашыч, 285; ESJSt, 13, 778) < *reu̯o‑ < і.-е. *reuH‑ ’рыць, капаць, вырываць, дзерці’ (Сной–Бязлай, 3, 199–200), з якога выйшлі: ст.-грэч. οὐρός ’роў’ (Фасмер, 3, 488), лац. ob‑ruere ’засыпаць, закопваць’, ē‑ruere ’выкопваць, вырываць, выграбаць’ (Махэк₂, 520).

Роў2 ’моцны працяглы крык некаторых жывёл’, ’гукі, што напамінаюць такі крык’, ’моцны плач’ (ТСБМ). Да раўці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

газ 1, ‑у, м.

1. Фізічнае цела, асобныя часціны якога, слаба звязаныя паміж сабой, рухаюцца свабодна і раўнамерна запаўняюць усю прастору, у якой знаходзяцца. Прыродны газ. Атмасферныя газы. // Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і пад. Газ — цудоўнае паліва. Ён з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. «Беларусь». // Пра награвальныя і інш. прылады, якія скарыстоўваюць для свайго дзеяння такія рэчывы. Кватэра з газам.

2. толькі мн. (га́зы, ‑аў). Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.

3. звычайна мн. (га́зы, ‑аў). Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Вярнуўся Сцяпан з вайны, здаецца б, радасці колькі! Але вярнуўся чалавек хворым. Атруцілі яго газамі. Лынькоў.

•••

Балотны газ — бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаў.

Вуглякіслы газ — бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні вугляроду.

Генератарны газ — газападобнае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю, торфу, коксу, дрэва ў спецыяльных печах — газагенератарах.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Інертныя газы — газы, якія амаль не ўступаюць у хімічныя рэакцыі з іншымі элементамі.

Коксавы газ — гаручы газ, які атрымліваецца пры каксаванні каменнага вугалю.

Чадны газ — бясколерны ядавіты газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду; вокіс вугляроду.

Даць газу гл. даць.

Збавіць газ гл. збавіць ​1.

На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

[Фр. gaz.]

газ 2, ‑у, м.

Лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.

[Фр. gaze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)