ра́ка, ‑і, ДМ ра́цы, ж.

У хрысціянскай царкве — грабніца, у якой захоўваюцца мошчы святых.

рака́,і́, ДМ рацэ́; мн. рэ́кі, рэк; ж.

1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця. На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі і густа стаяць лясы. Чорны. // перан.; каго-чаго або якая. Вялікая колькасць, няспынны паток чаго‑н. Па .. [вуліцы] плыла людская рака, павольная, але шумная. Шамякін. Людское шчасце палілося бурнаю ракой радасці. Кавалёў.

2. у знач. прысл. рако́й (рако́ю). Няспынным патокам, у вялікай колькасці. Паліліся слёзы ракою. ▪ І калі пахучыя зярняты У засекі хлынулі ракою, З радасцю ажыўшы элеватар Убачыў на акраіне лясной, як па рэйках да яго ізно[ў] Груз патрэбны везлі цягнікі. Танк.

•••

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі — прывольнае, забяспечанае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)