заангажава́ць

‘наняць каго-небудзь; прымусіць каго-небудзь дзейнічаць у сваіх інтарэсах; схіліць каго-небудзь да неаб'ектыўнага адлюстравання рэчаіснасці’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заангажу́ю заангажу́ем
2-я ас. заангажу́еш заангажу́еце
3-я ас. заангажу́е заангажу́юць
Прошлы час
м. заангажава́ў заангажава́лі
ж. заангажава́ла
н. заангажава́ла
Загадны лад
2-я ас. заангажу́й заангажу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заангажава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. што. Прымусіць каціцца.

П. бервяно.

2. Хутка паехаць, адправіцца куды-н. (разм.).

Машына пакаціла ў бок горада.

Яны пакацілі на поўдзень.

3. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці (разм.).

Ён пакаціў мяне на зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысі́ліць1 ’прывязаць, зрабіўшы зашмаргу (па тыпу сіла)’ (Мат. Гом.). Укр. приси́лити ’прывязаць’. Да сіло́ (гл.).

Прысі́ліць2прымусіць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прісі́ліцьпрымусіць’, прісі́л ’гвалт; насілле, прымус’, прысі́ле́ньня ’прымус’ (Бяльк.). Рус. паўд.-зах. приси́литьпрымусіць’, укр. приси́лувати, славац. prisiliť, серб.-харв. прѝсилити, славен. prisíliti. Да сі́ла, сіліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак., каго.

Разбудзіць не адразу, прымусіць прачнуцца.

Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго. (разм.).

Клічучы каго-н., прымусіць адгукнуцца або прыйсці.

У лесе цяжка д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамары́ць, -ару́, -о́рыш, -о́рыць; -о́раны; зак., каго (што).

На працягу якога-н. часу прымусіць галадаць (разм.).

П. голадам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго.

Загадаць або прымусіць спешыцца.

С. коннікаў.

|| незак. спе́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́правадзіць, -ваджу, -вадзіш, -вадзіць; -ваджаны; зак., каго (што).

Прымусіць пайсці, выгнаць.

В. няпрошаных гасцей.

|| незак. выправа́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растармасі́ць, -машу́, -мо́сіш, -мо́сіць; -мо́шаны; зак., каго (што) (разм.).

1. Тармосячы, разбудзіць, раскатурхаць.

2. перан. Прымусіць дзейнічаць, разварушыць, расшавяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго.

Дакараючы або выкрываючы ў чым-н., прымусіць адчуць моцны сорам.

З. гарэзніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)