Жу́жма1 ’вялікая колькасць’ (чавус., Нар. сл., 132), ’стос, шмат’ (Мат. Гом.), жу́шмо ’сноп, некалькі жмень (ільну, канапель)’, (Лексика Пол., 211–212), ’мера льну, вязка, вялікая колькасць’ (Сл. паўн.-зах.), жу́шма ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жу́шма ’вялікая колькасць’, укр. жу́жмом ’у пераблытаным выглядзе; разам, вялікай колькасцю’, ляшск. žižmo ’вялікая колькасць’. Параўн. славен. žúželj, žušelj ’жмут’. Паводле Сцяцко (Афікс. наз., 54), жужма ад жужаць з суфіксам ‑ма са зборным значэннем. Махэк₂ (729) таксама лічыў, што тут сувязь з жужэць, а першаснае значэнне тыпу ’рой’. Але такое тлумачэнне не ўлічвае значэння ’мера льну’, якое цалкам, верагодна, было першасным: пераход ад ’вязка льну’ да ’вялікая колькасць’ зразумелы. Яно прадстаўлена, відаць, у слове жмапроцьма’, дзе на ўзнікненне значэння ’вялікая колькасць’ магло ўздзейнічаць слова цьма. Вывесці значэнне ’мера льну’, наадварот, ад значэння ’мноства’ цяжка. Параўн. і жужма2. Пачатковае жу‑ можа быць вынікам паўтарэння ‑ж‑ у корані ‑жма. Калі ўлічыць жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (гл.), магчыма ў жу‑ бачыць рэфлекс кораня *geu, што меў значэнне ’сціскваць, згінаць’. Не выключана і кантамінацыя слова тыпу жма са словам, якое мела значэнне ’мноства’ і было звязана з жужэць (* < geu‑), напр., рус. дыял. жужг ’насякомыя; смецце’. Але шэраг слоў мае элемент жу‑ ў значэнні ’вязка’ і да т. п. Параўн. журжах1, жужалкі, жушмень.

Жу́жма2 ’неахайная жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, пераноснае ад значэння жужма1 ’вязка льну, сноп’. Але параўн. яшчэ польск. żużmant ’народная сукенка (з XVIII ст.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; пр. перадаў, ‑дала, ‑дало; зак.

1. каго-што. Аддаць, уручыць каму‑н. Перадаць дзіця на рукі мацеры. Перадаць запіску. Перадаць пасылку. □ — Скончана, — сказаў .. [Гушка], — грошы ў кішэні. Заўтра адно трэба будзе Сурвілу іх перадаць. Чорны. Калі падыходзілі ўжо да дому, Іван Міхайлавіч перадаў Сяргею сетку. Шахавец. — Ну, то хадзем наверх, да сакратара. Ты яму раскажаш усё і перадасі свой пратакол. Галавач. // што. Паслаць, падаць якім‑н. спосабам, з дапамогаю чаго‑н. Перадаць чарцёж па фотатэлеграфу. Перадаць электраэнергію запасной лініі. Перадаць шайбу нападаючым на правы край.

2. каго-што. Аддаць у чыё‑н. карыстанне. Ён [Уладан] магутнымі рукамі Горы, шахты і палі, Што бясконцымі вякамі Заняволены былі, Перадаў народу ў рукі. Грахоўскі. На поле прывялі другога парабка і загадалі Адасю перадаць яму коні. Чорны. // што. Уступіць свае правы каму‑н. Іх [рабочых калон] цвёрды закон — Перадаць над краінай Уладу Саветам. Глебка. Раманенка перадаў камандаванне танкам старшыне Ігнатаву, а сам застаўся ў вёсцы шукаць сям’ю. Шамякін. // што. Падзяліцца з іншымі сваімі ведамі, вопытам і пад. Перадаць свае веды моладзі. □ [Патапаў:] Мяне і маіх сяброў паслала сюды партыя, каб мы перадалі маладым беларускім кадрам свой вопыт. Крапіва.

3. каго-што. Аддаць на разгляд каму‑н., накіраваць у наступную інстанцыю. Перадаць справу ў суд. □ Яна не памылілася.. Машына спынілася каля турмы. Немцы з камендатуры перадалі яе турэмшчыкам. Тыя абыякава паглядзелі на паперку з камендатуры, абшукалі па звычцы, і Ніна апынулася ў камеры. Мележ.

4. што. Паведаміць, расказаць, пераказаць каму‑н. пра пачутае, убачанае і г. д.; зрабіць што‑н. вядомым. Перадаць сенсацыйную навіну. □ Пятро не ўтрымаўся і сам перадаў пану сёе-тое з таго, што пачуў ад пастушка. Пальчэўскі. Зіна не ўтрымала сакрэту і перадала ўсім. Кавалёў. // што і з дадан. сказам. Давесці да ведама чыю‑н. просьбу, даручэнне, паўтараючы сказанае. Перадаць прывітанне. Перадаць падзяку. □ Бывай здаровенька!.. Бывай! Бацькам паклон мой перадай... Колас. — Перадай Валі, каб кідала ўсё і перабіралася да нас. Якімовіч. [Мікола:] — Перадайце, што жыву нядрэнна, сумаваць няма калі, работы процьма. Краўчанка. // што. Правільна сфармуляваць сутнасць чаго‑н., пераказаць сваімі словамі змест чаго‑н. Перадаць асноўную думку аўтара. Перадаць змест апавядання.

5. што. Адлюстраваць, выразіць што‑н. якімі‑н. сродкамі. Пісьменнік здолеў характэрнае для кожнага вобраза перадаць трапным, самабытным словам. Юрэвіч. Раскажы пра цуды-верфі, Пра каралавую гаць, Каб я мог у звонкіх вершах Усё, што скажаш, перадаць. Таўбін.

6. што. Распаўсюдзіць, давесці да ведама якім‑н. спосабам. Букрэй перадаў па ланцужку каманду спыніцца. Колас. У хату ўвайшоў пасыльны і перадаў салдатам загад — збірацца. Прокша. // што. Распаўсюдзіць сродкамі тэхнічнай сувязі. Перадаць канцэрт па тэлебачанню. Перадаць загад па селектары.

7. што. Распаўсюдзіць на каго‑н. якія‑н. якасці, прыкметы. Перадаць сваю ўпэўненасць прысутным. □ Дажджлівы жнівень мала таго, што затрымаў даспяванне збажыны, дык ён перадаў яшчэ сваю плаксівасць верасню. Пальчэўскі.

8. што, чаго і без дап. Даць, аддаць чаго‑н. больш, чым трэба; перабавіць. Перадаць лішнія пяць рублёў пры разліку. □ — Даволі гуляць — молат з напільнікам чакаюць. — Або не пачакаюць яшчэ які тыдзень? — Не магу без працы. Нябось сам і хвіліны не перадасі на гульню... Гартны.

9. Разм. Перайсці меру ў чым‑н., перастарацца. [Саладуха:] — Што ты ад яго хочаш, выхадны дзень, няхай крыху адпачне. [Высоцкі:] — Не вельмі ён перадаў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многа, шмат, багата, нямала, незлічона, нязлічана, безліч, не злічыць, лічыць не злічыць, процьма, маса, вялікая колькасць, незлічоная колькасць; парадкам, ніштавата, бачана-нябачана, навалам, гібель, гіблота (разм.); сіла, моц, хмара, лавіна, бездань, лес, мора, акіян, сто, мільён, мільярд, поўна, горы, рой, цьма (перан.) □ без ліку, не абабрацца, не прабіцца, не перарабіць, аж цёмна, цьма цьмушчая, цьма цьмой, непачаты край, ні канца ні краю, куры не клююць, па вушы, па горла, дай божа, да чорта, да халеры, як бобу, як грыбоў, як сабак, цэлы воз, вазамі вазі, цэлы мех, хоць адбаўляй, хоць заваліся, хоць заліся, хоць засыпся, хоць каўшом бяры, хоць касу закладай, хоць гаць гаці, хоць рэкі прудзі, хоць равы масці, кішмя кішыць, да гібелі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

си́ла

1. в разн. знач. сі́ла, -лы ж.;

уда́рить с си́лой мо́цна ўда́рыць (вы́цяць);

применя́ть си́лу ужыва́ць сі́лу;

лиши́ться сил заста́цца без сіл, стра́ціць сі́лу;

облада́ть си́лой мець вялі́кую сі́лу;

си́ла во́ли сі́ла во́лі;

душе́вные си́лы душэ́ўныя сі́лы;

дви́жущие си́лы ру́хаючыя сі́лы;

неисчисли́мые си́лы незлічо́ныя сі́лы;

возду́шные си́лы паве́траныя сі́лы;

вооружённые си́лы узбро́еныя сі́лы;

бро́сить в ата́ку све́жие си́лы кі́нуць у ата́ку све́жыя сі́лы;

центробе́жная си́ла цэнтрабе́жная сі́ла;

си́ла тя́жести сі́ла цяжа́ру;

равноде́йствующая си́ла раўнадзе́йная сі́ла;

си́ла притяже́ния сі́ла прыцягне́ння;

си́ла ине́рции сі́ла іне́рцыі;

си́ла ве́тра сі́ла ве́тру;

си́ла взры́ва сіла вы́буху (узры́ву);

си́ла то́ка сі́ла то́ку;

производи́тельные си́лы эк. прадукцы́йныя сі́лы;

рабо́чая си́ла рабо́чая сі́ла;

лошади́ная си́ла техн. ко́нская сі́ла;

2. (действительность, значение) моц, род. мо́цы ж.; сі́ла, -лы ж.;

но́вый зако́н вступи́л в си́лу но́вы зако́н набы́ў моц (увайшо́ў у сі́лу);

3. (множество) прост. про́цьма, -мы ж.;

войти́ в си́лу (о живых существах) набра́цца сі́лы, (о законе и т. п.) набы́ць моц, увайсці́ ў сі́лу;

в си́лах у сі́лах;

в си́лу (чего-л.) у вы́ніку (з прычы́ны) (чаго-небудзь);

в си́ле у сі́ле;

собственны́ми си́лами ула́снымі сі́ламі;

от си́лы ад сі́лы;

под си́лу, по си́лам па сі́лах, пад сі́лу;

это ему́ по си́лам гэ́та яму́ па сі́лах (пад сі́лу);

по ме́ре сил на ко́лькі хапа́е сі́лы, па ме́ры сіл;

си́лою веще́й сі́лаю акалі́чнасцей, хо́дам падзе́й;

не под си́лу не пад сі́лу;

э́та рабо́та ему́ не под си́лу гэ́та рабо́та яму́ не пад сі́лу (не па плячы́);

что есть си́лы з усяе́ сі́лы;

че́рез си́лу це́раз (праз) сі́лу;

набира́ться сил набіра́цца сі́лы;

вы́биться из сил вы́біцца з сіл;

в расцве́те сил у ро́сквіце сіл;

сил нет сі́лы няма́, сіл нестае́;

с пози́ции си́лы з пазі́цыі сі́лы;

си́ла соло́му ло́мит посл. сі́ла сало́му ло́міць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)