сби́тый прич., прил. збі́ты, мног. пазбіва́ны;

проти́вник сбит с пози́ции праці́ўнік збі́ты з пазі́цыі;

сби́тые каблуки́ збі́тыя (пазбіва́ныя) абца́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анты́хрыст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў, антыхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад роду, ад бацькоў. Брыль.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансерва́тар, ‑а, м.

1. Чалавек кансерватыўных поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага. Можна было падумаць, што Булай па натуры быў кансерватарам, перакананым прыхільнікам штурм[аўшчыны] ў канцы месяца і, наогул, працаваў па-старому. Шыцік.

2. У Вялікабрытаніі — член кансерватыўнай партыі. Кансерватары і лібералы.

[Ад лац. conservator — ахавальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракі́ва ’крапіва’ (Булг., Мат. Гом.), прокыва, прокева (Сл. Брэс.), прошва (ТС) ’тс’, сюды ж праціўнік ’байструк’ (ТС). Метатэза з крапіва (гл.), магчыма, пад уплывам польск. pokrzywa ’крапіва’, дзе яна была адзначана спачатку ў заходняй Вялікапольшчы (1393 г.), а пасля распаўсюдзілася на рэшту’ польскамоўнай тэрыторыі (Банькоўскі, 1, 795); параўн. таксама pokrzywnik ’байструк’ (“spłodzony w pokrzywach”, гл. Банькоўскі, 2, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вораг, праціўнік, недруг, непрыяцель, ліхадзей, непрыхільнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сапе́рнік ’той, хто імкнецца перамагчы каго-небудзь, дабіваючыся адной і той жа мэты’ (ТСБМ). Рус. сопе́рник, ст.-рус. супьрь, польск. sąpierz, чэш. soupeřпраціўнік’, славац. súper, серб.-харв. су́па̑рни̑к ’тс’, славен. sọ̑pər, zọ̑pər ’насустрач’. Ад *супьрь або *супьрьн‑, якія ў сваю чаргу ад *sǫ‑ ’с’ і *pertі ’біць, цясніць, упірацца’ (гл. перці) (Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 718; Махэк₂, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто выступае на публічным дыспуце, у публічнай спрэчцы з абвяржэннем чыіх‑н. доказаў, палажэнняў і пад. І вось Кухарчыкава дысертацыя гатова. Яна ляжыць у галоўнага апанента, доктара навук, прафесара Мітрафана Іванавіча Сініцкага. Сабаленка. // Наогул той, хто выступае як праціўнік у спрэчцы. Багдановіч быў не так вучань Карскага, як яго паплечнік і апанент. Лойка.

[Ад лац. opponens, opponentis — які пярэчыць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неприя́тель

1. непрыя́цель, -ля м., не́прыяцель, -ля м.; (враг) во́раг, -га м., зло́снік, -ка м.;

2. (воюющая противная сторона) во́раг, -га м.; (противник) праці́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́нены

1. прич. ра́ненный;

р. ку́ляй — ра́ненный пу́лей;

2. прил. ра́неный;

р. бае́ц — ра́неный бое́ц;

3. в знач. сущ. ра́неный;

праці́ўнік стра́ціў ~нымі ты́сячу чалаве́к — проти́вник потеря́л ра́неными ты́сячу челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ініцыяты́ва ж., в разн. знач. инициати́ва;

па ўла́снай ~ве — по со́бственной инициати́ве;

праці́ўнік захапі́ў ~ву ў свае́ ру́кі — проти́вник захвати́л инициати́ву в свои́ ру́ки;

чалаве́к без ~вы — челове́к без инициати́вы;

заканада́ўчая і. — законода́тельная инициати́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)