Патаро́йкацца ’паспрачацца’ (докш., Янк. Мат.). Да таро́йкацца (гл.), якое, магчыма, звязана з прасл. terti (гл. Куркіна, Этимология–1980, 24–25), параўн. польск. tarać ’балбатаць’ ці рус. тарары́ка ’балбатун’. Суфікс ‑ойк‑ надае семантыцы экспрэсіўнасць, і з-за дыфтонга можна меркаваць аб балтыйскім паходжанні слова — параўн. літ. tar̃ti ’гаварыць’, tarýti ’тс’. Параўн. таксама бел. дзейкацьплявузгаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́мпацьплявузгаць, балбатаць’ (гродз., Лекс. балтызмы). Гукапераймальнага паходжання, зыходнае плям! гл. плямкага. Параўн. балг. плямпам ’тс’ і літ. plempti ’тс’, апошняе можа суадносіцца з plepėti ’ілгаць, балбатаць’ (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 7!), якое ўзыходзіць да анаматапеічнага і.-е. *р!е‑ (Фрэнкель, 616), што, адпаю не дае падстаў настойваць на запазычанні, параўн. польск. plaplać ’гаварыць многа і абы-што’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабайда́ ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Не зусім яснас слова. Укр. лебедіти, лабдати ’балбатаць, малоць’, польск. labiedzić ’наракаць’, паўдн. labodzić, lebod‑ zieć ’тс’, ’лямантаваць’, славен. labȏtati ’малоць, плявузгаць’. Гукапераймальнае або экспрэсіўнае ўтварэнне, якое Слаўскі (4, 15) і Бязлай (2, 118) адносяць да і.-е. асновы *lab‑/*labh‑/*!!!еЬ‑ (Покарны, 1, 651, 655). Не вьгключана генетычная сувязь з літ. lebėida ’гультай, соня’, ’гуляка’ (Атрэмбскі, Gram. 2, 270).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Неаболіць, необбліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобблыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобблыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобвб‑ лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж. njebolićплявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыні́зіць, ‑ніжу, ‑нізіш, ‑нізіць; зак., каго-што.

1. Паставіць у зневажальнае становішча. [Мікітава] рашучая хада і выраз твару ясна казалі, што ён надумаўся зрабіць нешта такое, што павінна стварыць моцнае ўражанне і прынізіць тых, хто быў не згодзен з ім. Колас. [Міхал Сцяпанавіч:] — Мне вельмі балюча было глядзець і слухаць тое, як .. [Генадзь] гатовы быў плявузгаць на цябе абы-што, каб толькі прынізіць цябе і хоць на вяршок узвысіцца самому. Сабаленка. [Зыбіну] здавалася, што такая, як ён баяўся ў думках, шкалярская цікаўнасць прынізіць яго перад рабочымі, і ён стараўся ўдаваць з сябе чалавека заклапочанага, хмурнага. Мележ.

2. Зменшыць, знізіць (значэнне, ролю каго‑, чаго‑н.). Цяжка яму, Алесю, будзе, калі Адам Лаўрэнавіч падумае, што ўсё гэта падладжана знарок, каб прынізіць яго, Пыльца, аўтарытэт. Шамякін.

3. Пазбавіць узвышанасці, уздыму. Прынізіць настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мара́ць, мыра́ць, мара́тэ ’пэцкаць’ (Федар. 6, Шат., Бяльк.; драг., КЭС; мін., Сл. ПЗБ), мара́ты ’брудны’ (бяроз., Шатал.; драг., Нар. лекс., Нар. словатв.). Укр. мара́ти, польск. marać, в.-луж. marać, mórać ’тс’, н.-луж. maraśплявузгаць брыдоту’. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. moraĩ ’цвіль’, apmorýti ’плеснець’, лат. morgât ’пэцкаць’, арм. mrayl ’цёмны’, ’хмара’, ст.-грэч. μορύσσω, алб. përmjér ’мачуся’. Да і.-е. *mor‑(u‑) (Бернекер, 2, 18; Сольмсэн, Зб. Ягічу, 576; Траўтман, 169; Фасмер, 2, 572; Бязлай, 2, 168).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіндзі-брындзі ‘нешта маленькае, неістотнае, або мудрагелістае’: “…дзеці ўсё елі на хаду… палабізуюць якія сіндзі-брындзі да і на двор” (полац., Нар. лекс.). Імітатыўная рыфмоўка. Параўн. польск. sinda‑pinda ‘мятла (у загадцы)’, sinduk‑pinduk ‘смецце (у загадцы)’ (Варш. сл.), чаш. zinknouti ‘ударыць’, дыял. (d)zingat, таксама гукапераймальнае, якое рыфмуецца з břinknoti (Махэк₂, 716). Не выключана, што другая частка выразу мае сувязь з брындаць ‘хадзіць, шлёпаць’ (гл ), а першая з сэндзіцьплявузгаць’ (гл.). Параўн. шэнды‑брэнды (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лебязіць ’ліслівіць’ (Бяльк.). Укр. лебезувати ’заляцацца’, ’малоць языком’, лебедіти ’балбатаць’, ’спяваць’, ’канькаць’, рус. лебезить ’выдыгаць’, ’падлабуньвацца’, наўг. ’падманваць’ (лебезить), ’балбатаць, плявузгаць’, цвяр. ’лапатаць, гаварыць хутка’, смал. лебезила ’ліслівец’, кастр., наўг., перм. лебеза ’тс’ — другая ступень чаргавання галоснай асновы: рус. пск., перм., валаг. лабза, лабза і лобза ’ліслівец’, валаг., цвяр., уладз., тамб. лабзить ’удыгаць, дагаджаць, падлашч-вацца’, лобзать ’цалаваць’, славен. labęzati ’балбатаць, малоць’ і да таго падобныя экспрэсіўныя словы ў іншых слав. мовах (гл. Слаўскі, 4, 15; Фасмер, 2, 471; Бязлай, 2, 118) з асновай *lab‑ / ЧаЫі‑/*leb‑ (Покарны, 651, 655–657).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)