мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.
Абходны м.
М. партызан.
2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.
Нескладаны м.
3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.
Асеннія манеўры.
4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.
|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).
М. паравоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Зрушыць з месца. [Гарбачэня:] — Наравістаму каню пуга дапамагае. — Наадварот, — зазначыў падводчык, — ласкай хутчэй скранега з месца. Гурскі. Паравоз рыўком скрануў эшалон з месца. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аглуша́льны, ‑ая, ‑ае.
Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася долю секунды і — рассыпалася, распалася ў аглушальным грукаце. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турбіны. Турбінныя лопасці. Турбінны завод. □ І сёння забурліла Рэчка Моўчадзь. Турбінны гул Здалёк цяпер чуваць. Шымук. // Які дзейнічае, працуе пры дапамозе турбіны. Турбінная помпа. Турбінны паравоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пропыхте́ть сов.
1. запы́хкаць; (засопеть) засапці́;
2. (какое-то время) прапы́хкаць; прасапці́;
3. (пройти мимо с пыхтением) разг. прапы́хкаць;
пропыхте́л парово́з прапы́хкаў параво́з.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пуць, ‑і, м.
Чыгуначная або трамвайная каляя. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Доўгімі саставамі запруджаны ўсе станцыйныя пуці, эшалоны стаяць і на падыходзе да станцыі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрыві́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Вывіхнуцца, звіхнуцца; падвярнуцца. Рука спрывілілася.
2. перан. Зрабіць неасцярожны рух, памыліцца. [Жонка] была стрэлачніцай на станцыі, аднаго разу схібіла, .. спрывілілася, папала пад паравоз і асталася без нагі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танк I м., воен. танк
танк II м., спец. танк;
су́днавы т. для па́ліва — судово́й танк для горю́чего;
○ т.-параво́з — танк-парово́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свіста́ць, свішчу́, сві́шчаш, сві́шча; свішчы́; незак.
1. Утвараць свіст.
С. у свісток.
С. у пальцы.
Свішча паравоз.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ліцца з сілаю (пра вадкасць).
З крана свішча вада.
3. перан. Не працаваць, гультаяваць (разм.).
Цэлы месяц свістала, а грады травой зараслі.
◊
Вецер свішча ў кішэнях (разм., жарт.) — няма грошай.
Свістаць у кулак (разм., жарт.) — растраціўшыся, сядзець без грошай.
|| аднакр. сві́снуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папы́хкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пыхкаць злёгку, час ад часу. Каля прыступак стаяў кандуктар з ліхтаром і глядзеў уперад, дзе спакойна і мірна папыхкваў паравоз. Лобан. Вацлаў Незвал сядзеў на прыступках.. ганка, задуменна папыхкваў люлькай. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)