зно́сіны, -сін ед. нет

1. в разн. знач. отноше́ние; сноше́ние ср.;

дыпламаты́чныя з. — дипломати́ческие отноше́ния;

палавы́я з. — половы́е сноше́ния;

2. обще́ние ср.;

це́сныя з. — те́сное обще́ние;

3. сообще́ние ср.;

паве́траныя з. — возду́шное сообще́ние;

чыгу́начныя з. — железнодоро́жное сообщение;

цягнікі́ пры́гарадных ~сін — поезда́ при́городного сообще́ния;

шляхі́ ~сін — пути́ сообще́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Машна́, машонка, машонкі ’мяшочак для грошай, скураны капшук’, ’мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ігн. машня́ ’машонка ў барана’ (Сл. ПЗБ), пін. мошо́нка ’месца ў коласе, дзе знаходзіцца жыта’ (Шатал.). Зах.-укр. моше́нка, мушна́, мошенчя́, мошонка ’кашалёк’, рус. мошна́, ст.-рус. мошна, мошня ’тс’; польск. moszna, н.-луж. mošyna, в.-луж. mošeń, чэш., славац. mošna; славен. móšnja ’кашалёк’, ’машонка’, серб.-харв. мо̀шње, мошна, мо̏шнице ’машонка’, ст.-слав. мошьна. Прасл. mošьna (< *mok‑s‑inā), роднаснае да літ. mãkštys, makštìs ’похвы’, makšnà ’тс’, mãkas, mẽkeris, лат. maks ’кашалёк’, ст.-прус. dantimax ’дзёсны’, ст.-в.-ням. mago ’страўнік’, уэльск. megin ’мех’ (Міклашыч, 203; Голуб-Копечны, 230; Буга, Rinkt., 1, 332; Фасмер, 2, 667; Скок, 2, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́рам ‘збянтэжанасць, хваляванне ад усведамлення свайго ўчынку’, ‘ганьба’, ‘сарамяжлівасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Сержп., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3), со́рам, сарамо́к ‘дзетародны член’ (Нас.), сарамаце́непалавыя органы’ (Сержп.), ст.-бел. сорамота ‘стыд’ (Альтбаўэр). Укр. со́ром, рус. со́ром і таксама срам, якое запазычана з ц.-слав. срамъ, стараж.-рус. соромъ, польск., н.-луж. srom, sromota, серб.-харв. сра̑м, славен. srȃm, балг., макед. срам, ст.-слав. срамъ. Прасл. *sormъ лічыцца роднасным авест. fšarəma‑ м. р. ‘сорам’, новаперс. šarm, ст.-в.-ням. har(am), лат. šermelis ‘жах, жудасць’, далей таксама, відаць, літ. šarma ‘іней’ (аб апошнім гл. Ларын, История, 67–68: зыходным значэннем слова было ‘холад’ і на балтыйскай глебе ‘іней’). Гл. таксама Траўтман, 299; Фасмер, 3, 724 з літ-рай, Шустар-Шэўц, 1351; Бязлай, 3, 303; Борысь, 573; Глухак, 572; ЕСУМ, 5, 357.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́рам, ‑у, м.

1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці, хвалявання ад усведамлення непрыгожасці свайго ўчынку. Сеня пачырванеў ад няёмкасці і сораму і стаў у чаргу за старэнькай бабуляй. Пальчэўскі. Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе. Карпаў. // Пачуццё збянтэжанасці, няёмкасці.

2. Разм. Ганьба. Як у бубен, пра сорам мой біла сяло. Куляшоў. — Ведаеце, — гаварыла Антаніна Мікалаеўна, — я не хацела рабіць сораму перад усімі. Скрыпка.

3. у знач. вык., часцей з інф. Сорамна. Сяк-так дзядзька плечы й грудзі Папалам памые з горам, Але далей кажа, — будзе, — Раздзявацца, бачыш, сорам. Крапіва. Сорам не ведаць сваёй мясцовасці. Якімовіч.

4. Сарамяжлівасць. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.

5. Разм. Знешнія палавыя органы. Сорам [Міхась] схаваў поламі перад чужым чалавекам. Баранавых.

•••

Згарэць ад сораму гл. згарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муды́ (мн. л.) ’машонка’ (астрав.), ’мужчынскія палавыя органы’ (мядз., Сл. ПЗБ), укр. мудо, рус. муде́, мудо́, му́ди, польск. mąda, mądzie, н.-, в.-луж. mud, палаб. mǫda, чэш. moud, moudí, мар. mudy, славац. muď, mudie, славен. módo, móda, рэзьянск. múda, серб.-харв. му́до, му́да, макед. маде, балг. мъдо́, ц.-слав. мѫдо, мѫдѣ. Прасл. mǫdo, і.-е. адпаведнікі якога дакладна не вызначаны. Фасмер (2, 669) лічыць няпэўным варыянт з насавым да ст.-грэч. μέδεα, μήδεα, μέζεα ’сараматныя часткі цела’, якія з *med‑do, да с.-ірл. mess (< med‑tu) ’жолуд’, блізкімі да лац. madēre ’сачыцца, быць мокрым’, ст.-грэч. μαδάω ’расцякацца, выпадаць’, а таксама адвяргае дапушчэнні Уленбека (211), Мацэнаўэра (LF, 11, 173–174). Петэрсан (RS, 8, 30) выводзіць *mun‑do з *meu‑/*mou‑ ’нешта набрынялае’. Скок (2, 476) дапускае роднаснасць прасл. mǫdo з дарымскім альпійскім словам mandius, якое ў рум. мове дало mînz ’жарабя’, італ. manzo, алб. mëzat ’бычок’, ням. (без суфікса ‑i̯o) Mann. Найбольш імаверным з’яўляецца суаднясенне прасл. лексемы з лац. mentula ’membrum virile’ (Махэк₂, 376), а таксама з лац. muttō, mūtō ’тс’, у якіх ‑tt‑ > ‑unt‑ > ‑ǫt‑. Трубачоў (История терм., 43) выводзіць прасл. mǫ‑do, ст.-слав. мѫдо з і.-е. *măn ’мужчына, муж’, Лурыя (SsiCL, 11, 1960, 553–560) збліжае mǫdo і mǫdrъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хваро́ба, ‑ы, ж.

1. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма. Дзіцячыя хваробы. Заразныя хваробы. □ Урач бачыла, што хлопчык ідзе на папраўку, ды вельмі ж марудна пакідала яго шчупленькае цела хвароба. Даніленка. Хвароба сваёй хаты не мае, а па людзях ходзіць. Прыказка.

2. перан. Недахоп. Нявытрыманасць — гэта яго хвароба.

•••

Венерычная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ў асноўным цераз палавыя органы: сіфіліс, ганарэя, шанкер.

Гіпертанічная хвароба — захворванне, якое выяўляецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах.

Гісторыя хваробы гл. гісторыя.

Горная хвароба — хваравіты стан, калі моташна, кружыцца галава і пад. пры пад’ёме на значную вышыню.

Жаночыя хваробы — спецыфічныя для жанчын захворванні, звязаныя з асаблівасцямі жаночага арганізма.

Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам (у вадалазаў, касманаўтаў).

Марская хвароба — выкліканы гайданкай хваравіты стан, які суправаджаецца болем галавы, моташнасцю.

Падучая хвароба (разм.) — эпілепсія.

Прамянёвая хвароба — захворванне, якое выклікаецца дзеяннем радыеактыўных рэчываў.

Слановая хвароба — тое, што і слановасць.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

Унутраныя хваробы — хваробы ўнутраных органаў.

Хваробы росту — цяжкасці, якія ўзнікаюць у перыяд развіцця або асваення чаго‑н. новага (у вытворчасці, грамадскім жыцці і пад.).

Цукровая хвароба — тое, што і цукровы дыябет (гл. дыябет).

Язвавая хвароба — агульнае хранічнае захворванне, якое суправаджаецца ўзнікненнем язваў на сценках страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Да хваробы (груб.) — вельмі многа.

Панская хвароба — а) прытворная, несур’ёзная хвароба; б) недахопы, якасці, уласцівыя панам. [Засцянкоўцы] і фанабэрыстыя, і скупыя, і хварэюць на панскія хваробы: звысака глядзяць на тых, хто бяднейшы за іх. Якімовіч.

Як хваробе кашаль гл. кашаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)