спе́рма, -ы, ж. (спец.).

Рэчыва, якое выпрацоўваюць мужчынскія палавыя залозы і якое ўтрымлівае палавыя клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палавы́ палава́я палаво́е палавы́я
Р. палаво́га палаво́й
палаво́е
палаво́га палавы́х
Д. палаво́му палаво́й палаво́му палавы́м
В. палавы́ (неадуш.) палаву́ю палаво́е палавы́я (неадуш.)
Т. палавы́м палаво́й
палаво́ю
палавы́м палавы́мі
М. палавы́м палаво́й палавы́м палавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

педэра́стыя, -і, ж. (спец.).

Палавая ненармальнасць: палавыя адносіны мужчыны з мужчынам.

|| прым. педэрасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёмна-палавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цёмна-палавы́ цёмна-палава́я цёмна-палаво́е цёмна-палавы́я
Р. цёмна-палаво́га цёмна-палаво́й
цёмна-палаво́е
цёмна-палаво́га цёмна-палавы́х
Д. цёмна-палаво́му цёмна-палаво́й цёмна-палаво́му цёмна-палавы́м
В. цёмна-палавы́ (неадуш.)
цёмна-палаво́га (адуш.)
цёмна-палаву́ю цёмна-палаво́е цёмна-палавы́я (неадуш.)
цёмна-палавы́х (адуш.)
Т. цёмна-палавы́м цёмна-палаво́й
цёмна-палаво́ю
цёмна-палавы́м цёмна-палавы́мі
М. цёмна-палавы́м цёмна-палаво́й цёмна-палавы́м цёмна-палавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

узро́става-палавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узро́става-палавы́ узро́става-палава́я узро́става-палаво́е узро́става-палавы́я
Р. узро́става-палаво́га узро́става-палаво́й
узро́става-палаво́е
узро́става-палаво́га узро́става-палавы́х
Д. узро́става-палаво́му узро́става-палаво́й узро́става-палаво́му узро́става-палавы́м
В. узро́става-палавы́ (неадуш.)
узро́става-палаво́га (адуш.)
узро́става-палаву́ю узро́става-палаво́е узро́става-палавы́я (неадуш.)
узро́става-палавы́х (адуш.)
Т. узро́става-палавы́м узро́става-палаво́й
узро́става-палаво́ю
узро́става-палавы́м узро́става-палавы́мі
М. узро́става-палавы́м узро́става-палаво́й узро́става-палавы́м узро́става-палавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спе́рма, ‑ы, ж.

Рэчыва, якое выпрацоўваюць мужчынскія палавыя залозы і якое ўтрымлівае палавыя клеткі.

[Грэч. sperma — семя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яе́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што).

Вы́разаць (выраза́ць) палавыя залозы; палягчаць (лягчаць).

|| наз. кастра́цыя, -і, ж. і кастры́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́гасны, -ая, -ае.

Вытворны, не зыходны; які з’яўляецца другой, пазнейшай ступенню ў развіцці чаго-н.

Д. прадукт.

Другасныя спірты.

Другасныя палавыя адзнакі.

|| наз. дру́гаснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семянні́к, ‑а, м.

Мужчынская палавая залоза, якая выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі — сперматазоіды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)