адцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакінуць цягацца, бадзяцца, валачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм. Скончыць шыць, пакінуць шыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́тым, прысл.

Праз некаторы час, пасля; услед за кім-, чым-н.

Ідзіце вы, а я п. прыйду.

На п. пакінуць (адкласці і пад.) што-н. (каб зрабіць пасля, пазней; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́жыць², -жыву, -жывеш, -жыве; -жыты; зак., каго (што) (разм.).

Прымусіць пакінуць свой дом, вымусіць пайсці адкуль-н.

В. жыльца.

В. са службы.

|| незак. выжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выжыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакіда́ць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Кінуць (многа, многае) як папала.

П. рэчы на воз.

2. Пакінуць (многае, многіх).

Сяляне пакідалі свае хаты і падаліся далей ад фронту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераблагава́цьпакінуць зямлю пад аблогу’ (Ян.). Да пера- і аблогаваць ’зарастаць дзірваном, знаходзіцца ў запушчаным стане’ < аблог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переста́ть сов. (обычно с неопределённой формой глагола) пераста́ць; пакі́нуць; (утихнуть) сці́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пото́м нареч. пасля́, по́тым;

оста́вить на пото́м пакі́нуць на пасля́ (по́тым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак.

1. што. Зачыніць на зашчапку.

З. дзверы.

2. каго-што. Пакінуць каго-н. у памяшканні, зашчапіўшы дзверы.

З. дзіця ў хаце.

|| незак. зашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́дала, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня.

2. перан. Месца, дзе чалавек пражыў многа гадоў; абжыты куток.

Пакінуць роднае с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)