◎ Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (^скардзіцца, паклёпнічаць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґе́ліць ’балець, нудзіць, ванітаваць, жадаць, карпець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gélti ’ныць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Нака́мкаваць, нака́мкуваты ’скардзіцца на хваробу, боль’ (Клімч.). Да ка́мкаты ’квакаць (пра лягушку); скардзіцца, ныць’, хутчэй за ўсё гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скліць 1 ‘скуліць, ныць’ (Касп.). Магчыма, іншая ступень чаргавання да склець (гл.).
Склі́ць 2 ‘шкліць’ (Нас.). Гл. шкліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́каць 1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.
Ны́каць 2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кні́цець ’балець, ныць, свярбець’, ’карцець, хацець’, ’кусаць, бегаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kniteti ’тс’ (там жа, 2, 491).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міжджэ́ць ’карцець’ (астрав., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maũsti (1‑я ас. maũdžia) ’ныць’, ’жадаць’, ’сумаваць’, ’клянчыць’, ’клапаціцца, трывожыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ны́дзіць ’цягнуць на ваніты; ныць, в балець’ (Сл. ПЗБ), ’маркоціцца, ныць, знемагаць ад нуды’; чахнуць; затыхацца (пра рыбу)’ (ТС), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.), укр. пидіти ’гібець, знемагаць, маркоціцца’, рус. дан. ныдить ’бурчаць, быць незада воленым’. Звязана чаргаваннем з пудзіць (гл.), параўн. пу́дкі (гл.) і пыдкі ’нясмашны’ (Сцешк. Сл.), рус. пыдпо ’нудна’ і пад. Семантыка дэманструе ўплыў пыць (гл.), параўн. яшчэ ў Зізанія: оупьіли… зпыдѣлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́нчыць ’жаласна стагнаць, ныць, назойліва прасіць аб чымсьці’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., СБГ, Яруш., Мядзв., Клім., Бір. Дзярж.) < польск. jęczyć ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)