Не́смыселнеразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус. пск., смал. нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен. nesmisel ’глупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв. не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпу смысліць ’разумець’ (славен. smisliti, серб.-харв. смислити ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бессмы́сленный

1. (лишённый смысла) бяссэ́нсавы, бяссэ́нсны, бессэнсо́ўны; (абсурдный) недарэ́чны; (неразумный) неразу́мны;

2. (не соображающий) няўця́мны; (бездумный) бязду́мны; (неосмысленный) неасэнсава́ны; (глупый) бязглу́зды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малахол ’дзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольныйнеразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мама́й ’дужы, здаровы, але неразумны’ (Янк. 3.). Укр., рус. дан. мама́й ’каменная баба ў стэпе’, славац. mamaj ’дурны, боўдзіла’. З тат. Mamai ’страшыдла, якім палохаюць дзяцей’ (Фасмер, 2, 565). Параўн. таксама ст.-цюрк. mama ’бык, які знаходзіцца ў цэнтры тока ў час малацьбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вар’я́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы вар’яту; такі, як у вар’ята. Вар’яцкі смех. Вар’яцкія вочы. □ [Іван] прахапіўся адразу і ў тое ж імгненне пачуў недарэчны вар’яцкі крык. Быкаў.

2. Неразумны, шалёны; дзікі. Вар’яцкія ідэі, планы.

3. перан. Разм. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення, выключны (па сіле, велічы, напружанасці). Вар’яцкая злосць. □ Мы перамаглі буру, вар’яцкую сілу стыхіі і хутка паднімем парус зваротнага плавання. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глу́пый дурны́, неразу́мны; (бессмысленный) бязглу́зды; (нелепый) недарэ́чны;

глуп как про́бка (осёл) дурны́ як пень (як бот, як бара́н);

прики́дываться глу́пым прыкі́двацца дурны́м, прыду́рвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безу́мный

1. разг. вар’я́цкі, шалёны; (безрассудный) безразва́жны, неразу́мны;

2. (чрезвычайный) разг. шалёны, надзвыча́йны, страшэ́нны; (сильный) ве́льмі мо́цны;

3. сущ. (сумасшедший) уст. вар’я́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраўда́ць сов., в разн. знач. оправда́ть;

а. падсу́днага — оправда́ть подсуди́мого;

а. неразу́мны ўчы́нак маладо́сцю — оправда́ть неразу́мный посту́пок мо́лодостью;

а. чые́е́будзь надзе́і — оправда́ть чьи́-л. наде́жды;

а. расхо́ды — оправда́ть расхо́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ. čiupailaнеразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязглу́зды, ‑ая, ‑ае.

1. Неразумны; які нічога не разумее; бесталковы. Бязглузды чалавек. // Які выражае адсутнасць думкі; тупы. Бязглузды выгляд.

2. Пазбаўлены сэнсу, зместу; недарэчны. Прыгадаліся [Анатолю] вечары ў цешчы Адзелаіды Сяргееўны, напоўненыя сумам, бязглуздымі гульнямі і агідным крыўляннем. Асіпенка. Але тое, што Іван схаваўся ад адказнасці ў кусты, пабаяўся з’явіцца на сход, прыслаўшы толькі нейкую бязглуздую запіску, канчаткова збянтэжыла Колю. Шахавец. [Сухадольскі Русаковічу:] А я заяўляю, што ніякая сіла не прымусіць мяне прыняць вашы бязглуздыя прапановы. Крапіва. Гэты цвердалобы Карпенка гатовы разбіцца ў шчэпкі, каб толькі выканаць які бязглузды загад. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)