Вуро́дзіна ’уродзіна, ненармальны, з фізічнымі недахопамі чалавек’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад уро́д ’тс’, адносна сінгулятыўнага суфікса ‑іна, які можа надаваць слову экспрэсіўнае значэнне, гл. Слаўскі, SP, 1, 120 і наст.; параўн. выкарыстанне значэння адзінкавасці для экспрэсіі ў словазлучэннях тыпу польск. разм. prosiaku jeden (літаральна ’парсюк адзін’ у дачыненні да таго, хто не ўмее сябе культурна паводзіць за сталом і г. д.). Прымаючы пад увагу геаграфію слова, можна дапусціць запазычанне з рус.; параўн. бел. народнае вы́радак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг. пу́нчоненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж. punca, риса, н.-луж. punca ’weibliche Scham’ (з ням. Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен. punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ. pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац. pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус. дыял. пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расстро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым. Калона ў момант ажывілася, расстроілася. Сачанка. Рады адразу расстроіліся, і стракаты натоўп завіраваў на платформе. Карпаў.

2. Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты). Піяніна расстроілася.

3. Парушыцца, перарвацца ў сваім ходзе, працэсе. Гутарка расстроілася. Сувязь расстроілася. // Не збыцца ў выніку якіх‑н. акалічнасцей. План расстроіўся. Вяселле расстроілася.

4. Прыйсці ў заняпад. Гаспадарка расстроілася.

5. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан. Здароўе расстроілася.

6. Прыйсці ў дрэнны настрой, засмуціцца. Святлана так расстроілася, што нават не запытала, якая гэта работа. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Навяжоны, навежоны ’дзіўны, дзівакаваты’ (ТС), параўн. укр. навішений ’вар’ят’. Відаць, ад дзеяслова навяжаць ’наведваць’ (Нас.), параўн. палес. навыжʼаты ’развітвацца з нябожчыкам’ (драгіч., Клім.), якое, як відаць з ілюстрацыі (Бабы пошлы noKojHUKa навыжʼаты), хутчэй мае значэнне ’наведваць’, параўн. ст.-бел. ест хоробою обложною навежоны, што суадносіцца з дзеясловам навежати ’наведваць’, адзначаным у пісьмовых помніках з XV ст., які Булыка (Лекс. запазыч., 197) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiedzać. Польск. дыял. nawiedzonyненармальны чалавек, які знаходзіцца пад уплывам злых духаў, знахар’ тлумачыць семантыку беларускага слова (= *чалавек, якога наведалі злыя духі, у выніку чаго ён страціў здольнасць нармальна сябе паводзіць’), аднак не дае фармальных падстаў лічыць яго непасрэдным запазычаннем, паколькі ўсходнеславянскі рэфлекс ж < *dj характэрны і для тураўскай гаворкі, параўн. на́жа (< *nadja), нужа (< *nudja) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нуцца1 ‘звар’яцець’ у фразе: тро́нуцца з ума, з розуму тронувся (палес., гродз., маг., гом., віц., ЛА, 2, Жд. 1, Ян., Юрч. Сін.; пух., Сл. ПЗБ), тро́нутыйненармальны’ (кобр., ЛА, 2). З рус. тронуться (з розуму). Аналагічна ва ўкраінскай мове — тро́нутіся ‘зрабіцца трохі ненармальным, псіхічна хворым’ (ЕСУМ, 5, 646).

Тро́нуцца2 ‘пачацца (пра вайну)’ (Юрч. СНЛ), ‘сапсавацца, растаць (пра зімовую дарогу)’ (лун., Шатал.), тро́нутыса ‘тс’ (Сл. Брэс.), тро́нуць ‘крануць, зачапіць, рушыць’ (ТС), ‘злёгку зачапіць’ (Юрч. Сін.; віц., ЛА, 3), ‘параніць жарабя (пра воўка)’ (ТС). Параўн. укр. трону́ти ‘крануцца, зварушыць’, трога́ти ‘кранацца, варушыць, непакоіць, назаляць’, рус. тро́нуться ‘рушыцца, крануцца’, ‘расчуліцца’, тро́нуть ‘дакрануцца’, ‘зачапіць’, ‘рушыць (у дарогу, з месца)’, ‘папсаваць, крануць, прымарозіць’, сюды ж балг. тро́гвам ‘кранаю’. Надзейнай адзінай этымалогіі няма (Фасмер, 4, 104): супастаўляюць з лат. treksne ‘ўдар, поштурх’, ст.-ісл. þreka ‘сціскаць, давіць’, ст.-англ. đracu ‘націск, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 230), ст.-лат. trieksne (XVII ст.) ‘бунт, мяцеж’ (Каруліс, 2, 426); з лац. tergeō, ‑ēre ‘мыць, чысціць’, гоц. þaíeko ‘дзірка’ (Петр, BB, 18, 285). Рускае слова выводзяць з тро́пнуть ‘топнуць’, тропа́ть ‘таптаць’ (Трубачоў, Дополн.). Гл. яшчэ Чарных, 2, 263–264; ЕСУМ, 5, 646.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

незвычайны, надзвычайны, нязвыклы, нязвычны, непрывычны, небывалы, нечуваны, нябачаны, неверагодны, неймаверны, невераемны, немагчымы, невыказны, невымоўны, выключны, дзіўны, ненармальны, ненатуральны, нечалавечы, фенаменальны, унікальны, сенсацыйны, экстравагантны; несусветны, не абы-які (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

крывы́, ‑ая, ‑ое.

1. Выгнуты, з загібамі; не роўны, не прамы. Крывы сук. Крывая шабля. □ Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая. Колас. У лесе ўсякія дрэвы бываюць. Тое крывое, тое аднабокае. Ермаловіч.

2. Ненармальны, пакалечаны (пра часткі цела). Крывы палец. Крывое плячо. □ Калі ўжо, бывае, няма ніякай работы, — дзед, кульгаючы на крывую левую нагу, абыдзе за дзень усю ваколіцу. Якімовіч.

3. Разм. З пашкоджанай нагой (нагамі); кульгавы. Назаўтра на імя Міхала крывы Пракоп прынёс тэлеграму. Васілевіч. / у знач. наз. крывы́, ‑ога, м.; крыва́я, ‑ой, ж. Крывы з прамога смяецца. З нар.

4. Перакошаны, пахілены набок. У маленькіх крывых акенцах не ў меру пышна ззяла яснае святло. Зарэцкі. Крывыя подпісы мужыкоў занялі ўвесь ліст паперы. Колас. // Які дае скажонае адлюстраванне. Крывое люстэрка.

5. перан. Іранічны, пагардлівы (пра позірк, ўсмешку і пад.). Гледзячы Кірылу проста ў вочы.., незнаёмы спытаў з крывой усмешкай: — Што ж гэта ты, друг сітны, сказаўшы «а», не сказаў «бэ». Не хапіла духу? Шамякін.

6. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж. Спец. Непрамая лінія. Правесці крывую.

7. у знач. наз. крыва́я, ‑ой, ж.; чаго. Графічны паказ пры дапамозе крывой лініі суадноснасці колькасных паказчыкаў якога‑н. працэсу. Крывая ападкаў. Крывая тэмпературы.

•••

Глядзець крывым вокам гл. глядзець.

Крывая душа гл. душа.

Крывое кола гл. кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвараві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта хварэе; схільны да захворвання. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. // Які з’явіўся ў выніку хваробы; які суправаджае хваробу. У хваравітай, гарачкавай дрымоце, дзе сон і ява блыталіся, ледзь не штоночы лезла ў галаву назольнае, страшнае відовішча. Мележ. Потым хлапец з крактаннем і хваравітай кволасцю павярнуўся на бок і глянуў на падаконнік. Кулакоўскі. // Які сведчыць аб хваробе, нездаровым стане. — Хто там? — пачуўся слабы, хваравіты голас, і толькі тады ў паўзмроку я разгледзеў на падушцы знясілены худы твар жанчыны. Радкевіч. // перан. Пашкоджаны хваробамі; чахлы, кволы. Востраў гэты не быў падобны на звычайную балотную выспу, пакрытую нізкарослым, хваравітым ад лішку вільгаці лесу. Шамякін. Пачалі ратаваць кволую, хваравітую кукурузу. Бялевіч.

2. Выкліканы болем, які сведчыць пра боль. Хваравіты стогн. □ Па .. твары [Акаловіча] пайшла хваравітая грымаса. Чорны.

3. перан. Перабольшаны, празмерны, ненармальны. Вышэйшым ідэалам пана Вашамірскага ў гэту вясну і было — мець коней лепшых, чымся ва ўсіх суседзяў ваколіцы. Гэта ў яго раптам вырасла ў манію, у хваравітую цягу. Бядуля. Яе часамі ахоплівала нейкая хваравітая рэўнасць. Надзя без прычыны накідвалася на Рамана нават тады, калі яму прыходзілася пазней вярнуцца з работы. Чарнышэвіч. // Нездаровы, непажаданы. [Нарыновіч:] — Калі што бытуе хваравітае сярод моладзі, мы, дарослыя, ва ўсім вінаваты. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хво́ры, ‑ая, ‑ае.

1. Які хварэе на якую‑н. хваробу. Хворы кухар стагнаў на ложку ў сваёй каморцы. Гарэцкі. / у знач. наз. хво́ры, ‑ага, м.; хво́рая, ‑ай, ж. Пра чалавека. Агледзеўшы хворага, Наташа пераканалася, што яе дапамога сапраўды была тэрмінова неабходная. Краўчанка. Дактары па два разы на суткі прыходзілі да хворай. Пальчэўскі.

2. Пашкоджаны хваробай (пра цела і яго часткі). Цягнучы хворыя ногі ў валёнках, ідзе да Юркі бабуля. Брыль. [Люба] памачыла халоднай вадой хворае месца і завязала хустку. Чорны. Голас чароўны з тугою звінеў Пра птушку маленькую з хворымі грудкамі. Панчанка. // перан. Растрывожаны, неспакойны. Далёкае неба, сіняе неба!.. Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца? Колас. // Які сведчыць аб хваробе, хваравітым стане. Сымоніха.. ціха, слабым, хворым голасам кажа: — Сымонка! што ты робіш? Бядуля. // Пашкоджаны хваробай (пра расліны і іх плады). [Андрэй] бачыў перад сабою.. Калхіду — гнуткае трапяткое трысцё, хворыя лясы, ўзвышшы курганоў. Самуйлёнак. // (звычайна з адмоўем «не») у знач. вык. Разм. Магчы, быць здольным (зрабіць што‑н.). [Гарлахвацкі:] Ты б рамізніка ўзяла. [Анна Паўлаўна:] Не хворы і сам занесці. Крапіва.

3. Ненатуральны, ненармальны, празмерны. Хворае.. ўяўленне [Вялічкі] ўзнімала аслабелыя сілы да раптоўных парываў, якія тут жа ападалі. Чорны.

•••

Венерычны хворы — той, хто хварэе венерычнай хваробай.

Валіць (зваліць) з хворай галавы на здаровую гл. валіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ум м.

1. ро́зум, -му м.;

склад ума́ склад ро́зуму;

здра́вый ум здаро́вы (разва́жны) ро́зум;

челове́к с умо́м чалаве́к з ро́зумам;

2. чаще мн. (общественная мысль) ро́зум, -му м.; (грама́дская) свядо́масць, грама́дская ду́мка; (общество) грама́дства, -ва ср.; (люди) лю́дзі, -дзе́й ед. нет;

броже́ние в ума́х хвалява́нне грама́дскай ду́мкі;

направле́ние умо́в кіру́нак (грама́дскай) свядо́масці, грама́дскай ду́мкі;

настрое́ние умо́в настро́й грама́дскай ду́мкі (грама́дства, людзе́й);

3. (мыслитель) ро́зум, -му м.;

лу́чшие умы́ челове́чества ле́пшыя ро́зумы чалаве́цтва;

све́тлый ум све́тлы ро́зум;

без ума́ быть (от кого-, чего-л.) у захапле́нні быць, тра́ціць ро́зум (вар’яце́ць) (ад каго-, чаго-небудзь);

бра́ться за ум бра́цца за ро́зум;

(быть) в уме́ мець ро́зум;

в уме́ ли ты? ці ма́еш ты ро́зум?;

в здра́вом уме́ и твёрдой па́мяти пры сваі́м ро́зуме і цвёрдай па́мяці;

вы́жить из ума́ вы́жыць з ро́зуму, здурне́ць;

держа́ть в уме́ трыма́ць у галаве́, по́мніць;

из ума́ вон з ро́зуму сышло́; з галавы́ вы́лецела;

за́дним умо́м кре́пок мо́цны за́днім ро́зумам;

коро́ткий ум каро́ткі ро́зум;

на ум наста́вить даве́сці да ро́зуму, вы́весці на пра́вільную даро́гу;

на уме́ (в уме́) наўме́, у ду́мках, у галаве́;

и в уме́ не́ было і наўме́ (і ў ду́мках, і ў галаве́) не было́;

и на ум нейдёт і ў галаву́ не ідзе́ (не ле́зе);

у него́ друго́е на уме́ у яго́ і́ншае наўме́ (у ду́мках, у галаве́);

у него́ что на уме́, то и на языке́ у яго́ што наўме́ (у галаве́), то́е і на языку́; ён што ду́мае, то́е і гаво́рыць;

не его́ (моего́, твоего́) ума́ де́ло не з яго́ (з маі́м, з тваі́м) ро́зумам (рабі́ць што-не́будзь, разважа́ць пра што-не́будзь); не яго́ (мая́, твая́) спра́ва;

не в по́лном уме́ не ў по́ўным ро́зуме;

(не) в своём уме́ (не) пры сваі́м ро́зуме;

в уме́ (считать, прикинуть) у галаве́;

счёт в уме́ падлі́к у галаве́;

не выхо́дит из ума́ не выхо́дзіць з галавы́;

от большо́го ума́ ад вялі́кага ро́зуму;

повреди́ться в уме́ крану́цца з ро́зуму;

повреждённый в уме́ ненарма́льны, вар’я́т;

раски́нуть умо́м паварушы́ць мазга́мі;

с умо́м з ро́зумам;

свести́ с ума́ з ро́зуму зве́сці;

сойти́ с ума́ звар’яце́ць, стра́ціць ро́зум, з глу́зду з’е́хаць;

вы с ума́ сошли́! вы звар’яце́лі!;

он (она́) себе́ на уме́ ён (яна́) хі́тры (хі́трая), яго́е́) не ашука́еш;

ско́лько голо́в, сто́лько умо́в што галава́, то і ро́зум;

те́рять ум тра́ціць ро́зум;

ум за ра́зум захо́дит ро́зум за ро́зум захо́дзіць;

ум хорошо́, а два лу́чше адна́ галава́ до́бра, а дзве яшчэ́ лепш;

ума́ не приложу́ ро́зуму не дабяру́;

ума́ пала́та ве́льмі разу́мны;

научи́ться уму́а́зуму навучы́цца ро́зуму;

уму́ непостижи́мо ро́зуму недасту́пна, ро́зум не мо́жа зне́сці, незразуме́ла;

уму́ помраче́ние про́ста дзі́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)