Таі́м ’патаемна, употайкі’ (Бяльк.). У аснове прасл. *tajemъ, дзеепрыметнік залежнага стану ад таіць (гл. наступнае слова), параўн. таемны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люз ’невялікі прамежак паміж чым-небудзь’ (брасл., драг., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. luz ’зазор, шчыліна’. Гл. таксама наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабі́тка ’старое рэчышча ракі’ (Скарбы). Фармальна — да пера- і біць (гл.), аднак цяжкасці выклікае семантыка: ’перабітая рака’ (?). Параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістаносец ’паштальён’ (ТСБМ, ТС) з’яўляецца працягам ст.-рус. листоносецъ (з XVII ст.). Да ліст і насіць (гл.). Параўн. наступнае слова (лістанош).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазор ’час перад світаннем’ (Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *пазорыць < зорыць (гл.), г. зн. ’час, калі становіцца відно’. Параўн. таксама наступнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́нка ’прывязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна’ (дзярж., ДАБМ, камент.). Этымалагічна тое ж, што і спона, спонка (гл.), параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўшчы́р ’вельмі тоўстае нешта’ (Скарбы), тэ́ўшчар ’тоўсты’ (Сцяц. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад тоўшч (гл.), магчыма, пад уплывам таўшчэрны, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карту́з ’шапка з казырком’. З н.-ням. kartûse (< франц. cartouche < італ. cartoccio), нямецкае слова значыла таксама ’папяровы мяшочак з табакай’. Параўн. наступнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́матыч ‘проста на галаву (упасці)’ (бельск., КЭС), страмо́тыч ‘старчма, старчаком’ (Скарбы, Сцяц. Сл.). З стромы (гл. наступнае слова) і ‑тыч < тыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́балкі ‘тонкія ногі’ (стаўб., З нар. сл.). Параўн. рус. дан. стри́балка ‘гульня, вяровачка для скакання’. Вытворнае ад стрыба́ць ‘скакаць’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)