сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.

Падняцца на сцэну.

Майстры сцэны.

2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.

Сцэна з жыцця студэнтаў.

4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

С. рэўнасці.

|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сузіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

1. Глядзець, разглядваць, назіраць. Дзяўчаты сядзелі моўчкі і сузіралі. Мурашка. [Каваль] сузіраў гэта нейкі момант і не заўважыў, адкуль і як з’явіўся на падножцы мужчына з маладым і вельмі заклапочаным тварам. Савіцкі.

2. Уяўляць у думках што‑н., унікаць розумам у што‑н. [Дзед] любіў і пасядзець моўчкі, паглыбіўшыся ў свае думкі, нібы сузіраючы пройдзены шлях свайго доўгага жыцця. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́зма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі (шматвугольнікамі) і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.

2. Прадмет такой жа формы, звычайна трохграннік, з празрыстага рэчыва, які служыць для раскладання святла ў спектр, для змены напрамку светлавых праменяў і для іншых мэт; прымяняецца ў аптычных прыборах.

•••

Праз прызму чаго — з пазіцый чаго‑н. (глядзець, назіраць і пад.). Народны пясняр бачанае і чутае ў дзяцінстве па-мастацку асэнсаваў, прапусціў праз прызму паэтычнага абагульнення. С. Александровіч.

[Грэч. prisma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назор ’нагляд’ (Дуж-Душ.), параўн. у т. зв. духоўнай песні: Ай сынку мой, сынку, царь небесный! / Да с ким мяне, деву, покидаешь? / Да кому ты назор святый оставляешь? (магіл., Шн. 2, 615). Ад наверыцьназіраць’ (Бел. каз. эпас, 53). Рус. назор ’нагляд, дазор’, укр. назорити ’убачыць, заўважыць’; у іншых славянскіх мовах адпаведныя словы ад *zbreti ’глядзець’ маюць іншыя значэнні (чэш. názor ’погляд, думка’, серб.-харв. назор ’думка, погляд’, ’увага’ і пад.), што, відаць, сведчыць аб незалежным характары іх развіцця. Гл. зорыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назіра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прызначаны для назірання. Назіральны пункт. Назіральная вышка. □ Партызаны спрабавалі пайсці ў атаку, але частыя кулямётныя чэргі прыціскалі іх да зямлі. З супрацьтанкавага ружжа білі ўвесь час па назіральнай шчыліне, і нарэшце бранявік застыў на месцы. Шахавец.

2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.). Назіральны чалавек. Назіральны мастак. □ Назіральны заўсёды, а цяпер асабліва, .. [Аляксей] адчуваў нядобрае. Мележ. Каб Адам быў больш назіральны, то ён бы ўбачыў у затуманеным позірку прыгожых жончыных вачэй нешта падобнае на вінаватасць і папрок. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відзець ’бачыць’ (шчуч., леп., арш., крыч., мазыр., Мат. АЛА, Бяльк.). Укр. видіти ’бачыць’, рус. видеть ’бачыць вокам’; ’пазнаваць’; ’глядзець’, ст.-рус. видѣти ’бачыць’; ’наглядаць, назіраць’; ’адчуваць, прадчуваць, прадбачыць’; ’разумець, асэнсоўваць’, польск. widzieć ’бачыць, лічыць, меркаваць’, н.-луж. wiźeś, в.-луж. widźeć ’бачыць, глядзець’, чэш. viděti, славац. videť, славен. vídẹti ’тс’, серб.-харв. ви̏дети ’бачыць, пабачыць’, макед. види ’бачыць, пабачыць, даведацца’, балг. видя ’бачыць, пабачыць, перажыць’, ст.-слав. видѣти, виждѫ, прасл. viděti. У зах. і цэнтр. частцы бел. моўнай тэрыторыі яе выцесніла лексема бачыць. Слав. формы з’яўляюцца суфіксальным утварэннем ад і.-е. *u̯eid‑/*u̯id‑ (*u̯īd‑); параўн. літ. veizdė́ti ’бачыць, глядзець’, лат. viedēt ’бачыць’, ст.-прус. widdai ’бачыў’, ст.-інд. vétti ’пазнае, разумее’, авест. vista‑ ’вядомы’, грэч. εἶδον ’бачыў’, Ϝἰδεῖν ’пабачыць’, лац. vidēre ’бачыць’, гоц. witan, ст.-в.-ням. wizzen ’глядзець, назіраць’, гоц. weitan ’бачыць’, ірл. ro‑fetar ’ведаю’, арм. gitem ’тс’. Іншая ступень чаргавання галосных у і.-е. *u̯oid‑: ст.-інд. vḗda, грэч. Ϝοἶδα, гоц. wait, ст.-слав. вѣдѣ ’ведаю’. Да ведаць (гл.). Параўн. таксама Міклашыч, 390; Траўтман, 357–358; Мюленбах-Эндзелін, 4, 653; Младэнаў, 65; БЕР, 1, 146; Скок, 3, 586–587; Голуб-Копечны, 415; Махэк₂, 688; Праабражэнскі, 1, 82; Фасмер, 1, 312; Шанскі, 1, В, 93; КЭСРЯ, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пільнава́ць, ‑ну́ю, ‑ну́еш, ‑ну́е; незак., каго-што.

1. Наглядаць, назіраць, вартаваць, сцерагчы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат. Чарнышэвіч. Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка.

2. Падсцерагаць, сачыць. Зноў пільнаваў Глушак, як Апейкавы вочы бегаюць па паперы, загадзя прагнуў уведаць свой лёс. Мележ. [Рыгор:] — Ці ж гэта ты знарок дагэтуль стаяў за плотам ды пільнаваў мяне? Гартны. Аднаго разу чатыры чалавекі па чарзе пільнавалі выдру шэсць тыдняў і не маглі злавіць. Маўр.

•••

Чужую хату пільнаваць — бавіць, траціць час у суседа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцерагчы́ ’берагчы, пільнаваць, вартаваць’, ’уважліва сачыць’, ’падпільноўваць’, ’засцерагаць’ (ТСБМ, Ласт., Федар. 4, Сержп. Прымхі), сьцярэ́жч, сьцярэ́ч ’тс’ (Бяльк., Мат. Маг.), сцерэгці́ ’тс’ (ТС), сцяро́гць (стярогть) ’тс’ (Шн. 2); сюды ж сцеражо́ны ’асцярожны’ (Нас., Варл.), сцеражны́ ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стеречи ’сцерагчы’ (Карскі 2–3, 277; Альтбаўэр). Укр. стеречи́, рус. стере́чь, стараж.-рус. стеречи, польск. strzeć ’сачыць, захоўваць’, в.-луж. wostregajuczy (wostrjegajucy) ’вартуючы’, ст.-чэш. střieci, чэш. stříci, славен. strẹ́čі ’сцерагчы, вартаваць’, ст.-слав. стрѣгѫ, стрѣшти ’сцерагчы, сачыць, назіраць’. Прасл. *stergti, *stergǫ тлумачылі як кантамінацыю дзвюх асноў, якія прадстаўлены ў грэч. στέργω ’люблю’ і ст.-літ. sérgmi ’сцерагу’, літ. sérgiu, sérgiti ’тс’, sárgas ’стораж’, лат. sar̂gât ’вартаваць’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 716; Младэнаў, 611; Фасмер, 3, 757. Іншыя (Траўтман, 257; Міклашыч, 293; Махэк₂, 587; Сольмсен, AfslPh, 24, 577) набліжаюць славянскае слова толькі да балцкіх слоў, што праблематычна ў фанетычных адносінах; гл. Бязлай, 3, 325–326. Борысь (583) узводзіць да і.-е. *sterg‑ ’клапаціцца аб кім-небудзь, даглядаць, сачыць’; Бязлай (там жа) — да і.-е. *ster‑g ’быць цвёрдым, непахісным’ > ’непахісна сачыць, узвышацца’ > ’чакаць, назіраць, засцерагаць’; агляд іншых версій гл. Фасмер, 3, 757; Шустар-Шэўц, 1363–1364; ЕСУМ, 5, 410–411. Адносна захавання г перад суфіксамі інфінітыва гл. Карскі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачыцьназіраць, наглядаць за кім-небудзь, чым-небудзь’, ’адшукваць’, ’дапільноўваць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Стан., Ласт.), ’цікаваць, высочваць, віжаваць’ (Бяльк., Гарэц.), ’пільнаваць’ (Сл. ПЗБ) ’назіраць, запільноўваць’ (Варл.) ’шукаць у галаве’ (Сержп. Прык.) ’гнаць звера (пра сабаку)’ (Сцяшк.) ’быць падобным на каго-небудзь’: сочыць бацькупадобны да бацькі (віл., глыб., Сл. ПЗБ), сочы́ць ’высочваць’ (ТС). Укр. сочи́ти ’падпільноўваць’, рус. сочи́ть ’шукаць, дапільноўваць’, ст.-рус. сочити, сочу ’адшукваць; весці судовую справу’, польск. soczyć ’паклёпнічаць, цкаваць’, чэш. sočiti ’ненавідзець; раўнаваць; абгаворваць’, серб.-харв. со̀чити ’выявіць, адшукаць’, ’даказаць’, славен. sáčiti ’лавіць’, балг. со́ча ’паказваю’. Прасл. *sočiti. Звязваюць з прасл. *sokъ ’абвінаваўца, выведнік’ і параўноўваюць з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’, лат. sacît, ст.-в.-ням. sagen ’тс’ і г. д. (Бругман, IF, 12, 38; Траўтман, 255; Мюленбах-Эндзелін, 3, 603; Младэнаў, РФВ, 63, 310; Фасмер, 3, 731). Махэк₂ (566) зыходным значэннем лічыць ’дапільноўваць, адшукваць (звера)’ і супастаўляе з літ. sekù, sèkti ’ісці (следам)’, лац. sequor, ірл. sechur ’тс’, ст.-інд. sáčate ’ідзе следам’. Бязлай (Linguistika, VIII, 1, 71), славенскае слова таксама супастаўляе з літ. sèkti, лат. sekt ’ісці следам’. Аб супастаўленні слав. *sočiti з вышэйпрыведзенымі балцкімі словамі меркаваў яшчэ Фрэнкель (757, 773). Варбат (Марфан., 31–32) падтрымлівае думку Брукнера (394–395) аб зліцці ў слав. sočiti двух вышэйназваных індаеўрапейскіх гнёздаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сачыць, наглядаць, назіраць, цікаваць, выцікоўваць, пільнаваць, сцерагчы; паляваць (перан.) □ не спускаць вока, не спускаць вачэй, ісці назіркам, хадзіць па пятах

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)