Мяшонка ’мяшанка’ (Бяльк.; паўн.-усх., КЭС), ’мятая бульба, замешаная мукой’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да мяша́ць (гл.) > мяша́нка. Аб мене а > о гл. Карскі, 1, 94–102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшу́лка ’мешалка, лапатка’ (Бяльк.; хоц., Мат. Маг.; іўеў., Сцяшк. Сл.), смал. мешулка ’тс’, ’вясло’. Да мяша́ць (гл.) > мяшалка. Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакалаці́ць (пэрэколоты́ты) ’шмат разоў узараць (пра поле)’ (Выг.). Фармальна ўзыходзіць да пера- і калаці́ць (гл.), аднак у апошнім значэнне ’араць’ адсутнічае. Магчыма, збліжанае з мяшаць ’пераворваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́сень ‘трасянка, сумесь сена з саломай’ (ТС, Арх. Вяр.), тру́сенка ‘тс’ (Мат. Гом.). Да трусіць2мяшаць, растрасаць’, параўн. natrusiǔ, namešaǔ seno s sołomoǐu (Арх. Вяр.), гл. таксама трасянка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяша́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяшаць ​1 (у 1, 2 знач.).

2. у знач. прым. З прымессю чаго‑н. Мяшанае малако. Мяшаная смятана.

3. у знач. прым. Разнародны. Мяшанае насельніцтва. // Які складаецца з розных парод. Мяшаны лес. // Змешаны з розных элементаў. [Дзяўчына] размаўляла на мяшанай польскай і рускай мовах. Карпюк.

4. у знач. прым. Разм. Узараны паўторна. Мяшанае ворыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тусува́ць ‘апрацоўваць гліну рукамі’ (шкл., ЖНС), ‘тасаваць, мяшаць карты перад тым, як раздаваць на рукі для гульні’ (Бяльк.). Да тасаваць1, 2, змененага пад уплывам усходнебеларускай “гармоніі галосных”, параўн. дыял. Мугулёў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шанец, мяша́нец ’метыс’, ’прыплод дамашняй жывёлы, птушкі, атрыманы ад скрыжавання розных парод’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), рус. смал. ’тс’, ніжагар. ’чалавек, народжаны ад мяшанага шлюбу’, ст.-рус. мѣшанецъ (XVII ст.), польск. mieszaniec ’мулат, метыс’, ’гібрыд’, чэш. míšenec ’тс’. Паўночнаславянскае. Да мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шань ’поле, узаранае вясною (другі раз) перад сяўбой збожжа’ (Нас., Касп., Бяльк., Дэмб. 1; Выг. дыс.; полац., Нар. лекс.; маладз., в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ; КЭС), лаг., шальч. мешані́на ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўд.-пск., смал. ме́шань, ме́шень. Беларускае. Да мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшла́, мешла ’мешалка, лапатачка’ (чырвонае^, З нар. сл.). Да мяшаць (гл.). Здзіўляе ўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑л‑α без галоснай асновы інфінітыва ‑а‑ (параўн. мяшилка, мёшалка). Відаць, пад уплывам балт. моў, параўн. літ. salias ’каромысел’, siūlas ’ніць’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мясі́ць, місі́ць, месі́ць, драг. мысэ́тэ ’мяць, размінаць густую масу, перамешваючы яе з вадкасцю’, ’таўчы’, ’біць, дубасіць’, ’хадзіць, ездзіць па гразкім, топкім, сыпкім’ (ТСБМ, Грыг., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; гродз., драг., КЭС), мясі́лка ’машына для размешвання’ (ТСБМ). Укр. міси́ти, рус. меси́ть, польск. miesić, н.-луж. měsyś, в.-луж. měsyć, чэш. mísiti, славац. miesiť, славен. mesíti/mésiti, серб.-харв. мије̏сити, макед. меси, балг. ме́ся́, ст.-слав. мѣсити. Прасл. měsiti, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. maišýtiмяшаць’, лат. màisît ’тс’, ст.-прус. maysotan ’перамешаны’, ст.-інд. mēkṣayati ’мяшае’. Першасны прасл. атэматычны дзеяслоў не захаваўся (у літ. мове ёсць група з аблаўтам: mìštimiẽštimaišýti). У іншых і.-е. мовах з суфіксам ‑sk‑: лац. misceō ’мяшаю’, ірл. mescaim ’тс’, ст.-в.-ням. miscanмяшаць’, нарв. meisk ’сумесь’, ст.-грэч. μίσγω (< *mig‑skō) ’мяшаю’ (Бернекер, 2, 52; Траўтман, 175; Мюленбах-Эндзелін, 2, 551, 636; Фрэнкель, 450; Фасмер, 606–607; Махэк₂, 365; Бязлай, 2, 180; Буга, Rinkt., 1, 478; 2, 166 і 487). Сюды ж ме́сіва ’густая, вадкаватая маса’, ’сумесь’, ’мешаніна’ (ТСБМ, Грыг.). Гл. таксама мяша́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)