По́ўш ’землярыйка’ (ТС). Ад поўх (гл.). Канчатак -ш. як у мыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мышы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара. // Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі. Бядуля.

2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыша́сты, ‑ая, ‑ае.

Такога колеру, як мыш; шэры. Паблізу ганка стаяў прывязаны да слупка ў плоце асядланы мышасты конь. Хадкевіч. Мышастая «Пабеда» ўжо стаяла каля ганка праўлення. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́шка​II уменьш.-ласк. мы́шка, -кі ж.;

◊

игра́ть в ко́шки-мышки гуля́ць у ката́ і мы́шку (мыш).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мыша́тнік ’каршун, што ловіць мышэй’ (Бяльк.), рус. калуж. мышитник ’мышалоў’. Усх.-бел.-рус. ізалекса. Да мыш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мініма́льны, ‑ая, ‑ае.

Самы малы, найменшы; проціл. максімальны. Сцэна — школьны ганак. Каб мець мінімальнае асвятленне, на перакладзіне павесілі ліхтар «лятучая мыш». Навуменка. Кожная расліна мае ў сабе мінімальныя дозы нейкіх металаў. Дубоўка.

[Ням. minimal, ад лац. minimus — найменшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляту́чая мыш ’кажан’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТСБМ). Усх.-слав. Аналагічна ням. Fleder‑maus (< с.-в.-ням. vlëdern ’лётаць, пыркаць’ + Maus ’мыш’). Серб.-харв. сле̑пи ми̏ш ’тс’, магчыма, таксама сведчыць аб архаічнасці словазлучэння. Сюды ж палес. лету́ча муш ’блёкат чорны, Hyocyamus niger L.’ (паводле псіхатропнага або і атрутнага дзеяння алкалоідаў расліны, яе назва атаясамліваецца з павер’ямі вакол кожана накшталт таго, што дотыкі або ўкусы яго выклікаюць смерць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Здохлы, мёртвы (пра жывёлу, насякомых). Дохлы кот. Дохлая мыш.

2. перан. Разм. Хілы, кволы, хваравіты. Справіў ён [Набілкін] сабе палатняны шацёр, .. сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у свет. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́шца ’мускул’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мышца (Крукоўскі, Уплыў, 72), у якой са ст.-рус. мышьца < ст.-слав. мышьца. Да мыш (Фасмер, 3, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышалоз ’вярба размарыналістая, Salix rosmarinofolia L.’ (гродз., Кіс.). Да мыш і лази (гл.). Названа паводле невялікага росту вярбы (параўн. маг. ніцая лаза, мін. ніцалаза (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)