Ту́мнымутны, няясны, матавы, без бляску’ (ТС), ‘млявы, вялы’: ена ужэ тумная пасля работы (маз., ГЧ), ту́мно ‘змрочна, няясна, мутна, туманна, цьмяна’ (ТС, ПСл; жытк., Жыв. НС), ‘хмурна’, ‘млосна’ (ЛМТ). Відаць, звязана з цьмяны (гл.), параўн. укр. дыял. тмя́ний ‘зацемнены, матавы’; ‘сумны, нудны’, што да тма ‘цемра’ (ЕСУМ, 5, 691), ст.-бел. тьма, тма ‘тс’, якія, паводле Бузука (ЗІФВ УАН, 13–14, 278), могуць чаргавацца з коранем тум‑, параўн. укр. тума́ ‘хмуры, маўклівы чалавек’, а таксама рус. дыял. ту́мный ‘сумны, журботны’, польск. дыял. tumny ‘поўны, тлусты’ < і.-е. *tou̯m‑/*teu̯m‑, гл. роднаснае літ. tumà ‘мутнасць’, tumė́ti ‘мутнець’, лат. tumêt ‘гусцець’, ‘збірацца (пра дажджавыя аблокі)’, tumuļat ‘(пра неба) паволі пакрывацца хмарамі’ і інш., паводле Смачыньскага (694), узыходзяць да і.-е. *tu̯em‑ ‘набрыняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каламу́т ’вір’ (Жд. 2, Жд. 3), каламута ’мул з вадой, твань’ (БРС, ТСБМ), каламуць ’тс’ (БРС, ТСБМ), каламутны (БРС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; Сержп. Прымхі; Сцяшк., ТС, Федар., Яруш.). Укр. каломут, каламут, каламута ’баламута, сварка, разлад і інш.’, рус. кур., зах.-бран. (другаснае) каламут ’чалавек, які выклікае нязгоду, разлад, бязладдзе; баламут’, зах.-бран. ’разлад, бязладдзе, нязгода; сварка’, варонеж. коломутица ’блытаніна; разлад, смута’, коломутный ’непразрысты, мутны (пра ваду, крыніцу)’, польск. kołomąt ’хаос, блытаніна і інш.’, дыял. ’пляткар, баламут і інш.’, чэш. уст. kolomut, kolomuta ’змяшанне, хаос і інш.’ (Юнгман разглядае як славац., Махэк₁ не разглядае лексемы: у артыкуле «rmoutiti», для якога ўзнаўляецца kolomútiti, згадваецца чэш. дыял. cholomet, cholomot ’паршывец і інш.’), славац. kalamula, galamuta ’замяшанне, хаос’. Паўн.-слав. аддзеяслоўнае ўтварэнне, бел. каламут, відаць, зберагае першасную семантыку ’круціць, муціць’. Час утварэння, як аб гэтым сведчыць семантыка, а таксама страта прамога значэння ў шэрагу моў, магчыма, гаворыць на карысць паўн.-прасл. Аб далейшай этымалогіі гл. каламуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́ска1 ‘трэска’ (Нас., Некр. і Байк., ТС), труска́ ‘акаліна’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. труска ‘адзінка вымярэння колькасці хмелю’ (Ст.-бел. лексікон), ‘вязанка, пучок’ (ГСБМ), ‘друзачка, трэска’: лукъ в​s трꙋскы зломи​т (XVI ст., Карскі 2-3, 424); сюды ж тру́сачка ‘парушынка’ (Ласт.), трушчы́на ‘гушча, што застаецца на дне (напр., у квасе)’ (Нас., Растарг.), ‘што-небудзь кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́нка ‘жамерыны, макуха ад выціснутага соку, малака ці дробнага насення’ (Нас.), трушчы́ны ‘вашчыны’ (там жа). Параўн. рус. труска́ ‘мякіна, труха’, в.-луж. truska ‘металічнае пілавінне’, ‘кавалак шлаку’, чэш. trůska, struska ‘акаліна’, ст.-чэш. tróska ‘адходы пры апрацоўцы металу’, славац. troska ‘тс’, ‘шлак’, славен. trôl1ska ‘жамерыны’, ‘шлак’, ‘акаліна’, серб. тро̏ска, тру̏ска, харв. trȍska, trȕska ‘акаліна, га́раль на метале’, балг. тру́ска ‘асколкі пры каванні’. Прасл. trǫska ‘асколак, трэска’ (Сной₂, 787), якое ад дзеяслова *truskati < treskati (Махэк₂, 652–653) з далейшай семантыкай ‘разбурацца, распадацца’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 50), параўн. трусіць, трушчыць, гл. Сной₂ (там жа) дапускае асіміляцыю са звонкага варыянта *drǫska, роднаснага літ. drum̃stasмутны’; магчыма, літ. druskà ‘соль’, параўн. смал. аргат. тру́ска ‘тс’, з больш раннім значэннем у лат. druska ‘крышка, крыха’ (Анікін, Опыт, 289), параўн. тру́сачка ‘драбок, шчопаць’: дай трусочки соли (Нас.).

Тру́ска2 ‘ператрус, вобыск’ (Клім.; Горбач, Зах.-пол. гов.). Гл. трус3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нячы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Брудны, неахайны. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варожыць цыганка ў лахмане зрэбным і нячыстым. Багдановіч. // Непрыбраны, засмечаны, запушчаны. Нячысты пакой.

2. Неаднародны, з дамешкам чаго‑н.; забруджаны. Нячысты спірт. Нячыстая вада. // Не чыстакроўнай пароды. Конь нячыстай пароды. // Мутны, няясны, невыразны (пра колер). Нячыстыя фарбы. // З прышчыкамі, вуграмі і пад. (пра скуру). Нячыстая скура па твары.

3. Разм. Неахайна выкананы, неакуратны. Нячыстая апрацоўка.

4. Разм. Невыразны, не зусім дакладны, правільны (пра гукі, выказванне думак). У маёра голас пісклявы, у суседа яго — хрыплы, нячысты. Навуменка. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы. Лужанін.

5. перан. Які не вызначаецца сумленнасцю, несумленны, здольны да машэнства. [Ладынін:] «Трэба сказаць Башлыку, каб прасачыў за гэтымі нарыхтоўшчыкамі сваімі. Нячыстыя, відаць, людзі». Шамякін. // Заснаваны на машэнстве; нячэсны. Цяпер новая думка кальнула.. [Зосю]: «Можа.. [Міхал] і тады ўжо ў якіх нячыстых авантурах быў?». Чорны. [Грэт] інстынктам адчула, што справа тут нячыстая. Маўр.

6. У некаторых рэлігійных вучэннях — непрыгодны, непажаданы богу, грэшны. [Сымон] даводзіў, што свіння для старазаконнікаў-яўрэяў — грэшная і нячыстая жывёла. Бядуля.

7. Разм. У забабонах — звязаны са злым духам, чараўніцтвам. Пятрусь і не думаў спыняць каня, скарэй бы ад гэтага нячыстага месца. Колас. // у знач. наз. нячы́сты, ‑ага, м. Злы дух, чорт. [Жонка брыгадзіра:] — Не сорам табе, і нячыстага не баішся ты. Мурашка.

•••

Нячыстая сіла гл. сіла.

Нячысты дух гл. дух.

Нячысты на руку — схільны да крадзяжу, махлярства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сляпы́ ‘невідомы, пазбаўлены зроку’, ‘невыразны, неразборлівы (пра тэкст)’, ‘мутны, цьмяны, непразрысты , ‘непрыглядны, беспрасветны’, ‘без выйсця, праходу (пра вуліцу)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп.), дыял. сляпы́, сліпэ́й, сляпо́й ‘сляпы’, ‘які мае слабы зрок’ (Ян., Пятк. 2, Сл. ПЗБ), слепы́, слепу́ ‘невідомы; са слабым зрокам’, ‘вузкі, малы (ТС). Укр. сліпи́й, рус. слепо́й, стараж.-рус. слѣпыи, польск. ślepy, в.-луж. slepy, н.-луж. slěpy, чэш., славац. slepý, серб.-харв. сли̏јеп, славен. slẹ̀p, балг. сляп, макед. слеп, ст.-слав. слѣпъ; іншая ступень чаргавання: ст.-слав. осльпнѫти, ст.-чэш. osľnúti, чэш. oslnout ‘асляпіць’, польск. olśnąć (oślnąć) ‘аслепнуць’. Прасл. *slěpъ без задавальняючай этымалогіі. Набліжэнне да фармальна блізкіх літ. slė̃pti ‘таіць, хаваць’, лат. slèpt ‘хаваць’ (Міклашыч, 307; Праабражэнскі, 2, 331–332) малаверагодна па семантычных прычынах, а супастаўленне з літ. žlìbas ‘які мае слабы зрок’, žlìbti ‘траціць зрок, слепнуць’ (Махэк₂, 554; Яначек, Slavia, 24, 1–3) — па фанетычных; гл. Фасмер, 3, 669–670; Трубачоў, там жа. Не выключана паходжанне з больш ранняга *sloi̯p‑/*slip‑, якія ўзыходзяць да і.-е. *slei̯p‑ ‘намазваць’ (Тапароў, ИЭРЯ, 1, 1960, 11 і наст.); параўн. прасл. *lěpiti ‘ляпіць’ без рухомага s‑. Тады першаснае значэнне слав. *slěpъ ‘той, хто мае залепленыя, склееныя, нагноеныя вочы’, як яго дэфінуе Борысь (615), параўн. лац. lippus ‘са слабым зрокам, з нагноенымі вачамі’. Ваян (Gram, comp., 1, 303) мяркуе, што ступень рэдукцыі *slьp‑ не адлюстроўвае чаргавання oi̯ : ĭ, а магла ўзнікнуць другасна, у дзеясловаў на ‑nǫti. Бязлай ( З, 259) адзначае таксама няяснасць словаўтваральнага боку пры прыняцці гэтай версіі. Шаўр (Slavia, 50, 52 і наст.) мяркуе пра дэвербатыўнае паходжанне слова. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1312; Скок, 3, 284–285; ЕСУМ, 5, 304; Глухак, 562; Новое в рус. этим., 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)